дурны́, -а́я, -о́е.

1. 3 абмежаванымі разумовымі здольнасцямі; бесталковы.

За дурной галавой нагам неспакой (з нар.).

2. Які не выяўляе розуму, пазбаўлены разумнай разважлівасці.

Задаць дурное пытанне.

Дурныя паводзіны.

3. у знач. наз. дурны́, -о́га, м., дурна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Тое, што і дурань (у 1 знач.).

Дурному закон не пісан (прыказка).

Дурны як бот; дурны як пень (разм., груб.) — пра разумова адсталага чалавека.

Няма дурных! — выказванне нязгоды з кім-н., адмаўленне выконваць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Не́смысел ’неразумны, неразважлівы’: Ены обидва несмысли (Нас.), рус. пск., смал. нёсмысел ’дурны, бесталковы’ маюць фармальныя паралелі ў славен. nesmisel ’глупства, лухта, бязглуздзіца’, серб.-харв. не̏смисао ’тс’. Відаць, самастойныя ўтварэнні ад дзеясловаў тыпу смысліць ’разумець’ (славен. smisliti, серб.-харв. смислити ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непутёвый прост. (беспутный) шалапу́тны; (развратный) распу́сны; (бестолковый) бесталко́вы; (беспорядочный) бязла́дны; (взбалмошный) баламу́тны;

непутёвый челове́к шалапу́тны чалаве́к, шалапу́т;

непутёвая жизнь бязла́днае (бесталко́вае, пусто́е) жыццё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыдуркава́ты, ‑ая, ‑ае.

Дурнаваты, бесталковы. Гэта быў бедны местачковы дзяцюк гадоў за дваццаць, бязвусы, безбароды, трохі заіка, трохі гультай і трохі прыдуркаваты. Колас. На тварах бандытаў з’явіліся ўхмылкі. Яны, відаць, паверылі, што перад імі сапраўды прыдуркаваты хлопец. Хомчанка. // Уласцівы прыдурку. Спакойны, ураўнаважаны, з застыглай прыдуркаватай усмешкай на няскладным твары, .. [Алёшка] ішоў да каменданта і думаў, па якой гэта патрэбе яго паклікалі да начальства. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гламазда́ ’расцяпа’ (БРС), ’нехлямяжы’ (Касп.), ’бесталковы чалавек’, ’бесталкоўшчына’ (Нас.), ’няўмека’ (Сцяшк. МГ), глымызда́ ’гламазда, няварты чалавек, лішні ў хаце’ (Бяльк.). Вельмі цёмнае слова. Няма дакладных адпаведнасцей ні ў рус., ні ва ўкр. мовах. Можна, аднак, параўнаць з серб.-харв. glamàzati ’гаварыць багата і не да ладу; абдурваць’, чэш. hlomoziti ’шумець, крычаць’ (гэтыя словы Слаўскі, 1, 281, лічыць гукапераймальнымі і роднаснымі польск. glamać). Вытворныя: гламаздзе́ньбесталковы мужчына’ (Нас.), гламаздзі́ць ’набіваць галаву, забіваць бакі; навальваць адно на другое’ (Нас.). Параўн. яшчэ гламава́ты. Падрабязны агляд слав. матэрыялу (у тым ліку і ўласныя імёны тыпу ст.-рус. Гломазда) і спробу этымалогіі дае Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́быль ‘мноства, грамада’: вы́дзьвінулі ту́быльлю на луг — зу пуўдня сена схвацілі (Юрч.). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. tūlýbė ‘мноства’ з перастаноўкай зычных. Параўн., аднак, фармальна і тэрытарыяльна блізкія, але адрозныя па семантыцы рус. дыял. ту́боль ‘смецце, адходы’, ‘лухта’, ту́баль ‘глупства’, ту́больныйбесталковы, дурны’ (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязглу́зды, ‑ая, ‑ае.

1. Неразумны; які нічога не разумее; бесталковы. Бязглузды чалавек. // Які выражае адсутнасць думкі; тупы. Бязглузды выгляд.

2. Пазбаўлены сэнсу, зместу; недарэчны. Прыгадаліся [Анатолю] вечары ў цешчы Адзелаіды Сяргееўны, напоўненыя сумам, бязглуздымі гульнямі і агідным крыўляннем. Асіпенка. Але тое, што Іван схаваўся ад адказнасці ў кусты, пабаяўся з’явіцца на сход, прыслаўшы толькі нейкую бязглуздую запіску, канчаткова збянтэжыла Колю. Шахавец. [Сухадольскі Русаковічу:] А я заяўляю, што ніякая сіла не прымусіць мяне прыняць вашы бязглуздыя прапановы. Крапіва. Гэты цвердалобы Карпенка гатовы разбіцца ў шчэпкі, каб толькі выканаць які бязглузды загад. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівы ’картавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск. niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няра́ха ’неахайны чалавек’ (астрав., ул. інф.), нераханяўклюда, неахайны чалавек’ (Ян., ТС), ніриха, нірэха ’неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), а таксама нярахлівы, нірихлівы ’неахайны’ (Сл. ЦРБ, Сл. ПЗБ), перахавалі ’неахайны, некультурны’ (ТС), рус. неряха ’неахайны чалавек; няўмелы, дурны чалавек’, н.-луж. njerech ’беспарадак, смецце’, ’неахайны чалавек’, njerešnyбесталковы; нячысты’. Лічыцца вытворным ад прасл. дыял. *грскъ, экспрэсіўна^ ўтварэння ад *rędъ (гл. рад), параўн. н.-луж. rech ’парадак; чысціня’, рус. ряха ’франціха’, ряхаться ’выстройвацца, прыбірацца’, нарядный ’прыбраны’ і пад. (Шустар-Шэўц, 14, 1014; Фасмер, 3, 66). Дапушчэнне балтыйскага паходжання (Смулкова, Лекс. балтызмы, 39) не мае падстаў, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 146. Значэнне ’няўклюда’ можа быць звязана з рехацца ’поркацца’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́верзнябесталковы, хлуслівы’, накаверзнічаць ’схлусіць’ засведчаны ў Барысаўскім р‑не (Жакава, Совещание по ОЛА, 1975, 199). Укр. каверза ’хітрыкі, штука’, каверзник не выглядае як народнае, аднак Грынчэнка з паметай «Лебед. у.» прыводзіць слова каверзякати ’верзці лухту’. Рус. каверза вядома ў літар. мове (з 1641) і ў гаворках: пск., асташ., цвяр. каверза ’пра чалавека, які прыносіць іншым непрыемнасці’, перм., алан., арх. ’пляткар, пляткарка’, валаг. ’штукар’, алан. ’назола’, смален. кавирзу сплесть ’схлусіць, сказаць плётку, узвесці паклёп’. Усх.-слав. утварэнне ад коверзати ’плесці’, гл. кавярзаць. Семантыка празрыстая, параўн. рус. сплетня, польск. plotki. Бел. каверзь ’лухта’ можна параўнаць з рус. пск., асташ., цвяр. каверзь ’дрэнь, брыдота’ (параўн. адзначанае на той жа тэрыторыі каверзяниться ’пэцкацца’), ’пра пустога, нікчэмнага чалавека’; бел. каверзня ’пра бесталковае, хлуслівае’ з рус. пск., асташ., цвяр. каверзня ’неверагоднае, або такое, якое не заслугоўвае даверу, апавяданне’. Гл. кавярзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)