*Наказу́біцца, накозу́бытыся ’натапырыцца, надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (пін., столін., Нар. лекс.), накозубытысь ’тс’, накозубленый ’насуплены’ (Клімч.), накозобіцца ’надзьмуцца, насупіцца’ (ТС). Параўн. тураўск. козубом стаць ’натапырыцца, запярэчыць, заўпарціцца’, ад козуб ’вялікі кошык з кары’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наке́ўзаць ’наквэцаць’ (ТС), наке́лзаць ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Да кёўзаць (гл.), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 113) выводзіць з літ. kiaüzoti ’мазаць, пэцкаць’ на падставе фанетычнага крытэрыю (спалучэння ке, нехарактэрнага для беларускай мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляску́н ’гарэза, які безупынна кляскае’ (Нас.), ’парода лесуна’ (Кіркор). Гл. кляскаць. Насовіч (239) аспрэчвае наяўнасць міфалагічнага значэння, якое прыводзіць Кіркор. На спрэчнасць гэтай дэфініцыі звяртае ўвагу таксама Лабко (Нар. словатв., 296).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёцкі ’галушкі, клёцкі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Шн., Бяльк., Нар. сл.). Рус. клёцка. Запазычанне праз польск. klosek, kloski з с.-в.-ням. klôz ’тс’ (Фасмер, 2, 249).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыва́ўнік1 ’лекавая расліна сямейства складанакветных, Achilea L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Кіс., Жыв. сл., Касп., Мат. Гом.). Гл. кроў.

Крыва́ўнік2. Гл. крывавец2 (Нар. лекс.) і крываўнік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́тка ’бязрогая карова’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах., Мат. Маг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прым. лсібат‑ая і суф. к‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 113). Параўн. таксама рус. пск. лоба́тик ’лабастая скаціна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жалаба́ціцца ’выгінацца, карабаціцца’ (Карэліц., Нар. сл., 86). Параўн. укр. жоло́битися ’карабаціцца’, рус. желоби́ть ’рабіць жолаб’ і да т. п. Утворана суф. ‑іц + ца ад прым. *жалабаты ’жалабаваты’, вытворнага ад наз. жолаб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмух ’жменя’ (драг., Нар. словатв., 144). Параўн. укр. жмит ’тс’ (Жэлях.). Гл. жмуха, дзе паказан шлях утварэння ад кораня *žьm‑ (гл. жмаць, жаць2) праз дзеясловы тыпу *жмухаць да бязафікснага назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамо́склы ’вельмі мокры’ (брэсц., Нар. словатв.). З * промозглы ў выніку аглушэння групы зычных зг > ск. Крыніцай слова з’яўляецца рус. промозглый ’гнілы, сыры (пра надвор’е)’, гл. Фасмер, 3, 375; параўн. мазглявы, промзлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыры́ўкамі, прыръ́ўкамі, прыры́ўкам, пріры́ўкым, пры́ръўкъм ’прыхваткамі, час ад часу’ (Жд.; гарад., Нар. лекс.; ЛА, 5; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да п(е)рарыва́ць (гл. рваць) з пераафармленнем згодна з дыялектнай фанетыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)