Свіце́цца, свіці́цца ‘прасвечвацца’, ‘быць чуць бачным’ (Гарэц., Касп., Шат., Стан., Сл. ПЗБ, ТС): голэ це́ла сьвіці́цца (Сл. нар. фраз.). Магчыма, з свяці́цца ‘тс’ (гл. свяці́ць): страха свяці́лася (Сл. ПЗБ) у выніку прыпадабнення да наступнага складу, аднак не выключаны ўплыў літ. svitéti ‘ззяць, свяціць’, параўн. світы́й ‘шчаслівы, радасны’, якое выводзяць з літ. дыял. šviñtas ‘святы’ (Сл. ПЗБ, 4, 399).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)