чу́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад чуць 1 (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Які ўжо быў пачуты; вядомы. Кожнаму хацелася сказаць, што ён ведаў, і самому пачуць нешта яшчэ новае, нячутае, а можа і чутае, але расказанае нанава, з новымі падрабязнасцямі і меркаваннямі. Крапіва.
3. у знач. наз. чу́тае, ‑ага, н. Тое, што хто‑н. дзе‑н. чуў, пачуў. Едучы ў тралейбусе, Валя зноў у думках перабрала чутае і ўбачанае ў Шарупічаў. Карпаў. Кручынін заўсёды згушчаў фарбы, перабольшваў і завастраў чутае так, што часам цяжка было зразумець, дзе канчаецца праўда і пачынаецца выдумка. С. Александровіч.
•••
Дай бог чутае бачыць гл. даць.
Каб жа чутае бачыць гл. бачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штора́з, прысл.
Кожны раз. Колькі светлых пачуццяў падымаецца ў душы, калі чытаеш.. творы [Чорнага], штораз адкрываючы ў іх усё новыя скарбы. Вітка. [Міколка] ласкава гладзіў шурпатыя шчокі ў маршчынах і, штораз цалуючы, гаварыў, гаварыў: — Які ж ты, дзед, слаўны чалавек... Лынькоў. // З кожным разам, раз ад разу. — Ты толькі, Міхась, не накідайся адразу на яду, — асцерагаў Міхася Пятрусь: — бо мама штораз будзе даваць смачнейшую страву. Колас. Чорны дым над полымем уздымаецца штораз вышэй. Брыль. // Вельмі часта; вельмі хутка. [Доктар] пацепваў высокімі пляч[а]мі, штораз папраўляў на носе акуляры. М. Стральцоў. Толькі сілы слабеюць штораз, Штохвіліны цяжэй усё дыша [конь]. Гэтак блізка жаданы папас, Але смерць за папас яшчэ бліжай. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экза́мен, ‑у, м.
Праверка ведаў па якім‑н. вучэбным прадмеце. Праграма выпускных экзаменаў. Уступныя экзамены. □ Ад імя камісіі Іван Паўловіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы. Васілевіч. А далей, разблытваючы прычыны сваёй няўдачы з паступленнем ва універсітэт, Клава думала цяпер і пра тыя балы, яна недабрала на экзаменах. Кавалёў. // перан. Якое‑н. выпрабаванне, праверка. А маці цэлы экзамен учынілі, загадалі ёй вагон звонку адмыць. Лынькоў. Але на славу ўдаўся зруб, Ён на выдатна здаў экзамен. Танк. Непарушнае брацтва ўсіх савецкіх людзей.. вытрымала суровы экзамен у гады вайны, загартавалася і ўзмацнела ў агні свяшчэннай барацьбы. «Звязда».
•••
Дзяржаўныя экзамены — выпускныя экзамены ў вышэйшых навучальных установах.
[Лац. examen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бу́ры. Засведчана з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 53). Рус. бу́рый (з XII ст.), укр. бу́рий, польск. bury ’цёмна-шэры’, славац. burý. Зыходзячы з геаграфіі слова, лічаць, што гэта запазычанне з усх. моў (як і многія іншыя назвы колеру): з цюрк. (тур.) bur ’рыжай масці’ < перс. bōr ’гняды, рыжай масці’. Міклашыч, Türk. El., 1, 269; Nachtr., 1, 18; 2, 90; Міклашыч, 24; Корш, AfslPh, 9, 493 і наст.; Праабражэнскі, 1, 54. Але і тут ёсць няпэўнасці (гл. Слаўскі, 1, 51; Курыловіч, PF, 10, 335–336). Іншая версія: запазычанне з лац. burrus ’багровы’ (Бернекер, 102; Мацэнаўэр, LF, 7, 17 і наст.; Брукнер, 50). Махэк₁ (51–52) лічыў, што славац. burý (аб масці валоў) < рум. bur(ă) ’вол’ (а гэта з лац. burrus) і пасля пашырылася і ў іншых слав. мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́ка ’века; павека’. Ст.-рус., ст.-слав. вѣко ’павека’, рус. ве́ко ’павека; розныя віды кошыкаў; вобад сіта або рэшата’, укр. ві́ко ’накрыўка скрыні, дзяжы і да т. п.’; ’павека’, польск. wieko ’накрыўка’, чэш. víko ’тс’, славен. véko, véka ’павека’. Прасл. *věko ’века; павека’ (< *vēko). Роднасныя: літ. vókas ’павека; накрыўка’, лат. vâks ’накрыўка’ (балт. словы адлюстроўваюць старое *vāk‑; параўнальна з слав. формамі тут іншы вакалізм, але чаргаванне ē : ā назіраецца і ў іншых выпадках). Магчыма таксама, што балт. мовы захоўваюць стары вакалізм, а слав. *věko (замест *vako) развілося пад уплывам слав. *vědi̯a ’павека’ (ст.-рус. вѣжа, ст.-слав. вѣжда ’тс’, балг. ве́жда, серб. ве̏ђа ’брыво’). Гл. Траўтман, 347–348; Фасмер, 1, 286. З прэфіксам *po‑ ўтворана слав. *po‑věka ’павека’, з прэфіксам *ob‑ — *ob‑věko (> *oběko + розныя суфіксы) ’абечайка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галадамі́рыць ’паміраць з голаду; марыць голадам’ (Нас.). Не вельмі яснае ўтварэнне. Здаецца, гэта складанае слова, але не выключаецца, што яно сапсаванае; магчыма, гэта нейкае жартаўлівае ўтварэнне. Акрамя Насовіча, яно быццам больш нідзе не зафіксавана. Няма яго таксама ў рус. і ўкр. мовах. Можна меркаваць, што яно ўзнікла ў якімсьці дыялекце як гібрыд двух слоў: голад (дакладней, пэўнай формы гэтага слова) і мерці, мярэць і да т. п. Тады ’паміраць з голаду’ будзе першапачатковым значэннем, а ’марыць голадам’ — другасным. Другаснымі (вытворнымі) па паходжанню і па значэнню з’яўляюцца і зафіксаваныя ў Насовіча галадамі́ра, галадамі́рны ’той, хто мала есць’. Яшчэ далей стаіць яўна занесенае з іншых дыялектаў галадаме́р (Сцяц. Словаўтв.) ’ненаедны (якога цяжка накарміць)’. Паколькі гісторыя гэтай групы слоў застаецца невядомай, то, акрамя вельмі гіпатэтычных меркаванняў, сказаць што-небудзь пэўнае пра іх сапраўднае паходжанне вельмі цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарадзі́ць ’гарадзіць’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк.). Рус. городи́ть, укр. городи́ти, польск. grodzić, чэш. hraditi, балг. градя́, серб.-харв. гра́дити, ст.-сл. градити. Прасл. *gorditi ’будаваць, гарадзіць, ствараць і да т. п.’, дзеяслоў на ‑iti, утвораны ад прасл. *gordъ ’горад і да т. п.’ Аб гарадзіць < *gorditi гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 35 (дзе дэталёва прыводзіцца параўнальны матэрыял з усіх слав. моў). Ад гарадзі́ць утворана суфіксам ‑ба гарадзьба́ ’будаванне агароджы’ (БРС, Шат., Касп.). Але гэта слова, здаецца, не з’яўляецца вытворным прама на бел. глебе, а паходзіць з прасл. *gordьba (з адпаведнымі паралелямі ў іншых слав. мовах). Гл. Трубачоў, там жа, 38. Уласна бел. з’яўляецца гарадзьбі́к ’чалавек, які робіць агароджу’ (Бяльк.). У пераносным сэнсе ўсх.-слав. *goroditi ўжывалася і ў фразеалагічных зваротах (’гаварыць бяссэнснае, глупства’). Гл. Шанскі, 1, Г, 139–140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́цаль 1 ’сабакар; машэннік’ (БРС, Касп., Нас.), таксама ў форме гі́ццаль ’сабакар’ (Сцяц.), ’гарэза, свавольнік’ (Сцяц., Шат.), ’агідны, здрадлівы чалавек’ (Сцяшк.) і г. д. У ст.-бел. мове гицель ’памочнік ката’ (гл. Булыка, Запазыч.). Параўн. таксама рус. дыял. ги́цель ’жывадзёр’, укр. ги́цель. Запазычанне з польск. hycel ’тс’ (а гэта з ням. дыял. hitzel; гл. Брукнер, 174; Фасмер, 1, 408; Булыка, Запазыч., 83).
Гі́цаль 2 ’пятля, прышытая да адзення, каб яго вешаць’ (Сцяц. Нар., Сцяц., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., БРС). Па паходжанню аднолькавае з гі́цаль, (гл.), але значэнне ’пятля, вешалка’ (паводле Сцяц. Нар., 115) развілося менавіта ў бел. мове (гл. там і тлумачэнне семантычнага развіцця). Няпэўным з’яўляецца меркаванне (Сцяц., там жа), што ў бел. мове запазычанне прама з ням., дзе быццам Hitzel чытаецца гіццаль (?; няясна; у ням. слоўніках вымаўлення z, tz аднолькава абазначаюцца як ts).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нуда́ 1 ’нячыстасць на целе і на галаве; бядота, голад; сум, нудота’ (Нас.), ’нудота, сум; моташнасць’ (Бяльк., Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ), ’маркота; бядота’ (Касп.), ’сум, гора; галеча’ (Яруш.), ’маркота, сум, хандра’ (Мал.), ’маркота; вошы’ (Пятк. 2), ’хвароба раслін’ (Сцяшк.), ’галеча, нястача’ (Нік. Очерки), ’моташнасць’ (ТС), ну́джа ’моташнасць; сум, маркота’ (Клім.), ’нудны чалавек’ (ТС), укр. нуда́ ’маркота, сум; моташнасць’, рус. нуда́ ’прымус; надаедлівасць; сум, маркота; спёка; насякомыя (камары, машкара і інш.); кароста, нячыстасць на целе; цяжкае становішча, турбота, голад’, польск. nuda ’маркота; нудота; сум; вошы; нудны чалавек’, славен. nȗdo, nüda ’заробак, плата’, серб.-харв. кайк. nuda ’тс’. Вытворнае ад *nuditi (гл. нудзіць), насуперак Фасмеру (3, 88: нудить ад нуда), як хада ад хадзіць і пад.
Нуда́ 2 ’так, але’ (карэл., Нар. лекс.). Відаць, запазычана з рус. прастамоўн. ну да́ ’тс’ < ну (гл.) і да ’так’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каша́ра ’загон, адроджанае месца па полі, у лесе, дзе летам трымаюць жывёлу’ (ТСБМ), ’аўчарня ў маёнтку’ (Шат.), ’аўчарня’ (Нас.), ’пастаўнік’ (Сл. паўн.-зах., 2: «Кашара — эта выгарадзь для ската»). Параўн. рус. дыял. паўдн. коша́ра ’загарадзь для жывёлы (авечак)’, укр. коша́ра ’аўчарня’, польск. koszara, koszar, ц.-слав. кошара ’аўчарня’, балг. кошара ’тс’; параўн. далей фармальна аднолькавыя, але з іншай семантыкай серб.-харв. ко̀шара, ко̏ша̑р ’кашолка для рыбы’, славен. košȃra, košár ’круглая кашолка’. Паводле Фасмера, 2, 360, звычайным з’яўляецца тлумачэнне, якое звязвае даныя лексемы з кош ’плеценая кашолка і да т. п.’ Падрабязны агляд семантыкі ў слав. форм (праформ) *košara, *košarъ, *košerъ гл. у Трубачова, Эт. сл., 11, 183–186, дзе даецца агляд праблематыкі ў шырокім арэальным аспекце. Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 174).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)