Мырня́к ’вялікі гліняны гаршчок, у якім варылі ежу’ (палес., малар., Сл. Брэс.; З нар. сл.). Да мера, мераць (гл.). Параўн. ст.-бел. мерникъ (Магілёўскія акты, Скурат, Меры, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мышапор ’праныра, які можа знайсці ўсё, нават добра схаванае’ (маладз., Янк. Мат.; віл., Нар. сл.), ’дзіцё, якое поркаецца ў матчыных сховах’ (КЭС, лаг.). Да мыш і поркацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мішкава́ць 1 ’тайком выведваць’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’шукаць’ (гродз. Сцяшк. Сл.). Да мышкава́ць (гл.).
Мішкава́ць 2 ’кватараваць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). З польск. mieszkać і zamieszkiwać ’жыць, пражываць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набабэ́хаць ’наліць без патрэбы, разліць’ (слонім., Нар. лекс.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, варыянт наважаць, гл. бахаць ’бухаць, ліць’, параўн. набаба́хаць ’наліць празмерна’ (Яўс.), набабу́хаць ’накласці, наліць без меры’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нажу́тка ’жакет’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), ’летнік з сівага даматканага сукна’ (навагр., Нар. сл.), ’безрукаўка’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). З польск. narzutka ’жаночая накідка’, ад narzucić ’накінуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыжо́ўка ’прылада для лоўлі рыбы з берага’ (З нар. сл.). Вытворнае ад крыгай (гл.). На ‑оука/‑ёука, магчыма, непасрэдна да формы прыметніка *крыгавы (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́зуб ’пасудзіна вялікіх памераў’ (З нар. сл.). Таго ж паходжання, што і кузаў 2 (гл.). Словаўтварэнне пры дапамозе -ubъ‑суфіксацыі, як kostrubъ < kostra (Слаўскі, 3, 449; 34–36).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курдая́чыць ’гаварыць незразумела’ (Шатал., Нар. лекс., ДАБМ). Магчыма,⇉курдаячыць < *курдзячыць. Апошняе да *курдзяк (параўн. польск. kurdiak ’нарасць на языку’). Этымалогія апошняга няпэўная (Слаўскі, 3, 399). Параўн. курдзюкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ры ’гульня’: «Той, хто водзіць з завязанымі хусткай вачыма, ходзіць па хаце з распрасцёртымі рукамі і стараецца каго‑небудзь злавіць» (Нар. словатв.). Параўн. курмыш (гл.). Да кура (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́фар ’скрыня’ (Касп., Сцяц. Нар., Сцяшк., КЭС, лаг., Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., В. В., Мядзв.). Запазычанне праз польскую мову з ням. Koffer (Слаўскі, 3, 320; Кюнэ, Poln., 70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)