Рыць 1 ’капаць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС), ’рыць (рылам)’ (гродз., паст., астрав., вільн., Сл. ПЗБ; Гарэц.), ’падмываць бераг’ (лід., Сл. ПЗБ), ’капаць бульбу’ (ЛА 2, карта № 222), руск. рыть, укр. ри́ти, ст.-рус. рыти, польск. ryć, славац. ryť, чэш. rýti, в.-луж. ryć, н.-луж. ruś, серб.-харв. ри̏ти. Прасл. *ryti (Копечны, 314). І.‑е. корань *reu‑: *reue: *rŭ ’рыць’, ’ускопваць’ (Покарны, 1, 868). Роднаснае да літ. ráuti ’вырываць, палоць’, ’карчаваць’, ravė́ti ’палоць’, rutìs ’бульбяная яма’, склеп’, лат. raût ’рваць’, ’дзёргаць’, ’браць’, ст.-пруск. rawys ’роў’, лац. ruo ’абрушваюся’, ’вырываю’, ’зграбаю’. Далей звязана з рваць, роў, рыла (Фасмер, 3, 531–532; Чарных, 2, 131; Махэк₂, 528; Скок₃, 148). Анікін выступае супраць генетычнай роднасці *ryjǫ/*rъvǫ (Анікін, Этимология–1984, 31).

Рыць 2 ’нагаворваць’ (Янк. Мат.). Магчыма, скарочаная форма фразеалагізма яму рыць. Параўн. серб.-харв. ри̏ти ’вынюхваць’, ’сачыць’, ’шпіёніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабі́на, рабіна́, рабі́ніца ’рабіна’ (ТСБМ; воран., глыб., шальч., вільн., швянч., Сл. ПЗБ; ТС, Нар. Гом., ЛА, 1, карта № 215; Бяльк.), рус. ряби́на, укр. гороби́на, ороби́на, оря́бина, горад, горба, ворбина, веребина, ря́бка, польск. jarzębina, чэш. jeřabina, jeřáb, в.-луж. wjerjebina, н.-луж. jerjebina, славін. řabʼina, серб.-харв. jarèbika. Прасл. *arębina, *erębina, *ěrębina або (з іншай ступенню вакалізму) *rębina паходзіць з прасл. *arębъ ’курапатка, рабина’, *erębь ’рабчык’, *ěrębь ’буры’, звязаных з і.-е. *ē̆rē̆‑b(h)‑ *ō̆rō̆‑b(h)‑ са значэннем істот або дрэў цёмнага, чырвонага, бурага колеру (у славянскіх мовах пра стракаты колер). Роднаснае да літ. jerubė̃, jerbė̃ ’рабчык’, лат. ir̃be ’курапатка’, ir̃bene ’рабіна’, ст.-ісл. jarpr ’карычневы’, jarpi ’рабчык’, ст.-в.-ням. erpf ’цёмнага колеру’ (Бернекер 1, 274; Мацэнаўэр, LF 8, 29; Фасмер, 3, 535; Трубачоў, ЭССЯ, 1, 7375; SP, 6, 58, 134; ЕСУМ 1, 570; Покарны 1, 334; Папоўска–Таборска, Бел.-польск. ізал., 104). Брукнер збліжае з літ. ráibas, raibas ’стракаты’ (Брукнер, 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туз 1 ‘старшая ў сваёй масці ігральная карта’ (ТСБМ, Нас., Пятк. 3, Бяльк., Янк. БП, Вруб.), перан. ‘таўсцяк; багаты чалавек, уплывовая асоба’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.): наеўся, як туз (рэч., Ліцв.). З польск. tuz, якое з с.-в.-ням. tûs, dûs ‘туз’; мяркуецца, што першапачаткова з ням. Daus ‘двойка’ ў гульні ў косці з двума вочкамі, параўн. ід. tejz, tojz ‘туз’, потым назва перайшла на гульню ў карты < ст.-франц. daus, франц. deux < нар.-лац. duōs ‘два’, ‘двойка’ (Брукнер, 585; Фасмер, 4, 115; Арол, 4, 114; ЕСУМ, 5, 669).

Туз 2 ‘вымова, спагнанне з бойкай’ (Нас.): даць туза́ ‘моцна пабіць, адлупцаваць’ (Некр. і Байк.), параўн. укр. туз ‘удар, штуршок’, рус. валаг. туз ‘моцны ўдар’ (СРНГ), польск. tuzy ‘удары’, ‘бойка, лупцоўка’, ‘шышка’, poszedł z nim w tuzy ‘ўзяліся за ілбы’. Дэвербатыў ад ту́заць (гл.), магчыма, другасна набліжаны да папярэдняга слова (‘ход тузом’?). Сюды ж туза́нікі ‘частыя спагнанні’, туза́нка ‘лаянка з бойкай’, туза́ла, туза́н ‘строгі чалавек, які любіць спаганяць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Лічба «5». // Разм. Назва розных прадметаў, якія нумаруюцца гэтай лічбай (трамваяў, аўтобусаў і пад.).

2. Адзнака паспяховасці ў пяцібальнай сістэме, якая абазначае «выдатна». Звычайна за вучнем замацоўваецца ў школе стандарт — троечнік, чацвёрачнік, выдатнік. А ў Тамары былі пяцёркі і тут жа тройкі. Ермаловіч.

3. Разм. Колькасць 5; пяцёра. Падзяліўшы групу напалам, .. [Шыбаеў] пакінуў пяцёрку байцоў у лесе паблізу дарогі. Краўчанка. // Група, якая складаецца з пяці чалавек або з пяці прадметаў. [Мікола:] — Мазурэнка сказаў расшырыць арганізацыю. Браць правераных. Уключаць у пяцёркі. Так, каб адзін другога не ведалі, а толькі таго, хто дае заданне. Навуменка.

4. Разм. Грашовы знак або сума ў пяць рублёў. Калі дзялілі каравай, на талерку клаў кожны, колькі мог. Палажыў і Якаў цэлую пяцёрку. Чарнышэвіч. [Соня] разгладжвала пакалечаных рублёўкі, траячкі, пяцёркі. Корбан.

5. Ігральная карта, якая мае пяць ачкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Лічба 6. Напісаць шасцёрку. // Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 6), якія нумаруюцца лічбай 6. Тут спыняецца аўтобус-шасцёрка.

2. Ігральная карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі. — Не проста дурань, а дурань з пагонамі, — засмяяўся Глеб. — Во, кладу табе [Ксеня] на плечы дзве шасцёркі. Васілёнак.

3. Запрэжка ў шэсць коней. Багаты пан на шасцёрцы катаецца, а бедны мерае сваёй парай зямлю і аб кіёк абапіраецца. Бядуля.

4. Колькасць каго‑, чаго‑н. у шэсць адзінак; шэсць аднародных прадметаў. Шасцёрка самалётаў. □ Гэта шасцёрка [вайскоўцаў], звязаная ўзаемадапамогай, заўсёды трымалася разам. Машара.

5. Шасцівёславая лодка, шлюпка. Плыць на шасцёрцы.

6. Частка, дэталь у малатарні; шасцярня. Запрэжаная ў дышаль парка коней кружыла кола, зазубні якога чапляліся за адмысловую драўляную шасцёрку, у сярэдзіну якой быў уроблен даўжэзны круглы прэнт, пры дапамозе якога круціўся сам барабан малатарні. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

plastyczny

plastyczn|y

1. мастацкі;

sztuki ~e — выяўленчыя мастацтвы;

oprawa ~a — мастацкае афармленне (аздабленне);

2. рэльефны;

~y obraz — рэльефная выява;

mapa ~a — рэльефная карта;

3. пластычны; вобразны, яркі;

4. пластычны;

masa ~a — пластычная маса;

5. мед. пластычны;

chirurgia ~a — пластычная хірургія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

plot

[plɑ:t]

1.

n.

1) змо́ва f.

a plot to rob the bank — змо́ва абрабава́ць банк

2) фа́була f., сюжэ́т -у m. (п’е́сы, апо́весьці)

3) пляц -у m., дзяля́нка зямлі́

4) ка́рта f. (кра́ю), дыягра́ма f.

2.

v.

1) змаўля́цца, рабі́ць змо́ву, быць у змо́ве

2) дзялі́ць (зямлю́) на дзяля́нкі або́ пляцы́

3) склада́ць ка́рту або́ дыягра́му

4) нано́сіць на ка́рту або́ дыягра́му

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Камсамольскія падпольныя арганізацыі (у гады Вял. Айч. вайны) 5/312—314 (карта), 314—315, 327; 6/326; 8/261, 282; 10/501; 12/165, 251

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ЗБОР ПАСТАНО́Ў УРА́ДА РЭСПУБЛІ́КІ БЕЛАРУ́СЬ»,

гл. ў арт. «Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў урада Рэспублікі Беларусь».

«ЗБОР ПО́МНІКАЎ ГІСТО́РЫІ І КУЛЬТУ́РЫ БЕЛАРУ́СІ»,

шматтомнае даведачнае выданне. Выдадзены ў 1984—88 у Мінску на бел. мове ў 7 т. (8 кнігах) як частка ўсесаюзнага шматтомнага выдання «Свод памятников истории и культуры народов СССР». Падрыхтаваны сектарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Аддзелам археалогіі Ін-та гісторыі АН Беларусі і выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Уключае артыкулы (больш за 14 тыс.) пра нерухомыя помнікі (гісторыі, археалогіі, архітэктуры, манум. і манум.-дэкар. мастацтва), якія ўцалелі з часоў старажытнасці да сярэдзіны 19 ст., найб. характэрныя для 2-й пал. 19 — пач. 20 ст., даваеннага сав. перыяду (1917—41), найлепшыя арх. збудаванні пасляваен. часу (1950—80-я г.) і знаходзяцца ці павінны знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Кожны з тамоў прысвечаны пэўнай вобласці, том, прысвечаны Мінскай вобласці, у дзвюх кнігах, асобны том складаюць помнікі горада Мінска. Матэрыялы ў тамах размешчаны па раёнах (у алфавітным парадку іх назваў); кожны том мае імянны, геагр. і храналагічны паказальнікі. Як самаст. тэрытарыяльная адзінка вылучаецца абл. цэнтр, звесткі пра які змешчаны ў пачатку тома. Унутры раёна першымі размяшчаюцца матэрыялы пра адм. цэнтр, а потым пра помнікі інш. населеных пунктаў (у алфавітным парадку). Артыкулы пра помнікі аднаго населенага пункта падаюцца ў алфавітным парадку іх назваў. Усяго ў выданні 457,6 улікова-выдавецкіх аркушаў, 131 карта, 6817 ілюстрацый, з іх 1420 каляровых. Дзярж. прэмія БССР 1990. У 1990 на рус. мове выдадзены дапоўнены і дапрацаваны том «Збору...» па Брэсцкай вобл.

С.​П.​Самуэль.

«ЗБОР СТАРАЖЫ́ТНЫХ ГРА́МАТ І А́КТАЎ ГАРАДО́Ў: ВІ́ЛЬНІ, КО́ЎНА, ТРОК»

(«Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок...»),

зборнік дакументаў 14—18 ст., выдадзены ў Вільні ў 1843. Складаецца з 2 частак, у 1-й змешчаны прывілеі Вільні, у 2-й — акты, што тычацца манастыроў, цэркваў і брацтваў. Матэрыялы адабраны з архіваў Гал. літоўскага трыбунала, цэркваў і манастыроў Вільні і Трок, скарыстаны архівы Віленскай і Ковенскай дум, Трокскай ратушы, павятовых судоў Браслаўскага і Расіенскага пав. У прадмове да зборніка сфармуляваны погляды на развіццё дачыненняў усх.слав. народаў з літоўцамі.

«ЗБОР СТАРАЖЫ́ТНЫХ ГРА́МАТ І А́КТАЎ ГАРАДО́Ў МІ́НСКАЙ ГУБЕ́РНІ»

(«Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии...»),

зборнік дакументаў пач. 16 ст. — 1748, выдадзены ў 1848 у Мінску. Змяшчае дакументы пераважна з архіваў мінскіх манастыроў, а таксама з Бабруйска, Навагрудка, Пінска, Рэчыцы і Слуцка. Матэрыялы асвятляюць у асн. гісторыю правасл. царквы, некаторыя з іх і сац.-эканам. пытанні. Дакументы надрукаваны па арыгіналах.

т. 7, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чацвёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Лічба 4. Напісаць чацвёрку. // Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 4), якія нумаруюцца лічбай 4.

2. Разм. Адзнака аб паспяховасці ў пяцібальнай сістэме са значэннем «добра». Тарас Яцэвіч скончыў у тым годзе сярэднюю школу. Праўда, не зусім удала: з тройкамі і чацвёркамі. Якімовіч. Клава думала цяпер і пра тыя тры балы, якіх яна недабрала на экзаменах. Усяго тры балы. Гэта «тройка» па пісьму і «чацвёрка» па хіміі. Кавалёў.

3. Ігральная карта, дошчачка даміно з чатырма ачкамі. Чацвёрка пік.

4. Запрэжка ў чатыры кані. Вёз [гаспадар] на .. [кабыле] дровы з лесу, ажно тыц! — едзе пан на чацвёрцы. Бядуля.

5. Колькасць каго‑, чаго‑н. у чатыры адзінкі; чатыры аднародныя прадметы. Чацвёрка самалётаў. □ Потым аблічча яго праяснялася, Аляксандр развясельваўся, падыходзіў да Уладзіка, ці да Сымона, або да Андрэя — гэта была самая знітаваная чацвёрка ў камеры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)