Рука́ў ’частка адзення, якая пакрывае руку’, ’адгалінаванне ад галоўнага вусця ракі’, ’труба ці кішка для адводу вадкасцей, газаў, сыпучых целаў’ (ТСБМ), ’частка адзення’ (Сл. ПЗБ, ТС), рукаво́ ’рукаў’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сюды ж рука́ўніна ’вузкае самаробнае палатно для рукавоў сарочак’ (гродз., Нар. сл.), рукоўя́нка ’камбінаваная сарочка’ (ТС), рука́ўчык ’невялікая торбачка’, рукове́ц ’нарукаўнік’ (там жа). Укр. рука́в, рус. рука́в, польск. rękaw, н.-луж. і в.-луж. rukaw, чэш. і славац. rukáv, славен. rokáv, серб.-харв. ру̀ка̑в, балг. ръка́в. Вытворныя ад рука (гл.), Фасмер, 3, 515.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kit

I [kɪt]

n.

1) амуні́цыя, асна́да f., рышту́нак -ку m. (жаўне́ра)

2) бага́ж, сабра́ны для падаро́жжа

3)

а) кампле́кт, набо́р прыла́даў або́ інструмэ́нтаў

б) то́рбачка або́ скры́нка для прыла́даў

4) драўля́нае вядзе́рца

II [kɪt]

v.t.

кацяня́ n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Су́мка ’выраб са скуры, тканіны, торбачка’ (ТСБМ; маг., Шн. 2; Бяльк., Сл. ПЗБ), ’кайстра’ (усх., ЛА, 5), ’ранец’ (Сл. ПЗБ), су́ма ’жабрацкая торба’ (ТС). Укр. сума́, рус. сума́, су́мка, стараж.-рус. сума, сумъка. Праз польск. suma, sumka ’перакідная сумка’ са ст.-в.-ням., с.-в.-ням. soum ’уюк’, першасна ’колькасць грузу, якую можа падняць адна ўючная жывёліна’, н.-в.-ням. Saum ’ноша’ ад нар.-лац. sauma, sagma ’ўючнае сядло’, якое, у сваю чаргу, з грэч. σάγμα ’тс’, σάττω ’наўючваю’; гл. Мацэнаўэр, 315; Брукнер, 256; Фасмер, 3, 802. Ст.-бел. сумка ’сумка’ (1516 г.) < ст.-польск. sumka (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pouch

[paʊtʃ]

1.

n.

1) то́рба, то́рбачка f.; мех мяха́, мяшо́к -ка́ m.

a postman’s pouch — мех з по́штай

2) то́рба кенгуру́

2.

v.

1) кла́сьці ў то́рбу, мех

2) рабі́ць на́пуск у суке́нцы, бу́фы ў рукаво́х, рабі́ць што-н. мешкава́тым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pocket

[ˈpɑ:kət]

1.

n.

1) кішэ́ня, кішэ́нь f.

2) то́рбачка f., мяшэ́чак -ка m.

3) лагчы́на, лагчы́нка f.

4) Geol. ву́зел -ла́ m., пакла́д -у m.

a pocket of gold (silver) — невялі́кі пакла́д зо́лата (срэ́бра).

5) гняздо́ n.

pockets of resistance — гнёзды супраці́ву

6) паве́траная я́ма

2.

v.

1) кла́сьці ў кішэ́ню

2) informal прысабе́чваць, кра́сьці

3.

adj.

кішэ́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Га́ман ’нікчэмны чалавек; злы’ (Нас.), ’злюка’ (Касп.). Паводле Насовіча, ад уласнага імя Амман (мы знаходзім імя Аман у біблейскай кнізе «Эсфирь», дзе ён выступае як ліхадзей). З іншага боку мы знаходзім у ст.-укр. мове гамонъ (XVIII ст.) ’разява, дурань і г. д.’, якое Цімчанка (1, А–Г) выводзіць з польск. gamoń (аб польск. слове гл. Брукнер, 134; інакш Цімчанка, там жа). Магчыма, што і бел. лексема таго ж паходжання, што і ўкр. слова. Але параўн. яшчэ польск. haman ’вялікі, цяжкі; няўклюда’ (якое Брукнер, 168, выводзіць з біблейскага імя Haman), польск. дыял. haman ’вялікі, рослы, моцны’ (гл. Карловіч, 2, 164).

Гама́н, гыма́нторбачка, машна для грошай’ (Бяльк.). Рус. гама́н, укр. гама́н ’тс’. Паходжанне слова вельмі спрэчнае. Вінэр (ЖСт., 1, 1895, 61) меркаваў, што гэта назва паходзіць ад уласнага імя (біблейскае) Гаман. Фасмер (1, 391) сумняваецца, але іншай этымалогіі не дае. Таксама сумняваецца Рудніцкі, 553 (але яго вывядзенне гэтага слова ад тур.-араб. hammāl вельмі няпэўнае). Вытворныя ад гама́н: бел. гамане́ц (Жд. 2, Бяльк.), гымане́ц (Бяльк.), укр. гамане́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышаво́ры ’забабоны’; ’зачараваныя рэчы’, прышаворыха ’асоба, здатная на забабоны’ (пух., Жыв. сл.). Рус. наўг. прыше‑ выривать ’прышэптваць’, валаг., уран. пришевертывать ’прышэптваць, гаварыць неразборліва’. З пры‑ша‑ворыу дзе ша⇉экспрэсіўная прыстаўка. Несумненна, роднаснае каверня ’аб чым-небудзь неразумным’, каверыць ’перакручваць словы’ (гл.), якія Лабко (там жа) узводзіць да кораня ‑вер‑ са значэннем ’плесці’ і параўноўвае з вярэня ’плеценая торбачка’, рус. шеве‑ ренька ’кашолка’. Семантычны пераход ’плесці’ → ’гаварыць абы-што, што-небудзь незразумелае, пляткарыць’ шырока вядомы, параўн. вярзці, плёткі (гл.), рус. сплетни і г. д. З другога боку, вядома, што значэнне ’варажыць’ часта ўзнікае на базе значэння ’невыразна гаварыць, мармытаць’, параўн. забабоны, шаптаць ’загаворваць’. Магчыма, да гэтай групы адносяцца яшчэ і рус. шаверь ’дробязь, дрэнь’, шаверень ’тс’; інакш аб апошніх словах Фасмер, 4, 393. Параўн., аднак, прышавіцца ’здацца, прывярзціся’ (Ласт.), што, хутчэй за ўсё, ад шаваць ’варушыцца’ (гл.), або да шаў (шав) (выклічнік, што перадае гаворку шапялявага) (Нас.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑pp‑, параўн. шапор‑ тацца ’варушыцца’, выклічнік шапор‑шапо́р ’тс’ (Нас.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Частка тонкага ствала або галіны, ачышчаная ад парасткаў. Выразаць палку. □ Неўзабаве вёскаю, пасярод вуліцы, ішоў чалавек — у лапцях, шарачковых портках і старым суконным палітоне. На плячы, на сукаватай палцы, торбачка з хлебам. Крапіва. Двое другіх калгаснікаў насыпалі сечку ў цабэркі.., нанізвалі цабэркі на доўгую тоўстую палку і неслі каровам. Колас. // Аб такім адпаведна апрацаваным прадмеце, які ўжываецца як апора пры хадзьбе або для іншых мэт. Клопікаў апранаўся ў лепшы свой пінжак, насоўваў на галаву стары, [пазелянелы] ад старасці і часу кацялок і, абапіраючыся на такую ж старую палку-крывулю,.. важна выходзіў на вуліцу. Лынькоў. Зіна палезла на палкі, вырвалася на [лыжах] наперад. Шыцік. // звычайна мн. (па́лкі, ‑лак); перан. Пра палачныя ўдары, пабоі. Свату першая чарка і першая палка. Прыказка. // перан. Пра гвалт, прымус. Вам з нараджэння невядома Нядоля палкі і ярма. Глебка.

•••

З-пад палкі — быць вымушаным, пад прымусам (рабіць, выконваць што‑н.).

Не кіем дык палкай; ці кіем ці палкай гл. кій.

Палка з двума канцамі — пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.

Перагнуць палку гл. перагнуць.

Устаўляць (ставіць) палкі ў колы гл. устаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́рба ’кайстра, невялікі мяшок з даматканай тканіны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’сумка’ (Сл. Брэс., Растарг.), ’паляўнічая сумка’ (Сцяшк.), ’жаночая сумка’, ’школьная сумка’ (Ян.), ’клінок для вырабу сыру’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), ’мяшэчак з палатна для рыбы’ (нараўл., З нар. сл.), ’чарговы дзённы харч, які належыць пастуху за кожную карову’ (Гіл.; барыс., Антропаў, вусн. паведамл.), ’сявенька’ (бых., ЛА, 5), ’мяшок з аўсом, што адзяваецца каню на галаву’ (ТСБМ), ’мяшок старца’ (Нас.), ’сумка з тканіны ці скуры для курэцкіх прылад’ (ЛА, 5), ’непаваротлівая, тоўстая жанчына’ (Нас., Шат., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. торба ’торба’ (з 1555 г.) запазычана з цюркскіх моў (Булыка, Лекс. запазыч., 105), параўн. тур., крым.-тат., азерб. torba ’мяшэчак, кайстра’, відаць, у перыяд найбольш інтэнсіўных сувязей ВКЛ з Крымскім ханствам у XVI ст. (Жураўскі, Тюрк. лекс. элем., 84, 88–89). Лексема пашырана ў многіх славянскіх мовах і дыялектах і лічыцца агульнаславянскай (Голуб-Ліер, 485; Фасмер, 4, 81; Махэк₂, 648; ЕСУМ, 5, 602). Сюды ж тарбе́шкаторбачка’ (Нас., ТС), тарбано́шый ’механоша’, тарбаношка ’скураная сумка, якую сяляне насілі каля пояса паверх кашулі’ (Нас.), то́рбачнік ’жабрак’ (ТСБМ, Бяльк., Нар. Гом.), то́рбачнікі ’сумчатыя’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bag

[ˈbæg]

1.

n.

1) то́рба, то́рбачка f., мяшо́к -ка́, мех, мяха́, мяшэ́чак -ка m.

2) чамада́н -а m., валі́зка f., куфэ́рак -ка m.

3) pl. мяшкі́ пад вачы́ма

2.

v.t. (-gg-)

1) кла́сьці ў мяшкі́

2) Sl. ухапі́ць, укра́сьці

3.

v.i.

1) выпу́чвацца; надзіма́цца (пра ветразі́)

2) вісе́ць мяшко́м

His trousers always bag at the knees — По́рткі ў яго́ заўсёды віся́ць мяшко́м на кале́нях

- bag and baggage

- hold the bag

- it’s in the bag

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)