Празу́ка ’разумнік’ (Нас.), празу́х ’тс’ (Нас.), празукавтпы ’разумны, кемлівы’ (Нас.), празу́куваты ’прабіўны’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.)· Рус. пск., смол., маск. прозу́капрайдоха, прайдзісвет’. Не можа разглядацца асобна ад азу́ка, азукаваты ’спрытны, жвавы’ (гл.), якое Мартынаў (SlW, 68; ЭСБМ, 1, 97) узводзіць да зух (гл.). Тады празух, відаць, з прыст. при‑ (гл.), параўн. прадзіва ’цуд, дзіва’, пране спух, а празука, улічваючы фанетыку рускага слова, відаць, ад ^пракукаваць па мадэлі пройди, праныра і г. д. Тапароў (Балтийские яз., 45) рус. маск. прозу́ка, прозу́кий ’спрытны, пранырлівы, прайдоха’ ўзводзіць да літ. zuiti ’снаваць, шныраць, бегаць’ (*pra‑zu(i)‑k‑). Паходжанне слова застаецца няясным, асабліва ў словаўтваральным плане.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракура́т ’прайдзісвет’ (ТСБМ, Нас.), пракура́та ’прайдзісвет (аб жанчыне)’ (Нас.). Рус. прокура́т ’свавольнік, гарэза’, прокурати́ть ’гарэзаваць’. З польск. prokurat ’адвакат, павераны ў справах’, якое паходзіць з лац. prōcūrātor ’апякун, кіраўнік, правіцель’ (Фасмер, 3, 374). Значэнне магло змяніцца пад уплывам пракуда, прайдоха (гл.) (параўн. Праабражэнскі, 2, 130; Зяленім, РФВ 54, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kuty

каваны, куты; падкаваны;

kuty na cztery nogi — біты воўк; прайдоха; прайдзісвет; хітры чалавек

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

frant

м.

1. прайдоха, спрытнюга;

2. франт, фарсун;

z głupia frant — разыгрываючы дурня, прыкідваючыся

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Баламу́тпрайдоха, ашуканец і да т. п.’ (Шат., Касп., Нас., Інстр. III, Мал., БРС), баламу́ціць. Ст.-бел. баламут, баломут, боламут, баламутити і г. д. (гл. Булыка, Запазыч.). Рус. баламу́т, баламу́тить, укр. баламу́т ’баламут; знахар’, польск. bałamącić, bałamucić, чэш. balamutiti. Здаецца, прасл. bala‑mǫtiti, bala‑mǫtъ (гл. Махэк₁, 23), дзе другая частка складанага слова да mǫtiti ’муціць’. Першая частка (bala‑) тлумачыцца па-рознаму. Агляд версій гл. Бернекер, 40; Фасмер, 1, 113; Слаўскі, 1, 26. Ідэя запазычання з манг. мовы, здаецца, зусім неабгрунтаваная. Кноблах (, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове балагу́р) экспрэсіўны прэфікс bala‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашуканец, падманшчык, манюка, махляр, круцель, жулік, шэльма, лотра, прайдзісвет, прайдоха, праныра, пралаза, хітрэц, хітрун, спрытнюга, машэннік, чмут, сімулянт, аферыст, авантурыст, камбінатар, шарлатан, шулер

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

lis

м.

1. заал. ліс, ліса, лісіца (Vulpes vulpes L.);

kołnierz z ~a — каўнер з лісы;

chytry jak lis — хітры як ліса;

niebieski lis — блакітны пясец;

2. перан. ліса, хітрун;

szczwany lis — прайдзісвет, прайдоха

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)