Пракура́т ’прайдзісвет’ (ТСБМ, Нас.), пракура́та ’прайдзісвет (аб жанчыне)’ (Нас.). Рус. прокура́т ’свавольнік, гарэза’, прокурати́ть ’гарэзаваць’. З польск. prokurat ’адвакат, павераны ў справах’, якое паходзіць з лац. prōcūrātor ’апякун, кіраўнік, правіцель’ (Фасмер, 3, 374). Значэнне магло змяніцца пад уплывам пракуда, прайдоха (гл.) (параўн. Праабражэнскі, 2, 130; Зяленім, РФВ 54, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)