1. Пакласці, змясціць куды‑н., за што‑н. Закласці рукі за спіну. □ Уладзімір Ільіч устаў, выпрастаў спіну, заклаў пальцы ў кішэнькі камізэлькі і прайшоўся.Гурскі.// Уставіць, змясціць куды‑н. з пэўнай мэтай, у пэўнай колькасці. Закласці набой у стрэльбу. □ Падрыўнікі заклалі шашкі, па камандзе падпалілі кароткія бікфордавы шнуры.Краўчанка.
2. Адзначыць патрэбнае месца ў кнізе, паклаўшы паміж старонкамі што‑н. [Маша] раскрыла [кнігу] ў тым месцы, дзе было закладзена істужкай, прачытала.Шамякін.
3. Пакласці што‑н. у вялікай колькасці, заняць усю паверхню чаго‑н. Закласці стол кнігамі.
4. Закрыць, загарадзіць чым‑н. адтуліну, дзірку, праём у чым‑н. Закласці прабоіну ў сцяне цэглай. □ Трэба было ўвайсці па пояс у ваду і, працуючы так, закласці прамыіну мяшкамі з грунтам.Галавач.// Паклаўшы што‑н. зверху, прыкрыць, схаваць. Муж узяў мяшок.., прыкідаў сенам і заклаў зверху кулямі.Галавач.
5. Пакласці аснову чаму‑н.; пачаць будаўніцтва. Закласці сад. Закласці фундамент дома.// Нарыхтаваць (на зіму). Аднаго разу на праўленні было вырашана закласці ў трэцяй брыгадзе яшчэ чатыры ямы сіласу.Асіпенка.
6. Аддаць што‑н. у заклад пад пазыку. — Кроер, я абарву вам вушы, — сказаў Раткевіч. — Я мяркую, вы яшчэ не заклалі ў карчме вашай шпагі?Караткевіч.
7.безас.Разм. Пра хваравітае адчуванне цяжкасці ў грудзях, вушах, носе. Заклала вушы. Заклала грудзі. Нос заклала.
•••
Закласці асновы (падмурак, фундамент)чаго — даць пачатак чаму‑н., стварыць аснову для развіцця чаго‑н.
Закласці за каўнер — выпіць спіртнога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́бра,
1.Прысл.да добры (у 4, 7 і 9 знач.); проціл. дрэнна. Значыць, скончылі добра ўборку, Плённай працы сабралі дары.Броўка.Сталі .. [муж з жонкай] жыць добра і шчасліва.Якімовіч.
2.прысл. Ладна-такі, парадкам; зусім. Ужо добра сцямнела на дварэ, калі людзі пачалі разыходзіцца.Чарнышэвіч.Сонца ўжо ўзнялося вышэй за гарадскія дахі і добра грэла.Самуйлёнак./ з часціцай «такі». Уночы зямля добра-такі падшэрхла, і машыны не сыходзілі з поля.Пальчэўскі.Стары ўжо ён, наш бацька, добра-такі стары. Шэсць дзесяткаў з ладным гакам мае.Васілёнак.
3.безас.узнач.вык. Пра спрыяльную абстаноўку, прыемнае акружэнне. Добра ў лузе ў час палудны! Лёгка там дыхнуць.Колас.У гасцях добра, а дома лепш.Прыказка.//каму. Пра адчуванне прыемнасці, унутранага задавальнення ад чаго‑н. І добра нам — маўчаць і пазіраць На родны край вачамі маладымі!Панчанка.
4.безас.узнач.вык., сазлучн. «што», «калі». Шчасце, якраз дарэчы. Добра, што не згубіў [Шура] складанчык — ёсць чым заняць рукі.Навуменка.Калі дарогу перабег воўк — добра.Чарнышэвіч.
5.узнач.сцвярджальнайчасціцы. Абазначае: ладна, згодзен, хай будзе так. — Давай правядзі мяне да перавозу. — Добра, якраз я сам меўся тудэю ісці.Гартны.— Добра, цётка Куліна, буду заходзіць.Паўлаў.
6.узнач.часціцы (звычайна ў спалуч. з часціцай «ж»). Ужываецца ў значэнні пагрозы, папярэджання: глядзі, пачакай. Добра ж! Я табе прыпомню!
7.узнач.наз.до́бра, нескл., н. Адзнака, якой ацэньваюць параўнальна высокі ўзровень ведаў. Атрымаць добра на экзамене.
•••
Добра кажашгл. казаць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяжа́р, ‑у, м.
1. Вага чаго‑н. (звычайна цяжкага). Пад цяжарам .. яблыкаў нізка звісае зялёнае голле.Брыль.[Чалавек] грудзьмі, жыватом, усім цяжарам свайго цела ўпаў на спіну леапарду.Караткевіч.
2. Цяжкая ноша, груз вялікай вагі. Цяжары падвозіць, Як волат нястомны, Наш «МАЗ» — грузавік Дваццаціпяцітонны.Нядзведскі.// У спорце — снарады для падымання.
3. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з чым‑н. адказным, непрыемным і пад. Цяжар няволі. Цяжар турбот. Цяжар вайны. □ Гады праз два калгас узбуйніўся, і Шалюта адразу пачуў на сваіх плячах непамерны цяжар гаспадарскіх клопатаў.Дуброўскі.
4.Адчуванне (звычайна непрыемнае) чаго‑н. цяжкага (у целе, галаве і пад.). Распраналася яна [Маша] марудна — ад утомы, якая роўным цёплым цяжарам наліла цела.Мележ.Ва ўсім целе і асабліва ў нагах адчуваўся нейкі цяжар.Кулакоўскі.//перан. Тое, што гняце, прыгнятае, выклікае сумны, змрочны настрой. І лепш аддайся светлым марам, Каб месца не было жальбе, Калі каханне не цяжарам, А песняю жыве ў табе.Астрэйка.Кожны раз, як душа натоміцца, Я, каб скінуць з яе цяжар, Прыпадаю да Вашых томікаў — Вашых думак і Вашых мар.Тармола.І чуцен ціхі сэрца голас, Хоць на душы ва ўсіх цяжар. Дзень добры, друг, Наш бацька Колас — Народа нашага пясняр!Прыходзька.Прыгінае і самых высокіх Да зямлі вечны цяжар гадоў. І цішэюць, цішэюць крокі У людзей і старых гарадоў.Сіпакоў.
•••
Цэнтр цяжаругл. цэнтр.
Скінуць цяжаргл. скінуць.
Цяжар з душы спадзе — пра пачуццё палёгкі, якое наступае пасля вызвалення ад таго, што гняло, заклапочвала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́цер, ветру; мн. вятры, ‑оў; м.
Паветраная плынь гарызантальнага напрамку. Моцны вецер. Паўднёвы вецер. Подых ветру. Узняўся вецер. Энергія ветру. □ Пахілага дрэва вецер не ломіць.Прыказка.
•••
Ад (з) ветру валіццагл. валіцца.
Ветрам падшыты (падбіты)гл. падшыты.
Ветрам пайсцігл. пайсці.
Вецер гуляе (у кішэні, гумне і пад.) — нічога няма.
Вецер знёс — пра таго, хто невядома дзе дзеўся, каму не сядзіцца дома.
Вецер носіць (ганяе) — пра таго, хто невядома дзе ходзіць.
Вецер (гуляе) у галаве; гуляй-вецер у галаве — пра легкадумнага, несур’ёзнага чалавека.
Вецер у спінукаму — тое, што і з лёгкім ветрам.
Вецер ходзіцьдзе — пра адчуванне руху паветра ў пакоі, памяшканні.
Выкінуць (грошы) на вецергл. выкінуць.
Вятры яго ведаюць — нікому невядома.
Да ветру (пайсці) — пайсці па сваёй патрэбе.
З ветру вяроўку віцьгл. віць.
З лёгкім ветрам — гавораць таму, хто хоча пайсці, каб сказаць, што яго не стануць затрымліваць, што ён нікому не патрэбен.
Кідаць на вецерштогл. кідаць.
Кідаць (пускаць) словы на вецергл. кідаць.
Куды вецер дзьме (хіліць) — не мець самастойнасці ў поглядах, прытрымлівацца поглядаў большасці.
На ўзвей вецер (пусціць) — а) тое, што і пусціць на вецер; б) дарэмна, непрадумана.
Пусціць (пайсці) на вецер (з ветрам)гл. пусціць.
Трымаць нос па ветрыгл. трымаць.
У ветры на калу — пра што‑н., што стаіць адзінока наводшыбе.
Хоць з ветрам пусцігл. пусціць.
Шукаць ветру (лавіць вецер) у полігл. шукаць.
Як ветрам змялогл. змесці.
Як у полі вецер — легкадумны, пусты, ветраны.
Якім ветрам (прыгнала, занесла, прынесла) — форма выражэння здзіўлення пры сустрэчы з кім‑н. у нечаканым месцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМПРЭСІЯНІ́ЗМ (франц. impressionnisme ад impression уражанне),
кірунак у мастацтве апошняй трэці 19 — пач. 20 ст. Склаўся ў франц. жывапісе канца 1860 — пач. 1870-х г. Назву атрымаў ад карціны К.Манэ «Уражанне. Узыход сонца» («Impression. Soleil Levant», 1872), якая экспанавалася на парыжскай выстаўцы групы маладых франц. жывапісцаў у 1874. У групу таксама ўваходзілі А.Рэнуар, К.Лісаро, А.Сіслей. Э.Дэга, П.Сезан, П.Банар, Б.Марызо і інш. мастакі, што аб’ядналіся для барацьбы за абнаўленне мастацтва і пераадолення афіц. салоннага акадэмізму. У 1874—86 праведзена 8 выставак, пасля чаго імпрэсіяністы страцілі былое адзінства і працягвалі свае творчыя пошукі паасобку (гл.Неаімпрэсіянізм, Постімпрэсіянізм, Пуантылізм). Адным з заснавальнікаў І. быў таксама Э.Манэ (не ўваходзіў у гэтую групу, але яшчэ ў 1860—70-х г. прадвызначыў яго накіраванасць).
Імпрэсіяністы імкнуліся знайсці форму выражэння, максімальна блізкую да першаснага ўражання, гал. ролю жывапісу бачылі не ў адлюстраванні рэчаіснасці, а ў яе пачуццёвым успрыняцці. Спробы перадаць зіхаценне святла, вібрацыю паветра, зафіксаваць імгненне як бы выпадковай сітуацыі ці руху прывялі да ўзнікнення своеасаблівай тэхнікі жывапісу. Праз накладанне фарбаў асобнымі мазкамі, невыразнасць абрысаў прадметаў, вылучэнне толькі некалькіх іх гал. рысаў імпрэсіяністы здолелі ажывіць карціну, перадаць адчуванне рухомасці, хісткасці і няўстойлівасці імгнення. Такі метад дазваляў лёгка ўводзіць адну фарбу ў зону іншай без страты яе моцы, за кошт чаго ўзбагачаўся каларыт. Асобныя мазкі, якія не супадаюць з абрысамі прадмета, аптычна змешваюцца зрокам гледача, што выклікае пачуццё незвычайна светлага, трапяткога жывапісу. Яны выпрацавалі паслядоўную сістэму пленэра, скарыстаўшы пошукі Дж.Констэбла, К.Каро, мастакоў барбізонскай школы, упершыню стварылі шматгранную карціну паўсядзённага жыцця сучаснага горада. Для І. характэрна змяшэнне быт. жанру з партрэтам, тэндэнцыя да знішчэння дакладных граней паміж жанрамі.
Зварот да І. і вывучэнне яго прынцыпаў у значнай ступені паўплывалі на развіццё шэрагу нац.еўрап.маст. школ і творчасці мастакоў (М.Ліберман, Л.Карынт у Германіі; К.Каровін, В.Сяроў, І.Грабар у Расіі; М.Касат у ЗША; Л.Вычулкоўскі ў Польшчы і інш.), хоць за межамі Францыі развіваліся толькі асобныя тэндэнцыі І. Тэрмін «І.» ужываецца таксама ў дачыненні да скульптуры 1880—1910-х г., якая мае некаторыя сходныя з жывапісам І. рысы: імкненне да перадачы імгненнасці руху, цякучасць і мяккасць форм, пластычная незавершанасць (творы А.Радэна і Дэга ў Францыі, П.Трубяцкога і Г.Галубкінай у Расіі, і інш.). У бел. мастацтве рысы І. ўласцівы творчасці Я.Драздовіча, У.Кудрэвіча, В.Бялыніцкага-Бірулі.
У літаратуры — метад, які грунтуецца на дынамічнай раўнавазе суб’ектыўнага і аб’ектыўнага пачаткаў, на фіксацыі няўлоўных і амаль непадуладных рацыянальнаму асэнсаванню ўражанняў аўтара або героя, станаў яго душы, на імгненнай асацыятыўнасці. Для І. характэрны эскізнасць, фрагментарнасць, эмацыянальны прынцып арганізацыі тэксту (адсюль — пошукі складаных асацыятыўных метафар, увага да гучання слова, асаблівая семантызацыя рытму і мелодыкі), замена разгорнутых лагічных канструкцый незавершанымі фразамі, якія накладваюцца як мазкі на палатне мастака-імпрэсіяніста. Яскравая прыкмета І. — «пейзаж душы», зліццё ў адзіны непадзельны вобраз унутр. стану чалавека і стану навакольнай прыроды.
Складваўся як адзін з кірункаў літ.дэкадэнцтва ў 1860—70-я г. ў Францыі (проза бр. Ж. і Э.Ганкураў) і дасягнуў апагею ў сталай творчасці П.Верлена, праграмны верш якога «Мастацтва паэзіі» быў маніфестам літ. І. Буйнейшай з’явай І. стала спадчына «школы венскіх імпрэсіяністаў» (А.Шніцлер, П.Альтэнберг, Г. фон Гофмансталь). Пакінуў бліскучы след у творчасці пісьменнікаў розных кірункаў, у т. л. Э.Заля (раман «Старонка кахання»), у ранняй навелістыцы Т.Мана, С.Цвэйга; у творчасці М.Пруста даў імпульс станаўленню плыні свядомасці. У рус. л-ры рысы І. ў паэзіі А.Фета, у прозе А.Чэхава, І.Буніна, у ранняй паэзіі А.Блока, А.Белага, М.Валошына, Б.Пастарнака і інш., у бел. л-ры — у паэзіі М.Багдановіча.
У музыцы І. склаўся ў 1890—1910-я г. Для яго характэрна імкненне да ўвасаблення мімалётных уражанняў, да адухоўленай пейзажнасці. Навакольны свет раскрываецца праз прызму тонкіх псіхал. рэфлексаў, ледзь прыкметных адчуванняў, народжаных сузіраннем, што збліжае яго з літ. сімвалізмам: творы П.Верлена, С.Малармэ, П.Луіса, М.Метэрлінка ўвасоблены ў музыцы К.Дэбюсі — заснавальніка муз. І., і яго паслядоўнікаў. У сферы фантастыкі і экзотыкі (цікавасць да Іспаніі, краін Усходу) імпрэсіяністы прадоўжылі традыцыі рамантызму, адмовіўшыся ад вострых драм. калізій, сац. тэм.
Кампазітары-імпрэсіяністы пакінулі вытанчаныя і ясныя па выразных сродках, эмац. стрыманыя і строгія па стылі творы (пераважна праграмныя сімф. і фп. мініяцюры, сюітныя цыклы). Узбагацілася гарманічнае і тэмбравае мысленне (М.Равель, П.Дзюка і інш.). Элементы І. развіліся таксама ў інш. кампазітарскіх школах (М. дэ Фалья ў Іспаніі, А.Рэспігі, часткова А.Казела і Дж.Ф.Маліп’ера ў Італіі, Ф.Дыліус і С.Скот у Вялікабрытаніі, К.Шыманоўскі ў Польшчы, І.Стравінскі, М.Чарапнін у Расіі і інш.).
У тэатры ў канцы 19 — пач. 20 ст. ўзмацнілася ўвага рэжысёраў і выканаўцаў да перадачы атмасферы дзеяння, раскрыцця яе падтэксту. Эфект дасягаўся з дапамогай наўмысна беглых характарыстык у спалучэнні з асобнымі выразнымі дэталямі, што раскрывалі патаемныя перажыванні герояў, іх думкі, імпульсы ўчынкаў. Рэжысурай выкарыстоўваліся гукі, жывапісна-колеравыя плямы, раптоўныя змены рытмаў для стварэння эмацыянальнай насычанасці і ўнур. нарастання драматызму спектакля. Рысамі І. вызначалася творчасць рэжысёраў і акцёраў А.Антуана, Г.Рэжан (Францыя), М.Райнгарта, О.Брама (Германія), Э.Дузе (Італія), У.Меерхольда, В.Камісаржэўскай, П.Арленева (Расія), пастаноўкі МХАТа і інш.
Літ.:
Андреев Л.Г. Импрессионизм. М., 1980;
Денвир Б. Импрессионизм: Художники и картины: Пер. с англ.М., 1994;
Велтон Д. Пейзажи импрессионистов: [Перевод]. М., 1995;
Яроциньский С. Дебюсси, импрессионизм и символизм: Пер. с пол. М., 1978.
1.каго-што. Раздзяляць на часткі, аддзяляць ад цэлага чым-н. вострым.
Р. нажом хлеб.
Р. сала.
Р. на кавалкі.
Р. метал.
Р. дровы (пілаваць). Р. камунікацыі (перан.: перарываць, парушаць). Р. па жывым (таксама перан.: дзейнічаць жорстка).
2.каго-што. Рабіць надрэз, разразаць, а таксама (разм.) аперыраваць.
Р. нарыў.
3.каго (што). Забіваць чым-н. вострым.
Р. авечку.
Р. курэй.
Воўк рэзаў авечак (загрызаў; разм.). Без нажа рэжа хто-н. каго-н. (перан.: ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча; разм.).
4.перан., каго-што. Ставіць у бязвыхаднае становішча; губіць (разм.).
Р. мой праект.
5.што, па чым. Рабіць адбітак каго-, чаго-н. на паверхні чаго-н. вострым інструментам; вырабляць вырэзваннем.
Р. па дрэве.
Р. на медзі.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прычыняць рэзкі боль, уразацца ў цела; непрыемна дзейнічаць на вочы, слых і пад. (пра вецер, святло, гук і пад.).
Цвік рэжа ў боце нагу.
Каўнер рэзаў шыю.
Зыркае сонца рэзала вочы.
Яго голас рэжа слых.
7.безас., што. Пра адчуванне рэзі.
Рэжа ў жываце.
8.што. Гаварыць проста, адкрыта (разм.).
Р. праўду ў вочы.
9.каго (што). Ставіць дрэнную адзнаку на экзамене (разм.).
10.што, у што і без дап.Ужыв. замест многіх дзеясловаў для перадачы энергічнага дзеяння, якое абазначаецца гэтымі дзеясловамі (разм.).
Р. польку (танцаваць). Р. у карты (гуляць).
11.што. Удараць па датычнай, накіроўваючы ўбок, у косы палёт (спец.).
Р. мяч.
|| зак.разрэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны (да 1 і 2 знач.), зарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны (да 3, 4 і 9 знач.) ізрэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны (да 9 і 11 знач.).
|| аднакр.разану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1, 6—8, 10 і 11 знач.; разм.) ірэ́знуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 6—8, 10 і 11 знач.; разм.).
|| наз.рэ́занне, -я, н. (да 1—3, 5 і 11 знач.), рэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.) іразьба́, -ы́, ж. (да 5 знач.).
Апрацоўка металаў рэзаннем.
Разьба па дрэве.
Рэзка хлеба.
|| прым.рэ́зальны, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.; спец.) іразны́, -а́я, -о́е (да 5 знач.).
Рэзальны апарат.
Разныя работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
залажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.
1. Пакласці, змясціць куды‑н., за што‑н. Залажыць нагу за нагу. Залажыць рукі ў кішэні. □ — А партрэцік маці выразала з газеты, — працягвала Усця, — залажыла пад шкло ў рамачку.Кулакоўскі.// Закласці куды‑н. з пэўнай мэтай і ў пэўнай колькасці. Залажыць міну. □ Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу, усыпаў шчодрую порцыю пораху і на гэты раз залажыў у рулю круглую алавяную кулю.Колас.Спачатку Андрэй трываў. Але зуб не хацеў сціхаць. Закурыў — не перастае, залажыў ватку, змочаную ў адэкалоне, — боль толькі ўзмацніўся.Хадановіч.
2. Адзначыць патрэбнае месца ў кнізе, паклаўшы што‑н. паміж старонкамі. Залажыць старонку ў кнізе.
3. Закрыць, загарадзіць чым‑н. адтуліну, дзірку, праём і пад. Залажыць юшку. □ [Патапчык] нацягаў яловага галля, густа залажыў ім дзірку на страсе і засыпаў зверху зямлёй.Чарнышэвіч.— Залажу пайду разгародку ў плоце, баюся, каб гусі капусты не папсавалі.Чорны.// Паклаўшы што‑н. у вялікай колькасці, заняць усю паверхню чаго‑н. Залажыць стол кнігамі.
4. Пакласці аснову чаго‑н., пачаць будаўніцтва. Залажыць фундамент дома. Залажыць новую ферму.//перан. Даць пачатак чаму‑н., стварыць аснову для развіцця чаго‑н. Нявіднага цікавіць, што сталася з ячэйкай, якую залажыў ён у Паставах і аб якой не мае цяпер ніякіх вестак.Колас.
5. Аддаць што‑н. у заклад за пазычаныя грошы. — Няхай кафтан заложаць драны, а грошы мусяць яны даць.Колас.
6. Заплаціць за каго‑н. пэўную суму грошай пры пакупцы. Казна залежыць тры чвэрці кошту падзелу толькі за таго мужыка, які сам збярэ і заплаціць адну чвэртку.Якімовіч.
7.безас.Разм. Пра хваравітае адчуванне ў вушах, носе і пад. Самалёт набірае вышыню. Грудную клетку нібы распірае знутры, застукала ў скронях, залажыла вушы.Жычка.
8.Уст. Запрэгчы ў экіпаж. Залажыць тройку.// Прыгатаваць экіпаж, запрэгчы ў яго каня, коней. Залажыць брычку.
•••
Залажыць (заліць) за гальштук (за каўнер) — выпіць спіртнога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Раздзяляць на часткі, на кавалкі; раздзіраць. Драць на шматкі. Драць паперу. □ [Марыся] білася ў знямозе, драла на сабе вопратку.Баранавых.// Зношваць да дзірак (адзенне, абутак).
2. Выдзіраць, адрываць. Драць мох. Драць мёд. □ [Нямка] я ведаў з самага маленства, колькі гадоў жыў з ім побач, пасвіў коні, драў карэнне на кашы.Кулакоўскі.// Знімаць, аддзяляць тонкімі пласцінамі. Драць дранку. Драць лыка. Драць кару.
3. Драпаць, рабіць драпіны чым‑н. вострым; уздзіраць. Добра, калі зямля трапіцца мяккая, — тады работа ідзе хутка. А сустрэнецца цвёрдая — дзяруць .. [ластаўкі] па чарзе кіпцюрамі, дзяруць і нічога не выходзіць.Пальчэўскі.Сухая лыжка рот дзярэ.З нар.Новая мятла чыста мяце, ды падлогу дзярэ.З нар.//Разм. З сілаю церці, націраць што‑н. Потым гэтак жа, не шкадуючы сілы, дзярэ [Ганька] ліпавым луццем ногі.Васілевіч./без дап. Пра тупыя інструмент. Брытва дзярэ.
4. Ірваць, забіваць (пра драпежных звяроў, птушак). Каршун дзярэ кураня. □ Сава лятала па начы, З сабою птушкам смерць насіла, Хаўтурны спеў ім пеючы, — Сама там драла іх, сама ж і галасіла.Крапіва.
5. Раздрабняць, церці на тарцы. Драць бульбу на бліны.
6. Ачышчаючы ад шалупіння, рабіць з зерня крупы. Драць ячмень на крупы.// Размолваць буйна зерне, робячы крупы. Драць крупы.
7. і без дап.Разм. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне. Перац дзярэ ў горле. □ Тытунь быў свой, а не куплёны, І драў ён горла, як шалёны.Колас.
8.перан.; і без дап.Разм. Браць за што‑н. празмерную плату, назначаць высокую цану. — Не, ты адказвай, — загарачыўся раптам Міця. — Зацягнуў нас сюды, каб мы па дваццаць капеек з людзей нізавошта дралі.Курто.
•••
Вочы драць — нападаць, зласліва накідвацца на каго‑н.
Вуха (вушы) дзярэ — тое, што і вуха (вушы) рэжа (гл. рэзаць).
Драць (ірваць, надрываць) горла (глотку) — моцна гаварыць, крычаць, пець.
Драць нос — важнічаць, задавацца.
Драць шкуру (дзве шкуры, па дзве шкуры, сем шкур) — браць высокую цану, абіраць, эксплуатаваць.
Казлы драць — ванітаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халадо́к, ‑дку, м.
1.Памянш.-ласк.да холад, невялікі холад. [Ануцюнаў:] — Маёру рупіла як мага хутчэй трапіць на аэрадром, далонню адчуць халадок рабрыстай ручкі ўпраўлення, вырвацца ў вышыню.Алешка.На Марыне быў квяцісты халат, пашыты нядаўна. У яго Марына захутала ногі, адчуваючы прыемны халадок шоўку.Шахавец.
2. Свежае, халаднаватае паветра, вецер. Павеяла ранішнім халадком.Колас.// Халаднаватае надвор’е, невысокая тэмпература паветра. Прыходзілі доўгія асеннія ночы.. з вострым халадком першых замаразкаў...Чорны.
3. Цяністае месца, цянёк. Паставілі [маці з Алесем] ад сонца снапы, зрабілі халадок.Брыль.Глухі сядзіць на загуменні ў халадку пад ліпаю і пляце лапці.Якімовіч.
4. Час сутак, калі ўжо спала або яшчэ не наступіла спёка. Халадок, заедзі няма, ехаць добра.Чарнышэвіч.Можна ж падначаваць ды заўтра халадком на ранішні цягнік пайсці.Пальчэўскі.
5.перан. Пра адчуванне лёгкага холаду (ад хвалявання, страху і пад.). І дагэтуль халадок прабягае ў .. [Данілы] [п]а спіне, калі ён уяўляе, якім болем разрывалася ў той дзень сэрца хлопчыка.Мехаў.[Мікалай Пятровіч] нават адчуў на сваёй спіне лёгкі халадок і прыкра хмурыўся, намагаючыся рассеяць нядобры настрой.Каршукоў.
6.перан. Стрыманасць, раўнадушнасць у адносінах да каго‑, чаго‑н. [Маша] адчула і насцярожанасць, з якой ставілася да яе жонка Антона Кузьміча.., але здзівілася, што ў самой яе таксама з’явіўся пэўны халадок у адносінах да Галіны Адамаўны.Шамякін.Непрыемным халадком дыхнула на Пятруську ад гэтых бабчыных слоў: ніколі ён не думаў, што так неспадзявана можна зрабіцца гультаём.Кулакоўскі.— Дык вы амерыканцы? — перапытаў яшчэ раз начальнік, і ў голасе яго адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў.Лынькоў.
•••
Аціраць халадкігл. аціраць.
З халадком — а) без цікавасці, старання (рабіць што‑н.). Я таго на ўвазе маю, Хто працуе з халадком: Дрэнна ніву засявае, Даглядае — языком.Кляўко; б) раўнадушна адносіцца да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́лад, ‑у, М ‑дзе; мн. халады, ‑оў; м.
1.толькіадз. Нізкая тэмпература навакольнага асяроддзя (паветра, вады і пад.). Назаўтра ўранку, яшчэ раса пяклася холадам, Сівы [хлопчык] ужо ехаў верхам на парсюку — зноў на балота. Падганяў Белага парэпанымі пяткамі пад бакі і зноў смяяўся.Брыль.Калі няма хмар, неба бялее і ад гарачыні і ад холаду.Карпаў.// Халоднае паветра, струмень такога паветра. Сыры вецер дзьмухнуў.. [мельніку] вострым холадам у твар.Чорны.// Месца, дзе тэмпература паветра нізкая, дзе холадна. Паставіць цеста на холад.
2. Вельмі халоднае надвор’е; мароз. Тады перада мною ўставалі, як у вялікі холад, высока паднятыя і сціснутыя плечы.Скрыган.Ноч, працятая пругкім холадам, пазірала ў падвойныя вокны Пракопавай «станцыі».Колас.//звычайнамн. (халады́, ‑оў). Працяты перыяд з нізкай тэмпературай надвор’я. Не страшны смелым ім былі Спякота, халады.Купала.Зіма дужэла патроху. То ціснулі зямлю халады і чыстай беллю — аж адбірала вочы — шырыліся палі, то мокла адліга — снег цямнеў, і, нудны, беспрасветны, церусіў дождж.Мележ.А тут яшчэ наступілі халады і .. [Алёшку] загадалі апальваць кацельную.Лынькоў.
3.толькіадз.Адчуванне дрыжыкаў (ад хваробы, страху і пад.). Лукашык успомніў начных гасцей, і холад прабег у яго па целе.Дамашэвіч.
4.перан.; толькіадз. Душэўная раўнадушнасць, стрыманасць у праяўленне пачуццяў, увагі. А потым прыехала Соня, і як бы штось зрушылася ва мне і ў самой прыродзе: холад чужой бяды адышоў — прапаў неяк лёгка і проста.Вышынскі.// Раўнадушныя, абыякавыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Сымон Ракуцька бачыў гэты холад на маладым твары невядомага падарожнага і пачаў траціць сваю ранейшую ажыўленасць.Чорны.Мінулага холаду паміж.. [тэатрам] і гледачом не засталося і ў паміне.Сяргейчык.Ад фільма [«Сад самых салодкіх пладоў»] вее холадам, абыякавасцю.«Маладосць».
•••
Полюс холаду — раён найніжэйшых зімовых тэмператур на Зямлі.
Штучны холад — нізкая тэмпература асяроддзя, цел або рэчываў, што ствараецца шляхам адводу ад іх пэўнай колькасці цеплыні.
Кінуць у холад — пачаць трэсці, калаціць.
Сабачы холад — вельмі моцная сцюжа.
Цярпець холад і голадгл. цярпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)