архе́й

(ад гр. archaios = даўні + aion = век, эпоха)

самая старажытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая распачалася больш за 3500 млн. гадоў таму назад і працягвалася 900 млн. гадоў, а таксама пласты горных парод, што ўтварыліся ў той час.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

белару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; м. і ж.

Той, хто з пагардай ставіцца да фізічнай працы або не прывык да сур’ёзнай работы. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая — сціснуў ён бацькаву так, што Іван Васільевіч, сам чалавек дужы, не беларучка, парадаваўся яго сіле. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспарты́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не з’яўляецца членам партыі. Няўхільна ўзрастае творчая актыўнасць партыйных і беспартыйных мас. «Звязда». // у знач. наз. беспарты́йны, ‑ага, м.; беспарты́йная, ‑ай, ж. Той, хто не з’яўляецца членам партыі. Блок камуністаў і беспартыйных.

2. Які не адлюстроўвае поглядаў ніводнай партыі. Беспартыйная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.

2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд.

3. у знач. наз. адсу́тны, ‑ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асве́тнік, ‑а, м.

1. Той, хто пашырае веды, асвету. Полацк — радзіма вядомага культурнага дзеяча Беларусі 16 стагоддзя, асветніка і гуманіста, першадрукара Францыска Скарыны.

2. Прадстаўнік заходнееўрапейскай прагрэсіўнай ідэалогіі 17–18 стст. Французскія асветнікі. // Прадстаўнік рускай і славянскай перадавой грамадскай думкі 18–19 стст. Рэвалюцыйныя рускія асветнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аска́л, ‑у, м.

Тое, што і выскал. — Заходзьце, заходзьце, — мяккім голасам гаварыў Гарастовіч, але Сафрону здавалася, што той сабачы аскал так і застаўся на яго твары. Чарнышэвіч. [Галіна Адамаўна] ўвесь час бачыла гэты зларадны аскал, хоць выраз твару нечаканай госці быў увесь час спачувальны ці абуральна-сур’ёзны. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астро́жнік, ‑а, м.

Уст. Той, хто пасаджаны ў астрог (у 1 знач.); арыштант. А ў Лукішках, у Картуз-Бярозе, у пастарунках ды ў падзямеллях звіняць ланцугамі астрожнікі, паміраюць тыя людзі, якія сваю долю гукалі з усходу, якія ленінскую праўду сеялі ў сэрцах заняволеных людзей. Бялевіч. // Астрожны наглядчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вольнанаёмны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працуе па вольнаму найму, штатны. Вольнанаёмны рабочы. // Які выконваецца па вольнаму найму, дагавору. Вольнанаёмная праца.

2. Які працуе ў ваенным ведамстве, але не з’яўляецца ваеннаслужачым. Вольнанаёмны персанал ваеннага шпіталя. // у знач. наз. вольнанаёмны, ‑ага, м. Той, хто працуе на такой штатнай пасадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; незак.

1. Незак. да выдаць.

2. Рабіць уражанне, здавацца, выглядаць. Больш за ўсё запомніўся ў той дзень бацька. Ён неяк быў згорбіўся і выдаваў старым-старым. Сабаленка. Размяркоўвалі сена на вока, і кожны стараўся мацней утаптаць воз, каб ён выдаваў меншым. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́чваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвінавачваць (у 1 знач.).

2. у знач. наз. абвінава́чваны, ‑ага, м.; абвінава́чваная, ‑ай, ж. Той (тая), каму па суду прад’яўлена абвінавачанне ў якім‑н. злачынстве. Допыт абвінавачванага. □ Артыкулах, 157 Канстытуцыі БССР «Абвінавачванаму забяспечваецца права на абарону». Канстытуцыя БССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)