Тэлеві́зія ‘тэлебачанне’ (ВСБМ; Рамза, Бел. гутарк.), телʼеві́зіjа ‘тс’ (Вруб.); сюды ж тэлевізі́йны ‘звязаны з тэлебачаннем’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, магчыма, праз польск. telewizja ‘адзін з відаў тэлекамунікацыі’, telewizyjny ‘прызначаны для трансляцыі тэлеперадач’. Гл. папярэдняе слова. Аналагічнага паходжання тэлеві́зар ‘апарат для прыманю тэлеперадач’ (ТСБМ) — еўрапеізм, утварэнне гібрыднага тыпу ад грэч. τῆλε ‘далёка’ (гл. тэле-) і лац. visor ‘той, хто бачыць; глядач’ (Длугаш-Курчабова, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)