Ф’Ю́ЧЭРС (англ. futures тавары, якія закупляюцца загадзя), ф’ючэрсная здзелка,
біржавая здзелка на куплю або продаж тавараў, паслуг ці каштоўных папер праз пэўны тэрмін па цэнах, якія дзейнічалі на момант заключэння пагаднення. Пашыраны на рынках тавараў, для якіх характэрны значныя змены цэн і дастаткова вял. аб’ёмы продажу (с.-г. і сыравінныя тавары, валюта, акцыі, аблігацыі і інш.). Выкарыстоўваецца для страхавання ад неспрыяльных ваганняў цэн, а таксама для атрымання прыбытку ад гэтых ваганняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУНА́МІ (яп.),
вялікія марскія гравітацыйныя хвалі, якія ўзнікаюць пераважна пры падводных землетрасеннях у выніку зрушэння (уверх або ўніз) працяглых участкаў дна. Даўж. 200—300 км, скорасць распаўсюджвання ад 50 да 1000 км/гадз, выш. хвалі ў вобласці ўзнікнення ад 0,1 да 5 м, каля ўзбярэжжа ад 10 да 50 м і больш. На ўзбярэжжы прычыняюць вял. разбурэнні і спусташэнні. Найб.характэрны каля берагоў Ціхага акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
representative2[ˌreprɪˈzentətɪv]adj.
1. (of)характэ́рны, тыпо́вы, які́ сімвалізуе;
Are your opinions represantative of the views of all the students? Ці адлюстроўваюць вашы меркаванні погляды ўсіх студэнтаў?
2. прадстаўні́чы; які́ стварае ўяўле́нне (аб чым-н.);
a rep re sentative collection of modern art кале́кцыя карці́н, яка́я дае́ ўяўле́нне аб суча́сным маста́цтве
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
акцэсо́рны
(ад лац. accessorius = дадатковы)
дадатковы, другарадны;
а. дагавор — дадатковы дагавор, які далучаецца да асноўнага дагавору;
а-ыя мінералы — мінералы, якія ўтвараюць колькасна малы, але часам характэрны дамешак у горных пародах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́лькер
(польск. alkierz < чэш. alkeř, ад с.-в.-ням. ärker)
вуглавая адасобленая частка будынка, якая знадворку намнога выступае ад сцен; былі характэрны для шляхецкіх сядзіб Беларусі і Польшчы 17—19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хамефі́ты
(ад гр. chamai = на зямлі + -фіты)
расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх размешчаны каля паверхні глебы і часта зімуюць пад снегам; характэрны для халоднага клімату (напр. брусніцы, чарніцы, чабор звычайны, барвенак малы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
істэры́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да істэрыі, да істэрыкі. Істэрычны псіхоз. Істэрычны прыпадак.
2. Схільны да істэрыі, які ўпадае ў істэрыю. Істэрычная натура. □ [Люся Ніканава] іграла Таццяну то занадта істэрычнай, то, наадварот, празмерна чэрствай.«Полымя».
3.Характэрны для істэрыі, для істэрыка; такі, як пры істэрыі. Істэрычны голас. □ — Го-го-го! — зарагатаў пан, — го-го-го! — і браўся за бокі. Рогат нервовы, істэрычны трос яго, да слёз мучыў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спажыве́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да спажыўца. Спажывецкі попыт.
2. Які служыць для задавальнення якіх‑н. патрэб. Спажывецкія тавары. Спажывецкая кааперацыя. □ Тут некалі былі склады раённага спажывецкага саюза.Лынькоў.
3.перан.Характэрны для чалавека, які імкнецца задаволіць толькі ўласныя патрэбы. Адкуль усё-такі ў некаторых падлеткаў спажывецкія адносіны да жыцця?«Маладосць».Стафанковіч выхаваў свайго сына эгаістам, сябелюбцам, чалавекам са спажывецкімі адносінамі да жыцця.Луфераў.
•••
Спажывецкая вартасцьгл. вартасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ТАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі мезаліту (каля 8—6-га тыс. да н.э.) на тэр. Волга-Камскага міжрэчча. Назва ад стаянкі каля в. Бутава Старыцкага р-на Цвярской вобл. Насельніцтва вяло рухомы лад жыцця. Аснова гаспадаркі — паляванне. Для бутаўскай культуры характэрны крамянёвыя разцы акруглыя і з неапрацаванай пляцоўкай, геам. мікраліты (на познім этапе), вербалістыя і тронкавыя наканечнікі стрэл. У фарміраванні бутаўскай культуры значную ролю адыгралі познасвідэрскія і арэнбургскія элементы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАЎНЫ́Я Е́ЛЬНІКІ,
абмежаваныя месцы росту елкі еўрапейскай за межамі яе арэала. Вядомы на Пд Беларусі (Палессе). Вызначаюцца своеасаблівымі мікракліматычнымі і глебава-гідралагічнымі ўмовамі і фітацэнатычнай структурай. У складзе іх дрэвастою пераважае карпацкая раса елкі еўрапейскай (Picea abies subsp. acuminata), для якой характэрны хуткі рост. Выяўлены 31 Астраўныя ельнікі агульнай пл. Каля 10 тыс.га. Гарбавіцкія і Добрушскія (Гомельская вобл.), Маларыцкія, Мяднянскія і Пажэжынскія (Брэсцкая вобл.) Астраўныя ельнікі абвешчаны помнікамі прыроды рэсп. значэння.