Viellebchen n -s

1) арэ́х-спары́ш;

gten Mrgen ~! ага́, папа́ліся!; віншу́ю, прайгра́лі закла́д

2):

mit j-m ein ~ ssen* ісці́ ў закла́д з кім-н. (падзяліўшы між сабой арэх-спарыш – жартаўлівы звычай)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Адбо́рыш1 ’мера пры куплі-продажы’ (Інстр. III) да браць (< адбор‑ыш). Словаўтваральная мадэль з ‑ыш‑суфіксацыяй (як спарыш). Гл. адборыш2.

Адбо́рыш2 ’пласт сена, што збіваецца граблямі, як кладуць у копы ці на воз’ (Бяльк.) да браць (ад‑бор‑ыш). Параўн. адборыш1 і аборыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нам́елісты ’спорны пры мліве’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Параўн. мараўск. namelnė obili ’збожжа, з якога можна намалоць многа мукі; выдатнае збожжа’, якое Махэк₂ (388) звязвае з чэш. nämelспарыш’ (наяўнасць спарынні ў збожжы, паводле народных уяўленняў, садзейнічае спорнасці пры мліве, што адлюстравалася і ў самой назве з коранем *spor‑). Да мялю, малоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эргастэры́н

(ад фр. ergot = спарыш + гр. stereos = цвёрды)

арганічнае рэчыва, цыклічны спірт групы стэрынаў, які ад дзеяння ультрафіялетавых прамянёў ператвараецца ў антырахітычны вітамін Д2; змяшчаецца ў дражджах, грыбах, злаках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Па́рка1 ’пакаранне розгамі’ (Нас.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад па́рыць < па́ра1 (гл.). Адносна семантыкі параўн. чэш. napařiti ’пакараць’, першапачаткова ’пакараць розгамі, якія клаліся ў гарачую ваду, каб распарыліся’.

Па́рка2 памяншальнае да па́ра2 (Нас.), ’пара коней’ (Янк.), ’двайны колас, спарыш’ (ТС). Да пара2 з суф. ‑к‑.

Па́рка3 ’парка (адзенне)’ (ТСБМ). Праз рус. па́рка (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74) з нямецкага parka ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оре́х арэ́х, -ха м.;

оре́х с двойны́м ядро́м спары́ш;

оре́х гре́цкий арэ́х грэ́цкі (вало́скі);

оре́х водяно́й арэ́х вадзяны́;

оре́х калёный арэ́х пра́жаны;

отде́лать (разде́лать) под оре́х вы́рабіць пад арэ́х;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спарыння́ ‘паразітны грыб на збожжы, Claviceps purpurea Tul. (L.)’ (ТСБМ), спары́ня, спарыня́, спары́ння ‘тс’ (Шчарб.; шчуч., мядз., глыб., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. споринья́ ‘тс’, рус. спорынья́ ‘тс’, ‘поспех, працвітанне, прыбытак’, стараж.-рус. спорыня ‘багацце, лішак; ураджай’. Да спор1. Паводле Трубачова (гл. Фасмер, 3, 738), пераход да значэння ‘спарыння’, мабыць, меў эўфемістычны характар, хутчэй за ўсё, на базе знешняга падабенства зросшыхся каласоў (гл. спор, спарыш) з каласамі, заражанымі Claviceps purpurea.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПО́ЯС,

пас, доўгая вузкая стужка (са скуры або плеценая, тканая, вітая з нітак) для падпяразвання. Вядомы з сярэдзіны 1-га тыс. н.э. ў многіх народаў свету. Неад’емная частка нац. адзення беларусаў. Бытавалі пераважна П. тканыя, плеценыя, вітыя, а таксама вязаныя пруткамі і кручком. Яны мелі даўж. 150—300 см, шыр. 1,5—30 см. Арнаментыка нар. П. вызначаецца разнастайнасцю геам. узораў: падоўжаныя, папярочныя і касыя палоскі, крыжыкі, ромбы і інш. Іх аздаблялі кутасамі, махрамі, бісерам, уплеценым паміж тканымі палоскамі, саламянымі ўстаўкамі, нашытымі кавалачкамі тканіны. Пераважала спалучэнне чырвонага колеру з белым фонам (у невял. колькасці ўводзіўся зялёны, сіні, жоўты і інш.). Паліхромнасць уласціва для П. Зах. Палесся. Сусветную вядомасць набылі шаўковыя слуцкія паясы. П. падпяразвалі кашулі і верхняе адзенне (мужчынскія П. былі звычайна шырэйшыя за жаночыя і дзіцячыя). Завязвалі іх вузлом спераду або збоку; у залежнасці ад памераў абкручвалі вакол стану 1—3 разы, падтыкалі па баках так, каб канцы звісалі на 20—40 см. На П. ці за П. насілі сякеру, нож, шабету, капшук, грабеньчык, ключы. У лес або ў поле на П. неслі збан з вадой, каробку, палатняную торбу, спарыш з абедам. Спец. П. — спавівачом — спавівалі немаўлят, вузкія ўзорыстыя П.-подвязкі служылі і аборамі. П.-крайкі прышывалі да спадніц і фартухоў, а вузкімі плеценымі або вітымі П. абшывалі каўняры, барты і рукавы світ, падолы спадніц. П. паўсюдна выраблялі да 1940-х г. У наш час вырабляюцца асобнымі майстрамі і некат. фабрыкамі маст. вырабаў.

В.​І.​Селівончык.

Беларускі народны жаночы касцюм з поясам. Вёска Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобл. 1900—20.
Паясы. Заходняе Палессе. Канец 19 — пач. 20 ст.

т. 12, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Макацёр, макоцер, макаце́р, макацёрт, макоцёр, мыкацёр, макацёрчык ’гліняная пасудзіна, у якой звычайна труць мак, ільняное і канаплянае семя, збіраюць смятану, пякуць бабку’ (ТСБМ, Грыг., Юрч., Мал., Мядзв., Жд. 1, Нас., Касп., Бяльк., Растарг., нараўл., Арх. IV, Бір. Дзярж.; Нар. сл.; З нар. сл., Сл. ПЗБ, Ян., ТС). Укр. макотерть ’тс’. Прасл. makotьrtь, makoterъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 259–260). Гл. яшчэ макатра́. Мядзведскі памылкова ад мука і тереть. Да мак (гл.). Сюды ж макацёр ’нязграбная прычоска, якая робіць галаву падобнай на макацёр’ (Жд. 1, Некр.), укр. макоти́ря ’нізка падстрыжаная галава’, а таксама ветк., карм. макацёрчык ’гаршчок з вушкамі’ (Мат. Гом.), рэч. макацёрачкіспарыш’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цвісці́, цвіту, цвіцеш, цвіце; цвіцём, цвіцяце; незак.

1. Раскрывацца, распускацца (пра кветкі). Спарыш і дзяцельнік гусціліся ля дарог, цвілі і вялі жоўтыя кветкі. Чорны. Усцяж дарогі цвілі буйныя белыя рамонкі. Арабей. // Мець кветкі; быць пакрытым кветкамі. На полі першая раса. І сталі яблыні цвісці... Броўка. Сад цвіў густа і дружна. Дуброўскі. Касі луг, як цвіце. З нар. / у перан. ужыв. Паглядзі, як наўкол прыгожа, Калі неба цвіце на ўсходзе. Гілевіч. На Санькавым твары цвіце вясёлая ўсмешка. Якімовіч. Густою чырванню цвілі На мне мае бінты. Пысін.

2. перан. Знаходзіцца ў стане фізічнага росквіту; быць здаровым, прыгожым. «Цвіце кабета, хоць і турбот у яе багата», — мімаволі падумаў Ваўчок. Хадкевіч. // Быць радасным, ажыўленым. Пералічваючы ў лагеры захопленыя трафеі, партызаны цвілі ад радасці. Бураўкін. Аляксей заўсёды цвіце ўсмешкай, яго можна назваць сімпатычным. Навуменка.

3. перан. Паспяхова развівацца, квітнець. Нядаўна тут цвіло, дыхала прыгожае, зайздроснае жыццё. Лупсякоў. Наша мова, якая вякамі пагарджалася, нарэшце цвіце і красуе разам з народам. Дамашэвіч.

4. Пакрывацца цвіллю. Спрадвеку цвіла вада ў гэтых сажалках. «Звязда». Уставайце, хлеб даядайце, а то вы спіцё, а хлеб цвіце. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)