◎ Нам́елісты ’спорны пры мліве’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Параўн. мараўск. namelnė obili ’збожжа, з якога можна намалоць многа мукі; выдатнае збожжа’, якое Махэк₂ (388) звязвае з чэш. nämel ’спарыш’ (наяўнасць спарынні ў збожжы, паводле народных уяўленняў, садзейнічае спорнасці пры мліве, што адлюстравалася і ў самой назве з коранем *spor‑). Да мялю, малоць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)