Перапу́цкаць ’перабоўтаць ежу, выбраўшы смачнае’ (Скарбы). Да пера- (гл.) і пу́цкацьразмазваць, вэдзгаць’, гл. пу́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́цкала ’мурза, бруднюха’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Ад пу́і©кацьразмазваць па твары’, гл. пу́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разве́заць ’размазаць’, ’расквэцаць’ (Янк. 1, Мат. Гом.). Прыставачнае ўтварэнне ад е́заць з няяснай этымалогіяй. Магчыма яно з’яўляецца фанетычным варыянтам вэ́зґаць, вэ́дзгацьразмазваць’, ’брудзіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квэ́цаць ’мазаць, размазваць, пэцкаць, брудзіць’ (ТСБМ, Шат., Нік.). Параўн. квецаць (гл.). Укр. квацати, квецати ’мазаць глінай’, рус. квецать ’тс’, балг. квацам ’мазаць сцены вапнай, глінай’. Гл. квацык і квач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расква́клівацьразмазваць’ (мсцісл., Юрч. Вытв.). Да незафіксаваных *ква́кліваць < *ква́кліць (// ква́чыць), вытворнага ад квач (гл.) з узнаўленнем у корані псеўдаэтымалагічнага ‑к‑, які лагічна спалучаецца з эпентытычным плаўным. Гл. таксама квэкаць ’абрабляць, пэцкаць’ (< квэцаць, гл. квецаць). Той жа корань, відаць, і ў квакаці́ць: гразь пад нагамі квакаціць (Варл.), гл. У апошнім выпадку ўсё зводзіцца да гукапераймання, параўн. квакаць, квактаць (гл.) і балг. ква́ча ’кудахтаць, выседжваць куранят’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́зґаць ’мазаць, размазваць, маляваць’ (Мал.), вэ́дзґаць ’мазаць, брудзіць, пэцкаць, размазваць’ (Янк. Мат., Бір. Дзярж.), вэ́дзгаць (Шат., БРС), вэ́дзгацца ’пэцкацца, абрабляцца’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. дыял. (пск., цвяр., калуж., смал.) ва́згать ’пэцкаць, брудзіць’, ва́згаться ’пэцкацца, брудзіцца’ (СРНГ). Група слоў не вельмі яснага паходжання. Лічыцца (гл. Шэфтэловіц, KZ, 54, 240 і далей) роднасным з рус. возгря́, ст.-слав. возгри, славен. vózger, чэш. vozher, славац. vozger, польск. wozgrza, в.-луж. wozhor ’сапля’ (але паходжанне гэтай групы слоў таксама не зусім яснае). Гл. Фасмер, 1, 267, 333; Брукнер, 631; Махэк₂, 697. Вакалізм беларускага слова адрозніваецца ад рускага (апошні можна лічыць зыходным). Відавочна, ‑э‑ замест старога ‑а‑ ўзнікла па мадэлі тыпу бэ́рсацьбарса́ць (гл.) з націскным э́ і ненаціскным ‑а‑. Але ў такім выпадку трэба для бел. формы лічыць *вазга́ць (з націскам на апошнім складзе). Форма вэ́дзгаць з ‑дз‑ замест ‑з‑, відаць, другасная (як аб гэтым сведчаць формы ў рус. мове). Не выключаецца і ўплыў слоў. з аналагічнай семантыкай і падобнай фанетычнай структурай (напр., слова пэ́цкаць, дзе група ‑цк‑ — гэта глухі варыянт групы ‑дзг‑). З бел. мовы запазычана польск. дыял. wedzgać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варзе́кацьразмазваць што-небудзь густое’ (Бяльк.). Параўн. рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; пагана, неахайна пісаць’, ва́рза́ть ’пэцкаць’. Словы няяснага паходжання (як часта наогул экспрэсіўныя). Шахматаў (ИОРЯС, 7, 2, 333) меркаваў пра сувязь з рус. во́рзать ’паспешліва хлябаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 20) параўноўвае з рус. вара́згать ’тс’. Але ўсё гэта не робіць паходжанне слова ясным. Параўн. Фасмер, 1, 275. Але параўн. таксама і ўкр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’ (да семантыкі параўн. рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; балбатаць абы-што, вярзці’) — бясспрэчнае ўтварэнне ад верзти́ ’вярзці’ (да *vьrz‑ ’плесці’). Да іран. сувязей рус. слоў гл. Абаеў, Этимология, 1966, 246.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вары́згацца ’займацца пустымі размовамі; доўга з чым-небудзь вазіцца’ (Мядзв.), вораскаться ’тс’ (Мядзв.), вары́згаць ’гаварыць бязглузда і недарэчна’ (КЭС). Параўн. рус. дыял. вары́згать ’паспешна, неакуратна есці’, вара́згаться ’рабіць што-небудзь няўмела, доўга вазіцца’. Параўн. далей бел. варзе́кацьразмазваць што-небудзь густое’, рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; дрэнна, неахайна пісаць’, укр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’. Паколькі ў адным слове часта аб’яднаны значэнні ’пагана рабіць’ — ’балбатаць, гаварыць пустое, вярзці’ (параўн., напр., рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; гаварыць абы-што, вярзці’), то можна зыходзіць з *vьrz‑ti (вярзці́, укр. верзти́), да слав. *vьrz‑ ’плесці’. Форма вары́згацца (< варазгацца; параўн. варыхацца < варахацца) — гэта нібы экспрэсіўнае «паўнагалоссе» (vьrz‑ > верз‑ > вараз‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ца ’морда, пыса’ (Ян.), ’твар з поўнымі шчокамі’ (шчуч., З нар. сл.), пу́цы ’шчокі’: набіваць пуцы (астрав., Сл. ПЗБ; шчуч., Даніл. Сл.), пу́цка ’шчака, шчочка’ (Сцяшк. Сл.; маладз., Янк. Мат.; мядз., Жд. 3), пу́цкі ’адутлаватыя шчокі’ (Мядзв.), ’ружовыя плямы на твары’ (ЛА, 3; навагр., Нар. сл.); ’губы’: падуць пуцкі (рас., Сл. ПЗБ), ’костачкі пальцаў’ (шчуч., там жа), пу́цькі ’тс’ (дзятл., там жа), пу́цкацьразмазваць па твары’ (Цых.); гоцкала ’мурза’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пуцайла ’таўстаморды чалавек’ (Нас.), сюды ж пуцаты ’мардаты, паўнашчокі’ (шчуч., З нар. сл.; драг., Нар. лекс.; шальч., Сл. ПЗБ), пуцаваты ’тс’ (Сцяшк. Сл.), пуцкаваты (пуцковатый) ’з адутлаватымі шчокамі’ (Мядзв.), пуцкуваты ’з вялікімі губамі’ (полац., Нар. лекс.), пучкаваты (, пуцуковатый) ’таўставаты, мускулісты’ (Нас.); параўн. укр. пу́г(ка ’membrum virile’, рус. ласк. пу́цыпький ’кароценькі’, польск. риса ’тоўсты, надуты твар; выцягнутыя вусны для пацалунку’, рис ’шчака, губа, рот; пучка (у пальцы); мардаты або губа™ чалавек; вялікі кавалак чаго-небудзь тоўстага’, pucka ’паўнатварая дзяўчына; цяльпук; таўкач’, чэш. pucek ’тоўстая шчака ці іншая тоўстая дэталь ці прадмет’, pucka ’паўнатварая дзяўчына’, мар. дыял. ’шар; гула’, славац. дыял. pucka ’вялікі молат з тоўстым канцом; таўсташчокае дзіця; кулак’, в.-луж. риск ’клубок’, н.-луж. риск риска ’пупышка, бутон’. Адносна беларускіх слоў, у якіх можна бачыць заходнеславянскі рэфлекс ‑с‑ (замест ‑c‑), Цвяткоў (Запіскі, 2, 75), параўнаўшы з польскімі словамі, выказаў меркаванне, што ў аснове разгледжаны* формаў ляжыць “перайманьне гуку, які ўтвараецца ад надзіманьня шчок і выпускання потым паветра з роту”; гукапераймальнае паходжанне прымаецца і для іншых слоў, параўн. Махэк₂, 74 (паралельныя экспрэсныя ўтварэнні да bucati < выкл. Ъи(п)с) > Шустар-Шэўц, 2, 1187 (аснова *puc‑/*pęc‑ на базе гукапераймальнага pu‑, пры готам ‑с‑ мае старажытнае паходжанне, як у рус. бацать/ботать); Скок, 3, 67 (экспрэсіўная метафара näpucati se ’наесціся, нарэзацца’, што ўзыходзіць да *рок‑). Звязана з пу́чыць, пу́каць9 параўн. пуцалаваты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)