Лы́біцца ’ухмыляцца’ (мін., Сл. ПЗБ), ’усміхацца’ (шчуч., Нар. лекс.). Відавочна, запазычанне з рус. лы́биться, якое Трубачоў звязвае роднаснымі лоб, ст.-рус. лъбъ ’лоб’, наўг. лы́бонь ’верхняя частка галавы жывёлы’, дзе назіраецца падаўжэнне вакалізму ъ > ы (гл. Фасмер, 2, 539).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЭФАРМА́ЦЫЯ (ад лац. deformatio скажэнне),

змена ўзаемнага размяшчэння часціц (частак) цела, якая вядзе да скажэння яго формы і памераў і ўзнікнення напружанняў механічных. Узнікае ад мех. нагрузак, цеплавога расшырэння, уздзеяння эл. і магн. палёў, інерцыйных і гравітацыйных сіл і інш. Найпрасцейшыя віды Д. — выгін, зрух, кручэнне, расцяжэнне-сцісканне.

У цвёрдых целах адрозніваюць Д. пругкую (узнікае і знікае адначасова з нагрузкай), пластычную (захоўваецца пасля зняцця напружання) і вязка-пругкую (залежыць ад працэсу нагрузкі ў часе, пасля зняцця нагрузкі самаадвольна імкнецца да нуля). Д. бываюць таксама лінейныя (са зменай лінейных памераў цела) і аб’ёмныя (са зменай аб’ёму); агульныя для ўсяго цела (напр., абс. падаўжэнне) і лакальныя (мясцовыя); аднародныя (аднолькавыя ў любым пункце цела) і неаднародныя (змяняюцца ад аднаго пункта цела да другога, уласцівыя рэальным матэрыялам). Д. заўсёды звязана з затратай энергіі, якая пры пругкай Д. пераходзіць у патэнцыяльную, пры пластычнай — у цеплыню. Калі лакальная Д. дасягае гранічнага для дадзенага матэрыялу значэння, адбываецца яго разбурэнне. Пругкія Д. падпарадкоўваюцца законам пругкасці тэорыі (для іх выконваецца Гука закон), пластычныя — пластычнасці тэорыі і паўзучасці тэорыі. Пластычная Д. ў крышталічных целах звязана з паняццем дыслакацый. Вымярэнне Д. робяць пры выпрабаванні матэрыялаў, даследаванні збудаванняў у натуры або на мадэлях. Пругкія Д. ўлічваюць пры разліках дэталей машын, інж. канструкцый і збудаванняў; пластычныя — у тэхналогіі металаў (пры пракатцы, штампоўцы, коўцы, валачэнні, прасаванні і інш.), вытв-сці пластмас і керамічных вырабаў. Гл. таксама Супраціўленне матэрыялаў.

І.​І.​Леановіч.

Дэфармацыі: 1 — расцяжэння; 2 — сціскання; 3 — зруху; 4 — кручэння; 5 — выгіну.

т. 6, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛЕРНАСЦІ ТЭО́РЫЯ,

тэорыя, якая вывучае залежнасць паміж хім. будовай рэчыва і яго колерам. Чалавечае вока ўспрымае рэчыва афарбаваным, калі яно паглынае святло ў бачным дыяпазоне спектра (400—750 нм). Колер рэчыва дапаўняльны да колеру паглынутых прамянёў, напр., калі яно паглынае сінія прамяні — прадмет бачым жоўтым, чырвоныя — сінявата-зялёным; непразрыстае цела, якое адбівае ўсе прамяні, — бясколернае.

Залежнасць паміж хім. будовай рэчыва і яго колерам даследавалі ням. хімікі-арганікі К.​Ліберман і К.​Грэбе (1869); О.​Віт прапанаваў у 1876 храмафорную тэорыю, паводле якой за афарбоўку арган. злучэнняў адказныя групы атамаў з кратнымі сувязямі (храмафоры), напр., —N=N—, —N=O. Паводле сучасных уяўленняў для афарбоўкі арган. злучэнняў неабходна наяўнасць спалучанай сістэмы двух ці больш храмафораў; значны ўплыў на яе маюць электрадонарныя і электраакцэптарныя групы (аўксахромы), напр., —OH, —NH2, C6H5O—. Зрушэнне паглынальнага максімуму ў доўгахвалевую вобласць (батахромны эфект) выклікае паглыбленне колеру, напр., ад жоўтага да чырвонага ці ад сіняга да зялёнага. Паглыбленню колеру спрыяе таксама падаўжэнне ланцуга спалучэння, увядзенне аўксахромных груп і іх іанізацыя, змяненне валентных вуглоў у выніку прасторавых перашкод, утварэнне ўнутрыкомплексных злучэнняў з металамі за кошт непадзеленых пар электронаў. Павышэнне колеру (гіпсахромны эфект) звязана з парушэннямі плоскасці малекулы ў выніку прасторавых перашкод, іанізацыяй малекулы са знікненнем электрадонарных уласцівасцей, напр., батахромны эфект групы NH2 змяншаецца ў выніку ўтварэння групы NH3. К.т. мае важнае значэнне ў распрацоўцы новых фарбавальнікаў.

Літ.:

Степанов Б.И. Введение в химию и технологию органических красителей. М., 1971.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 8, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Е́сці (ТСБМ). Рус. есть, укр. їсти, ст.-рус. ѥсти, ст.-слав. ѥсти, балг. ям, серб.-харв. је̏сти, славен. jésti, чэш. jísti, славац. jesť, польск. jeść, в.-луж. jěsć, палаб. jest і інш. Прасл. ěsti, ědmь ∼ літ. ė́du, ė́sti ’есці, прагна есці’. І.‑е. *ēd (ст.-інд. ádmi, хец. e‑itmi, лац. edo). Для балта-слав. стану характэрна падаўжэнне каранёвага e (Покарны, I, 287–288, Ваян, III, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падво́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з дзвюх аднолькавых, аднародных частак; двайны. Падвойнае дно. Падвойныя дзверы. □ Надзя сядзела ціха, глядзела на падвойныя вокны, на гронкі рабіны, акуратна пакладзеныя на вату паміж рамамі. Бураўкін. // Які паўтораны два разы. Падвойная штампоўка. □ Падаўжэнне зычных перадаецца падвойным напісаннем адпаведнай літары. Юргелевіч.

2. Разм. Тое, што і двайны (у 1 знач.). У такі мокры студзень, як гэта было цяпер,.. [пагрузка шпал] вымагала падвойнага напружання і спрыту. Пестрак. З падвойнай адданасцю, з сілай падвойнай За працу ўзяліся, за плуг шматляменны... Панчанка.

3. Разм. Тое, што і дваісты (у 2 знач.). Вёска пачала жыць падвойным жыццём: дзённым і начным... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prolongata

ж. пралангацыя; падаўжэнне (тэрміну дзеяння);

prolongata terminu spłaty — пралангацыя тэрміну плацяжу;

prolongata umowy — пралангацыя дагавора;

prolongata weksla — пралангацыя вэксаля

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ле́ецца ’ліцца’ (пух., З нар. сл.), укр. леліти ’ціха цячы, ліцца’, ’струменіцца пераліваючыся’. Да ліць (гл.), якому ў і.-е. адпавядае корань *lei‑/*lēi > прасл. liti, lьjo//lьjati, lějǫ. Бел. форма інфінітыва па аналогіі з 1‑ай ас. адз. л. атрымала падаўжэнне асновы lьj‑ > lěj‑ > леяцца, якое паводле бел. арфаграфіі перадаецца як лаецца. Ва ўкр. дзеяслове ‑л‑ замест ‑й‑ параўн. таксама чарніг. леля — лея. Магчыма, што леліти ўтворана ад леля ’праліўны дождж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухапёрам ’мыць бялізну пры дапамозе праніка’ (мядз., Нар. сл.), сухопі́рам ’праць бялізну, не замачваючы яе’ (пін., З нар. сл.), сухо́пірна ’тс’ (Варл.), адсюль, відаць, і сухо́перна ’нечакана’: баба сухоперна памерла (Касп.), г. зн. не хварэючы. Укр. сухо́перкі ’аб мыцці бялізны без замочвання’, сухо́перний ’памыты такім спосабам’. Да сухі і праць, гл. У першым слове ё < е з формы прэзенса з пераходам у о пад націскам; у другім слове ‑і‑ падаўжэнне ‑ь‑ з формы *pьrati (Варбат, Морфон., 60–61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пенязі (гіст.), ст.-бел. пенези ’грошы’ (Жыв. НС), пе́нязь ’дробная манета ў Польшчы ў XI–XIII стст.’ (Гарб.), укр. пе́нязь ’шэлег, паўгроша’, польск. pieniądz, н.-луж. péńez, в.-луж. pjenjez(e), чэш. peníz, славац. peniaz ’манета’, славен. pẹ̑nez ’тс’, серб.-харв. pjȅnez, pȉnezi ’грошы’, балг. пе́нез ’манета для маніста’, ст.-слав. пѣнѧѕь ’дынарый’. Прасл. *pěnędzь — запазычанне (пасля VIII ст. н. э.) са ст.-в.-ням. pfenni(n)g, pfending ’(сярэбраная) манета’ < лац. pannus ’кавалак, штука тавару’ < і.-е. *pan‑ ’кавалак палатна’, *(s)pen‑ ’прасці’. Наяўнасць ‑ě‑ замест ‑e‑ Мее (Études, 184) тлумачыць як падаўжэнне — кампенсацыя nn‑ > n. Іншыя версіі гл. Фасмер (233–234), Бязлай (3, 24), Махэк₂ (443).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

продолже́ние ср.

1. праця́г, -гу м., прадаўжэ́нне, -ння ср.; неоконч. праця́гванне, -ння ср.;

продолже́ние на́чатой рабо́ты праця́г (праця́гванне, прадаўжэ́нне) пача́тай рабо́ты;

продолже́ние сле́дует праця́г бу́дзе;

в продолже́ние го́да, ме́сяца на праця́гу го́да, ме́сяца;

2. (в пространстве) прадаўжэ́нне, -ння ср.; неоконч. прадо́ўжванне, -ння ср.; (удлинение) падаўжэ́нне, -ння ср.;

продолже́ние стены́, ли́нии прадаўжэ́нне сцяны́, лі́ніі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)