Перавала́кванне (пірівыла́кывыньня) ’перабудова’ (Юрч. СНЛ). Да валачы́ць (гл.) у старым тэрміналагічным будаўнічым значэнні, параўн. на́валак ’паверх’ (гл.), сво́лак, су́валак ’кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павалочка ’кажух, пакрыты сукном, шуба’ (Бяльк., Сцяшк. Сл.). Рус. арх., наўг., перм. поволока ’верх, пакрышка кажуха’, цвяр. поволбчня, поволбчная шуба ’жаночы кажух, які пакрыты халстом’. Ад павалачыць < валачыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́лакі, волокы толькі мн. л. ’рэшткі несабранага збожжа пры жніве, якія чапляюцца за ногі жняі’; ’усё, што можа зачапіцца за ногі пры хадзьбе’ (З нар. сл.). Да валачыць, валаку (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балачы́на ’невялікае воблака, хмарка’ (Нас., Юрч.), балачы́нка ’воблака’ (Гарэц.). Параўн. і паралельныя формы: аблачы́на (Юрч.), аблачы́нка (Гарэц.). Зыходным з’яўляецца *оболочина (да ўсх.-слав. *obolokъ, *oboloko < прасл. *obolkъ < *ob‑volkъ, да *ob‑ і *volk‑ : *velk‑валачыць, цягнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́ка1 ’мера зямлі ад 16 да 30 дзесяцін’ (БРС, Мал., Сцяшк. МГ, Гарэц., Яруш.); ’невялікае поле’ (Выг. дыс.), укр. волока, польск. włoka ’тс’. Да валачыць (Скурат., Меры, 34). Гл. валока2.

Вало́ка2 ’барана’, валачыць ’баранаваць’ (Мат. Гом.). Да валачыць. Слова агульнаслав.; параўн. польск. włoka ’мера зямлі’ ад włoczenia ’баранаванне’ (Брукнер, 627), балг. влак ’барана, зробленая з сука’, чэш. vlák ’барана’. З іншымі значэннямі слова вядомае ўсім слав. мовам. Прасл. *volkъ (Фасмер, 1, 341–342; БЕР, 1, 161; Махэк₂, 693).

Вало́ка3 ’невад’ (Шатал.). Да прасл. *volkъ; параўн. балг. влак, серб.-харв. вла̑к, славен. vlȃk, чэш. vlak, польск. włok ’невад, рыбалоўная прылада’.

Вало́ка4 ’вяроўка, шнурок’ (Мат. Гом., Нік., Шн., 3, Інстр. I); ’вяроўка ў лапцях, абора’ (Шатал., Нік., Мат.); ’вераўчаныя лапці’ (Сцяц.). Адно з шырокага кола значэнняў, якія развіліся ў розных славянскіх мовах з прасл. *volkъ (параўн. укр. волока ’завязка ў лапцях’, волок ’сетка’, польск. włok ’рыбалоўная сетка’, чэш. vlak ’поезд’, балг. влак ’сані’, серб.-харв. вла̑к ’невад’, славен. vlȃk ’цяганне; невад’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ндзіць ’гнаць, даганяць; хутка ісці, бегчы’ (Жд. 2; любч., Нар. словатв.; Скарбы), пэндыты экспр. ’нясці, цягнуць, валачыць’ (Клім., Сл. Брэс.), пэндзіцца ’прытрымлівацца моды’ (астрав., Сл. ПЗБ), пэндытысь экспр. ’насіцца, несціся’ (Клім., Сл. Брэс.), сюды ж пэнд ’парастак’: новыя пэнды парэчак (ваўк., Сл. ПЗБ). Запазычанне з польск. pędzić ’прымушаць да хугкага руху, падганяць; несціся’, параўн. пудзіць (гл.); значэнне ’цягнуць, валачыць’ — вынік экспрэсіўнага пераасэнсавання па прынцыпу кантраснасці; тэрмін для ’парастка’ запазычаны са штучна створанага польск. pęd ’атожылак’ у якасці калькі з ням. Trieb (ад treiben ’гнаць’, гл. Банькоўскі, 2, 537), параўн. батанічнае выганка ’вырошчванне пасынкаў’, чэш. vyhon ’адростак’, рус. побёг і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзя́ць ’пэцкаць, валачыць’ (Др.-Падб.), ’неахайна адносіцца, насіць (адзенне, абутак)’ (Янк. Мат.). Не вельмі яснае слова. Можна выказаць дагадку аб сувязі з бадзя́цца, бада́ццэ (гл.), дакладней, аб паходжанні гэтых дзеясловаў ад агульнай асновы бад‑ (< обад‑ < об‑вад‑; *vaditi ’перашкаджаць’ → ’рабіць дрэнна, псаваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

1. Разрыхляць бараной зямлю. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва. Пестрак. // Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. Яшчэ зусім нядаўна Коля працаваў на гэтых палетках: выбіраў і ссыпаў у капцы бульбу, а пасля і жыта баранаваў. Якімовіч.

2. Разм. Пакідаць баразну, след (пра што‑н., што можа драпаць). Жэрдка баранавала зямлю. □ Антось Байбак нават пайшоў у скокі і баранаваў пясок на вуліцы старымі ботамі. Колас.

•••

Баранаваць нагамівалачыць ногі (пра п’янага).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наплюжыць ’наплюхаць, напаскудзіць’ (ТС). Магчыма, звязана з плюгавы ’брудны, агідны’ (гл.), чэш. plihatiвалачыць, пэцкаць у гразі’, славац. pľuhať ’тс’ (гл. Махэк₂, 462) або ўтворана ад плюгаць, варыянт да плюхаць ’ліць’ з азванчэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы. Параўн. таксама пяе- важыць ’моцна ліць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавалачы́ць (переволочы́ць) ’апрацаваць (грады)’ (хойн., Мат. Гом.), сюды ж піравалака́ць ’пасеяную і забаранаваную збажыну пераяжджаць бараной уздоўж загонаў’ (Варл.). Да пера- і валачы́ць са старым значэннем ’рыхліць (зямлю)’, з якім слова ўжывалася ў больш старажытныя часы, калі замест сахі або бараны выкарыстоўвалася вершаліна ’верхняя частка яліны з завостранымі сукамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)