валачы́ць, -лачу́, -ло́чыш, -ло́чыць; незак.

1. каго-што. Тое, што і валачы (але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час).

Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.

2. Выцягваць з металу (спец.).

В. дрот.

|| наз. валачэ́нне, -я, н.

|| прым. валачы́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

В. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валачы́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. валачу́ вало́чым
2-я ас. вало́чыш вало́чыце
3-я ас. вало́чыць вало́чаць
Прошлы час
м. валачы́ў валачы́лі
ж. валачы́ла
н. валачы́ла
Загадны лад
2-я ас. валачы́ валачы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час вало́чачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валачы́ць несов.

1. тащи́ть, волочи́ть, воло́чь;

2. тех. волочи́ть;

в. дрот — волочи́ть про́волоку;

ы́ў воўк — павалаклі́ і во́ўкапосл. таска́л волк — потащи́ли и во́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.

1. каго-што. Тое, што і валачы; розніца толькі ў тым, што валачыць азначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час. Валачыў воўк, павалаклі і ваўка. Прыказка.

2. што. Разм. Насіць (пра адзенне). Скінь лахманы, што доўгія векі, Ты валачыла з кастры, з палыну. Купала.

3. перан., што. Весці бязрадаснае, цяжкае жыццё. [Старац:] Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна. Купала. Гэта была гнедая, яшчэ не да смерці худая кабылка, якраз тая гарапашніца, што валочыць сялянскую горкую долю. Брыль.

4. што. Спец. Рабіць валачэнне. Валачыць дрот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валачы́ць

1. гл. валачы;

2. разм. (насіць адзенне) trgen* vt;

3. тэх.:

валачы́ць дрот Draht zehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Валачы́ць ’баранаваць’ (БРС, Шатал., Выг. дыс., Юрч.); ’часаць воўну’ (Юрч., Хрэст. дыял.), валакці, валакчы ’тс’ (Гарэц.), валачынне ’баранаванне’ (Выг. дыс.). Да валачы ’цягнуць’ < прасл. *volčiti, *velkti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

волочи́ть несов.

1. (таскать) валачы́ць, цяга́ць;

2. (тащить) валачы́, цягну́ць;

3. техн. валачы́ць;

волочи́ть про́волоку валачы́ць дрот;

едва́ волочи́ть но́ги ледзь цяга́ць но́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правалачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; зак., каго-што.

Валачыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павалачы́ць, ‑лаку, ‑лочыш, ‑лочыць; зак., каго-што.

Валачыць на працягу нейкага часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валачэ́нне ср., тех. волоче́ние; см. валачы́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)