Балабойка ’бубенчык, які прывязваюць на шыю каню’ (Др.-Падб.). Параўн. укр.балабо́лька ’званочак’ (змена й ⟷ ль?). Гукапераймальнае, да асновы бала‑, што, магчыма, у бала́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бала́чка ’размовы, пустаслоўе’. Укр.бала́чка, балачки́ (мн.) ’тс’. У рус. мове ў гэтым значэнні няма. Бел.-укр. утварэнне (суфіксам ‑ка) ад дзеяслова бала́каць ’размаўляць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
болта́тьIIнесов., разг. (говорить) балбата́ць, мало́ць, лапата́ць; (на каком-л. языке)бала́каць;
◊
болта́ть языко́м мало́ць языко́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
schnáttern
vi
1) гагата́ць (пра гусей), кра́каць (пра качак)
er schnáttert vor Kälte — у яго́ зуб на зуб не папада́е ад хо́ладу
2) разм. трашча́ць, балбата́ць, бала́каць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ба́яць, ба́ю, ба́еш, бае; незак.
Разм.
1. Расказваць байкі, казкі. Як пачне [дзед Нупрэй] баяць пра добрых мядзведзяў, хітрых лісіц ды злых ваўкоў, дык пра ўсё забудзеш.Рылько.[Алена:] — Спі, мой хлопчык, ноч малая, Ходзіць вецер, казкі бае.Глебка.
2. Гаварыць, паведамляць што‑н. [Сарафіма:] — Ці то праўду Цімохаў блазюк баяў, што да цябе [Тэклі] сынок ляціць у госці?Краўчанка.[Дзядзька Раман:] — А хто ж яго ведае, — даўно было гэта, але так баюць старыя людзі.Колас.— Хадзі, паслухай, што баюць вунь, — зашаптала суседка Пётрысе, — страх які...Галавач.// Весці пустыя размовы, балакаць. Прыйшоў [Шаманскі]. Бачыць, сядзяць сабе дзядзькі на прызбе, тытунь смаляць, байкі розныя баюць.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балагу́р, балагу́рыць, балагу́рлівы (Касп., Нас.). Рус.балагу́р, балагу́рить, укр.балагу́р, балагу́рити, балагу́ркати. Мабыць, складанае слова. Першая частка да бала‑ (параўн. бала́каць, балабо́ліць, балабо́ніць) або *bajati, другая — да гавары́ць (параўн. рус.дыял.гу́ркать ’гаварыць’). Бернекер, 40; Фасмер, 1, 112; Рудніцкі, 61. Іначай, але не зусім абгрунтавана, Шанскі, 1, Б, 19. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які выводзіў балагу́р з балагу́ла (гл. балаго́л1). Кноблах (JČ, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове баламут) экспрэсіўны прэфікс bala‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бала́буха ’булачка з начынкай’ (Жд.) > бала́буш(к)а, балайбу́шка ’хлеб з аржанога або пшанічнага цеста’ (Нас.), бала́бушка ’булачка з пшанічнай або ржаной мукі’ (Вешт.). Укр.бала́буха, бала́бух ’булачка’ (таксама ’гуз; камяк’), рус.бала́буш(к)а, бала́бышка і г. д. Магчыма, да асновы *bal‑, *bаla‑, якая часта ўжываецца ў слав. мовах для абазначэння круглых прадметаў. Паходжанне гэтай асновы няяснае. Можа, гукапераймальнае (як у *bala‑, гл. бала́каць). Другая частка слова, магчыма, да бух‑ (= слав.bux‑nǫti ’пухнуць, павялічвацца’). Параўн. і польск.дыял.bałabuch. Рудніцкі (60) таксама лічыць усю групу слоў цёмнай па паходжанню.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́ліць ’біць мяч гілкай’, гілка ’палка, якой падкідваюць мяч у час гульні’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 221) вельмі непераканаўча аб’яднаў пад праформай *gyliti далёкія па семантыцы словы: серб.-харв.ги̏лити ’шчыкатаць’, ги́льати ’хадзіць па гразі, вадзе, снегу’, рус.дыял.ги̏лить ’смяшыць, балакаць’ і рус.дыял.паўд.ги́лить, гыли́ть ’падкідваць мяч’, укр.гили́ти ’падбіваць мяч гилкою’. Лепш меркаваць, што ў бел. мове і паўд.-рус. гаворках гэта проста запазычанне з укр. Параўн. укр.ги́лка, гі́лка ’галінка; палка для падбівання мяча; гульня ў мяч’. Непераканаўча таксама (аб укр. словах) Рудніцкі, 1, 614.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прастарэ́ка ’той, хто многа гаворыць пра пустое; гаварун, жартаўнік’, ’малы, які гаворыць, як дарослы’ (ТСБМ, Шат.; глус., Янк. Мат.), ’балбатун’ (“трапло”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), ’які паволі гаворыць пустое, няважнае’ (Нас.), ’прастак’ (Янк. 1), ’скамарох; крыўляка’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.), параўн. укр.просторі́кати ’многа гаварыць’, рус.просторечи́вый ’той, хто гаворыць проста’, просторе́чие ’простая мова’, чэш.prostořeký ’той, хто гаворыць занадта шчыра’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *прастарэ́каць ’гаварыць пра пустое, балакаць’, якое ад про́сты і *рэ́каць (гл. урачы). Аднак адсутнасць фіксацыі зыходнага дзеяслова (прастарэ́каваць ’гаварыць несур’ёзнае, пустое’ ад прастарэ́ка) прымушае дапусціць уплыў літ.prieštariẽkas, якое паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 2, 284), з’яўляецца nomen agentis ад prieštaráuti ’працівіцца, пярэчыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́ры-ба́ры ’пустая размова, балбатня’ (ТСБМ), ’пустыя размовы’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тараба́рыць ’балбатаць’ (ТСБМ), тараба́рыцца ’бязладна, шумна размаўляць’ (Юрч. Вытв.). Укр.та́ри‑ба́ри ’балбатня’, дыял.тараба́ри ’інтымная размова; пустая балбатня’, рус.та́ры‑ба́ры ’балбатня’, дыял.тараба́ры ’балбатня, размова’. Спалучэнне дзвюх рыфмаваных асноў не зусім высветленага паходжання, магчыма, гукапераймальнай прыроды. Першую з іх атаясамліваюць з элементам та́р(ы/а)‑ у тарато́рыць (гл.), суадносным з тала‑ ў талатоніць (гл.), другую — з ба́р(ы/а), напрыклад, ва ўкр.ба́ры ’балбатня’, у рус.бараба́ритъ ’тараторыць’, паводле Саднік і Айцэтмюлера (2, 123), суадноснае з бала‑ (гл. балакаць, балабоніць), якія з’яўляюцца ўтварэннямі, што ўзыходзяць да і.-е.*bha‑ (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 522; 1, 142–143; Мельнічук, Этимология–1987, 61; Варбат, Этимология–1982, 26). Паводле Варбат (Этимология–1984, 38), значэнне ’гаварыць’ для спалучэння другаснае, асноўнае — ’адходы вытворчасці’, што да *toriti (< *terti, гл. церці) і *bьrati (гл. браць). Праблематычна, хутчэй за ўсё, пераважала першаснае сінкрэтычнае значэнне.