2) гавары́ць ху́тка і невыра́зна, балбата́ць, саката́ць
2.
n.
балбатня́f., трапа́ньне языко́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Балаба́йка ’балалайка’ (Нас., Касп., Шат., Інстр. III, Гарэц.). Рус.дыял.балаба́йка, балабо́йка, укр.балаба́йка. Мабыць, гукапераймальнае; да балабо́ліць, балабо́ніць (гл.). Так лічыць Бернекер, 40 (параўн. Фасмер, 1, 113). Гараеў (10) думае пра запазычанне з цюрк. моў (але крыніцу не ўказвае).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талаго́ніць ’лапатаць, балбатаць’, талогу́ніцца, тологу́ніцца ’марудзіць, валаводзіцца, не спяшацца’ (ТС). Імітатыў ад гукапераймальнай асновы тала‑х (гл. талахкаць) з экспрэсіўным ‑оні‑, параўн. галаго́н ’балабон’, галаго́ніць ’балабоніць’ (ТС); да словаўтварэння гл. Борысь, Leksyka słow., 30–31. Дапускаецца азванчэнне х > г у інтэрвакальным становішчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балабо́с1 яўрэй — гаспадар дома’ (Нас.). Укр.дыял. (зах.) балабо́с, балабу́с, балабу́ц ’тс’. Запазычанне з ідыш balabos ’тс’. Гл. Вярхрацкі, ЗНТШ, 12, 42; Рудніцкі, 60; Вінер, ЖСт, 1895, № 1, 59. Гл. таксама Локач, 13.
Балабо́с2 ’гаварун, балбатун’ (Касп.). Бясспрэчна, да групы гукапераймальных слоў з асновай балаб‑ (гл. балаба́йка, балабо́йка, балабо́лка, балабо́ніць і да т. п.). Дзеяслоўны суфікс ‑os‑; дакладная адпаведнасць у рус.дыял.балабо́сить ’балабоніць, балбатаць’, славац.blabosiť (аб ‑os‑ гл. Махэк₂, 250, пад klábositi). Параўн. яшчэ серб.-харв. (Бернекер, 69) бла̀босити заікацца’. Магчыма трэба рэканструяваць прасл.*bolb‑os‑iti ’балбатаць і г. д.’ Параўн. яшчэ Буга, Rinkt., I, 434 і Траўтман, 24 (апошні прымае балта-слав. праформу). Параўн. яшчэ балабо́ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талабо́ніць ’балбатаць, несці лухту’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), толоба́ніць, талебе́ніць ’гаварыць, балбатаць’ (ТС). Параўн. укр.талаба́нити ’плявузгаць, гаварыць, балбатаць’, рус.дыял.талабо́нить, талаба́нитъ ’балбатаць, тарабаніць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад іншых імітатываў з пачатковымі тала‑ (тале‑, толе‑) і пад. З экспрэсіўным нарашчэннем ‑бон‑/‑бан‑ параўн. балабоніць, балабаніць, гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 506.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бала́каць (Нас., БРС, Бір. Дзярж., ДАБМ, 915). Рус.бала́кать, укр.бала́кати, польск.bałakać. Аснова *bal‑, мабыць, расшыраны і.-е. корань *bhā‑ ’гаварыць’ (гл. ба́іць, ба́яць). Але не выключаецца і гукапераймальнае яе паходжанне (параўн. балабо́ніць, балабо́ліць). Гл. Праабражэнскі, 1, 13; Махэк₁, 33. Вельмі няпэўная этымалогія Смаль–Стоцкага (< *ba‑kati, ад выклічніка ба!), Slavia, 5, 10. Сюды і бала́ка ’гаварун’ (Нас.).
Балагу́р, балагу́рыць, балагу́рлівы (Касп., Нас.). Рус.балагу́р, балагу́рить, укр.балагу́р, балагу́рити, балагу́ркати. Мабыць, складанае слова. Першая частка да бала‑ (параўн. бала́каць, балабо́ліць, балабо́ніць) або *bajati, другая — да гавары́ць (параўн. рус.дыял.гу́ркать ’гаварыць’). Бернекер, 40; Фасмер, 1, 112; Рудніцкі, 61. Іначай, але не зусім абгрунтавана, Шанскі, 1, Б, 19. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які выводзіў балагу́р з балагу́ла (гл. балаго́л1). Кноблах (JČ, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове баламут) экспрэсіўны прэфікс bala‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мало́ць, мялю, мелеш, меле; незак., што і без дап.
1. Раздрабняць зерне, ператвараючы ў муку, парашок; размолваць. Малоць жыта. Малоць перац. □ [Мікіта:] — Чаго толькі [паравік] не рабіў! І малоў, і малаціў, і крупы драў, і паліваў.Ракітны.// Раздрабняць што‑н., ператвараючы ў дробную аднародную масу. Малоць руду.
2.перан.Разм.Балабоніць, балбатаць, гаварыць абы-што. Болесь завёў мяне ў свой пакой .. і бясконца малоў мне пра сябе самога і пра сваіх родных.Гарэцкі.[Таня:] — Знаеш жа, што твая гутарка пустая, а ўсё мелеш.Новікаў.
•••
Ваду малоць — займацца пустаслоўем, гаварыльняй.
Малоць лухту — тое, што і вярзці лухту (гл. вярзці).
Малоць языком — тое, што і малоць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балбата́ць ’гаварыць, балбатаць; крычаць, як індыйскі певень’ (Сцяшк. МГ, Нас., Касп., Шат.). Параўн. укр. (валын.) балбута ’балбатун, пустаслоў, балагур’, укр.болбота́ти, бовботати, польск.balbotać, bałbotać, bełbotać, рус.дыял. (зах.) болбота́ть, славац.blbotať (і далей чэш.bláboliti, blaboniti ’балбатаць’). Слав.bъlb‑ ’балбатаць’. Параўн. і літ.balbė́ti, blabė́ti, blebė́ti і г. д. (гл. Фрэнкель, 31; там і паралелі да іншых слав. падобных слоў). Але бел. форма не можа фанетычна паходзіць з *bъlb‑ (было б *баўбатаць). Рэдукцыяй (сінкопа) з *балабатаць (да *bolb‑ > болоб‑)? Не выключаецца, паколькі словы гукапераймальныя, што тут спецыфічная фанетыка (захавалася л). Можна таксама думаць пра пранікненне форм з ‑л‑ (замест ‑ў‑) з усх.-бел. гаворак, дзе магчымы ўплывы рускай фанетыкі. Літ-py гл. пад балабо́ніць. Сюды і балбату́хі ’грыбы, прыгодныя для ежы, рыжыкі’ (да семантыкі параўн. гавару́шкі, гл.). Некаторыя вытворныя маюць дакладныя паралелі ў літ. мове: бел.балбату́н, рус. (зах.) балбату́н, балботу́н: літ.balbatū̃nas (гл. Фрэнкель, там жа).