балабо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).
1. Звінець, гучаць.
2. перан. Балбатаць, шпарка, несупынна гаварыць.
Б. увесь дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балабо́ніць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
балабо́ню |
балабо́нім |
| 2-я ас. |
балабо́ніш |
балабо́ніце |
| 3-я ас. |
балабо́ніць |
балабо́няць |
| Прошлы час |
| м. |
балабо́ніў |
балабо́нілі |
| ж. |
балабо́ніла |
| н. |
балабо́ніла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
балабо́нь |
балабо́ньце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
балабо́нячы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
балабо́ніць несов., разг.
1. звене́ть, бренча́ть;
2. прост. болта́ть, балабо́лить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
балабо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм.
1. Звінець, гучэць.
2. перан. Балбатаць, малоць лухту. Гаворкі ўжо людскае [у Пракопа] не будзе: чаўпе, балабоніць, плявузгае, а што да чаго — не разбярэш. Вітка. // У адносінах да чаго‑н., што ўтварае гукі. [Грачова:] — Бухгалтар!.. Выходзіш з дому, дык радыё выключай. У мяне сваё ёсць... Што яно мне тут увесь дзень балабоніць! Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балабо́ніць. Рус. балабо́нить ’балбатаць’, балабо́н ’пустаслоў’, укр. балабо́нити ’званіць’, балабо́н ’званок’, чэш. blaboniti і да т. п. Слав. гукапераймальнае ўтварэнне: *bolbon‑, *balabon‑. Што ўсх.-слав. формы не абавязкова выводзяцца з *bolbon‑ (як чэш. blaboniti), сведчыць укр. мова, дзе маем балаб‑ (а не болоб‑). У праформах bolb‑on‑, *balab‑on‑on‑ дзеяслоўны суфікс, што часта выступае паралельна ‑ъt‑, ‑ot‑ (параўн. укр. стукоті́ти ’стукаць’, стуконі́ти ’тс’; балабо́ніць — балбата́ць). Параўн. Бернекер, 69; Праабражэнскі, 1, 13; Пагодзін, РФВ, 39, 2; Махэк₁, 33; Фасмер, 1, 111–112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
забалабо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Разм. Пачаць балабоніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балабо́лить несов., прост. балабо́ніць, балбата́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тараба́рить несов., прост. тараба́рыць, балабо́ніць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
таранти́ть несов., прост. балбата́ць, балабо́ніць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
балабо́нства, ‑а, н.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. балабоніць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)