аглабе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч.
2. Дужка ў акулярах, якая закладваецца за вуха. Доктар зірнуў спадылба на ўсіх нас праз свае акуляры, у якіх чамусьці не было правай аглабелькі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблюбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
Выбраць сабе каго‑, што‑н. па густу, па жаданню. Аблюбаваць жаніха. □ У Пінску ж.. [Лабановіч] і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. Колас. Чалавек аблюбаваў сабе мясціну, памацаў, каб не было мокра, і лёг. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каву́н, ‑а, м.
1. Расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцёбламі і вялікімі салодкімі пладамі. На палях, апрача пшаніцы, рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку, палеткі кавуноў, дыняў, агуркоў. Пестрак.
2. Круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру. У хаце было чыста і прыбрана. На стале ляжалі спелыя дыні, кавуны. Няхай.
[Укр. кавун з цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зады́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад задыміць 1.
2. у знач. прым. Пацямнелы ад дыму, сажы. Казалі, у лагчыне калісьці красавалася вёска, — цяпер на тым месцы не было нават задымленых печышчаў. Мележ. Задымленая маленькая кузня нагадвала тыя часы, калі [Міхал] з Тэафілам працавалі ўдваіх вечарамі ў гулкім кавальскім цэху. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца вільготным ад асеўшай пары; запатнець. Затуманіліся, запацелі ад пары, нібы заінелі, на кухні вокны, і мне здавалася, што на дварэ зіма. М. Стральцоў.
2. Разм. Пакрыцца потам; спацець. Твары.. [рабочых] ужо запацелі, від[аць] было, што яны працавалі даўно. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зразуме́лы, ‑ая, ‑ае; ‑а.
1. Даступны разуменню; просты, ясны. Усё само сабой зразумела. □ У Беларусі байкі І. Крылова, блізкія і зразумелыя простым працоўным людзям, карысталіся вялікай папулярнасцю. Казека. Пытанне Русаковіча было зразумелым для Калесніка. Паслядовіч.
2. Апраўданні, небеспадстаўны. Пасля доўгага роздуму і зразумелых ваганняў я асмеліўся зірнуць у пісьмо. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліквідава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Правесці (праводзіць) ліквідацыю. [Бохан:] — Абвяшчаю вам загад штаба: атрад ваш мы ліквідуем, распускаем. Лынькоў. Сёння з раніцы я пачаў перадаваць тэлеграмы, спадзеючыся хутка ліквідаваць загрузку. Шынклер. Ганне Сяргееўне і раней у падполлі прыходзілася сустракацца з такімі выпадкамі, калі трэба было ліквідаваць правакатараў. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затры́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. затрымліваць — затрымаць (у 1, 2 знач.).
2. Р мн. ‑мак. Зацяжка, замінка ў чым‑н., часовае спыненне чаго‑н. Цягнік ішоў з затрымкамі. То ішоў на ўсю хуткасць, то падоўгу стаяў на адным месцы. Няхай. Паведамленне было дастаўлена з затрымкай. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́шна, безас. у знач. вык.
Пра наяўнасць духаты дзе‑н. У падвале стала яшчэ больш горача і душна. Карпаў. У паветры пахла гарэлымі анучамі, гаркаватым дымам. Было душна, як у печы. Бядуля. // каму. Пра адчуванне духаты кім‑н. Пасля чаю зрабілася душна. Валатовіч зняў пінжак, павесіў яго на спінку крэсла. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каняня́ і канянё, ‑няці; мн. ‑няці, ‑нят; н.
Разм.
1. Пра маларослага непрыгляднага каня. — Канянё было ў мяне хоць дужае, але гультаяватае — ідзе сабе памалу і, хоць ты зарэж яго, не пабяжыць. Бядуля. Аднойчы раніцай я прачнуўся і ўбачыў на двары нейкае малое заморанае каняня. Дамашэвіч.
2. Тое, што і жарабя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)