быць у падпарадкава́нніúntergeordnet sein (укаго-н.D);
3.грам.Únterordnung f -, Hypotáxe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мабіліза́цыя
(фр. mobilisation, ад лац. mobilis = рухомы)
1) перавод узброеных сіл дзяржавы з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць; прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны;
2) перан. прывядзенне сіл, сродкаў у актыўны стан, каб забяспечыць паспяховае выкананне якога-н. задання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дзіку́нства, ‑а, н.
1. Уласцівасць і стан дзікунскага; дзікасць. У Караліне меўся адбыцца сход сялян, які павінен быў вырашыць пытанне, ці жыць калектыўна, ці гібець у аднаасобніцкім дзікунстве.Сабаленка.
2. Паводзіны, учынкі дзікуна. — Вось яшчэ дзікунства! Да чалавека нельга зайсці. Выдумалі.Шамякін.Даведаўшыся, Загорскі пачаў судзіць сябе і забойцу. Так, гэтаму варварству і дзікунству няма апраўдання.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жало́ба, ‑ы, ж.
1.Стан смутку з прычыны чыёй‑н. смерці, народнага гора, бедства, які выражаецца ў нашэнні асобай вопраткі, адмене гулянак і інш. Жалоба па загінуўшых воінах. Прыспусціць у жалобе сцягі. □ — Калі памрэ стары Юстын, то вяселле не скора справіш. Жалоба, цэлы год чакаць.Чарнышэвіч.
2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку. Насіць жалобу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)