Перага́саць (піріга́сыць) ’патаптаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ‑гасаць, роднаснага з гойсаць (гл.). Параўн. чэш. hasati ’гойсаць’, ’несціся стрымгалоў’, hasot ’шумны танец, карагод’, ’гаўканне’, славац. hasať ’скакаць, вытанцоўваць’, польск. hasać ’тс’, ’бегаць, гарэзаваць’, укр. гаса́ти. Паводле Махэка₂ (162), звязана з hosati ’бегчы скокам’, якое з *hop‑s‑a‑ti. Генетычна роднасныя з бел. гойсаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перае́злівы ’шкодны’ (Ян.). Да пера- (гл.) і -езлівы, якое з ⁺едлівы (< прасл. *ědьlivъ(jь)), параўн. рус. арх. едли́вый ’пражора’, славін. jadȧ̃vï ’запальчывы, гняўлівы’, славац. jedlivý ’тс’, чэш. jedlivý ’пражора’, славен. jedljȉv ’прыдатны да яды’, серб.-харв. jèdļiv ’запальчывы, зласлівы’, макед. јадлив ’едкі’, ’злы, злосны’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 49). Мена ‑д‑ > ‑з‑ пад уплывам формаў е́сці. Параўн. пераяда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перава́га ’асаблівасць, якая выгадна адрознівае адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Нас.), сюды ж у перавагу — гульня (гродз., Нар. словатв.). Ст.-бел. превага (XV ст.) запазычана са ст.-польск. przewaga ’кошт, затраты, перамога’. У выглядзе перавага аформілася, відаць, пазней; формы з пера- зафіксаваны толькі ў вытворных: переваженье, переважити(ся), переважоный (Булыка, Запазыч., 54). Гл. таксама вага́. Сюды ж пераважыць, пераважны і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералю́бнае ’самае смачнае; тое, што хочацца есці’ (калінк., З нар. сл.), пералю́бны ’найлепшы, прыгожы’, ’любы, усялякі’ (Ян.). Відаць, яшчэ прасл. *per‑ljubьnъ ’надзвычай мілы, любімы’. Да пера- (са значэннем празмернасці) і *ljubьnъ, (параўн. рус. пск., цвяр. лю́бный ’які больш падабаецца’, ст.-польск. lubny ’мілы, прыгожы’, чэш. мар. libný, ľubný ’тс’, ст.-слав. любьнъ ’любімы, мілы’, дзеепрыметнік ад *ljubiti, гл. любі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапой 1, пырыпі́й, пэрэпі́й, перапой ’даравізна, адорванне маладых на вяселлі’ (Сл. Брэс.; брагін., Эрэм.; ТС; ЛА, 3), ’узаемныя падарункі ў пачатку вяселля’ (Шат.), ’салодкая гарэлка — прыезд маладога на другі дзень пасля вянчання да цесця і цешчы’ (Др.-Падб., Гарэц.). Назоўнік ад перапіва́ць (гл.).
Перапой 2 (піряпой) ’хваравіты стан здароўя пасля вялікай колькасці выпітага спіртнога’ (Бяльк.). Да пера- і піць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапяча́йка ’жвавая, балбатлівая, ветраная жанчына’ (Др.-Падб.). Відаць, іранічнае ўтварэнне ад перапячайка ’перапечка’ (Скарбы) або ад назваў асоб тыпу ўкр. перепічапка ’жанчына. якая пячэ хлеб’, рус. бранск. перепечайка ’жанчына, якая пячэ вырабы з цеста і прадае іх’. дзе зыходнае перапечаны мае пераноснае значэнне ’прайдошлівы; знаходлівы’, параўн. балі. препечен ’моцны, загартаваны’, макед. препеченица ’моцная гарэлка’ (перакідная некалькі разоў). Да пера- і пячы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трады́цыя ’перадача ад пакалення да пакалення нормаў, звычаяў, поглядаў і інш.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трады́ція ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. традиция, традыция ’тс’ (XVII ст.), якое праз ст.-польск. tradycyja (XVI ст.) з лац. trāditio (Булыка, Лекс. запазыч., 192) < trādĕre ’аддаваць’, ’перадаваць вусным шляхам’ < trans ’пера-’ і dare ’даць, даваць’ (Длугаш-Курчабова, 501–503; Голуб-Ліер, 485; ЕСУМ, 5, 615).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабо́р 1 пярабор, перабі́р, пярэбір, пярэбірак, пярэ́бірка ’пласт сена’ (ЛА, 2). Да пера- і біраць ’складваць сена пластамі’ (гл.), што адлюстроўвае зграбанне сена граблямі да ног.
Перабо́р 2 ’адтуліна ў жалейцы’ (брагін., Мат. Гом.), сюды ж віц. pirabór, якое Машынскі параўноўвае з харв. далмацінск. prebirač, луж. přeberawa, польск. позн. przebierka ’пішчалка ў дудзе’ (Машынскі, Atlas, 3). Ад перабіра́ць (пальцамі) — у выніку пераносу значэння ’перабіранне’ > ’адтуліна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабуты́рыць ’пераліць праз верх сасуда’ (Шпіл.), пірібухо́рівыньня ’пераліванне без патрэбы’ (Юрч. СНЛ), смал. перебухта́ривать, перебухто́ривать, перебуты́рить ’тс’. Да пера- і бухторыць ’празмерна ліць вадкасць’, ’непамерна многа піць (гарэлку, ваду)’, якое з прасл. інтэнсіва buxъtati (są) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 3, 81), пашыранага суфіксам ‑or‑ (як, напр., рус. тараторить). Да гукапераймальнага bux‑ati > бу́хаць (гл.). Мена ‑о́р‑ > ‑ы́р‑ — вынік экспрэсіі. Параўн. бел. паўд.-зах. уды́рыць < ударыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераста́нак ’перапынак’ (барыс., Нар. сл.), перастаньня ’перарыў, сцішэнне’ (Бяльк.), смал. пераста́н ’спыненне, канец чаму-небудзь’, укр. пере́стан, пере́стань ’перапынак, спыненне’, пере́ста́нок ’тс’, польск. przestanek, przestanie, н.-луж. pśestank ’тс’, славац. prestanie ў выразе bez prestania ’бесперапынна’, славен. prestánek, серб.-харв. прѐстанак ’заканчэнне, спыненне’, макед. без престан ’няспынна’, ст.-слав. безпрѣстани ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *perstanъ, *per‑stan‑ъkъ (< *perstati). Да пера- і стаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)