Перае́злівы ’шкодны’ (Ян.). Да пера- (гл.) і - езлівы, якое з ⁺едлівы (< прасл. *ědьlivъ(jь)), параўн. рус. арх. едли́вый ’пражора’, славін. jadȧ̃vï ’запальчывы, гняўлівы’, славац. jedlivý ’тс’, чэш. jedlivý ’пражора’, славен. jedljȉv ’прыдатны да яды’, серб.-харв. jèdļiv ’запальчывы, зласлівы’, макед. јадлив ’едкі’, ’злы, злосны’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 49). Мена ‑д‑ > ‑з‑ пад уплывам формаў е́сці. Параўн. пераяда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)