Перава́га ’асаблівасць, якая выгадна адрознівае адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Нас.), сюды ж у перавагу — гульня (гродз., Нар. словатв.). Ст.-бел. превага (XV ст.) запазычана са ст.-польск. przewaga ’кошт, затраты, перамога’. У выглядзе перавага аформілася, відаць, пазней; формы з пера- зафіксаваны толькі ў вытворных: переваженье, переважити(ся), переважоный (Булыка, Запазыч., 54). Гл. таксама вага́. Сюды ж пераважыць, пераважны і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)