Ко́льба1 ’вал з ручкай, пры дапамозе якога дастаюць ваду са студні’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Мат. Гом.). Гл. корба, кольба < польск. kolba ’тс’.

Ко́льба2; ’свердзел’ (ТС). Гл. кольба1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыва́ўнік1 ’лекавая расліна сямейства складанакветных, Achilea L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Кіс., Жыв. сл., Касп., Мат. Гом.). Гл. кроў.

Крыва́ўнік2. Гл. крывавец2 (Нар. лекс.) і крываўнік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курмы́ш ’гульня (у кошкі-мышкі)’ (Мат. Гом.). Магчыма, другая аснова гэтага складанага слова ўзыходзіць да мыш (гл.). Першая — да кура. Параўн. куры (гл.) ’гульня’. Не выключана кантамінацыя кошкі‑мышкі∼ курыЖуры‑мышкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кілу́н1 ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, Сл. паўн.-зах., Шатал.), ’рослы племянны баран’ (З нар. сл.). Гл. кілаш.

Кілу́н2 ’чалавек з грыжай’ (Нар. словатв., Мат. Маг., Шат.). Параўн. кіла1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіслі́ца ’шчаўе, Rumex acetosa L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шн., Касп., Бяльк., Кіс., Нік., Няч.), ’заячая капуста’ (Мат. Гом.), ’кісліца звычайная, Oxalis acetosella L.’ (Кіс., Бейл.), ’від ажыны’ (ТС). Гл. кіслы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важкі1 ’цяжкі’ (КЭС). Да вага.

Важкі2 ’значны, важны’. Калька з рус. весомый (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Важкі3 ’густы’ (Мат. Гом.). Адно са значэнняў, якое развілося на падставе важкі ’цяжкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вусёнак ’частка жака; рукаў, па якому рыба заходзіць у жак ці нерат’ (Касп.). Ад ву́сце ’горла ў жаку ці нераце’; параўн. смал. вустёнок ’уваход для рыбы ў вяршу, мярэжу’ (Мат., смал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дубіць ’вырабіць скуру’ (БРС, КТС, Янк. I); ’выцягнуць, вывалачы’ (Янк. I, Мат. Гом.). Гл. дубіць. Другое значэнне, відавочна, з’яўляецца семантычным запазычаннем з польск.; параўн. wydębić ’дабыць, атрымаць што-небудзь з цяжкасцю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярбня́к ’зараснік вярбы, вербалозу’ (БРС, Мат. Гом.), укр. вербняк ’вярбовы гай’. Утворана ад вярба (гл.) і суф. ‑няк, які ва ўсх.-слав. мовах утварае назвы гаю ад назвы дадзенага віду дрэў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сарапо́ня ’вадкае незакіслае малако’ (полац., Нар. сл.), ’сыракваша’ (паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), сарапе́ня ’сыракваша’, ’ежа з круп і вады’ (Касп.), ’сыракваша’ (горац., Нар. словатв.), сарапу́та ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. сырапеня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)