Пя́рыць ’перыць, біць пранікам (бялізну, палатно)’ (Варл., Сл. ПЗБ; докш., маладз., Янк. Мат.; ЛА, 3), ’біць, лупцаваць’ (докш., Янк. Мат.; паст., Сл. ПЗБ), ’мяць, драць’: мядзьвѣдзь давай пярыць чорта (барыс., Шн. 2), пя́ръць ’працаваць празмерна многа, цяжка’ (міёр., Нар. лекс.), сюды ж пя́раны ’мыты, памыты (пра бялізну)’ (астрав., Сл. ПЗБ). Гл. пе́рыць; паўночна-заходняя арыентацыя варыянта з пя‑ сведчыць аб магчымым балтыйскім фанетычным уплыве (т. зв. гіпер’яканні), параўн. Левін, American Contrib. to the 13th Intern. Congr. of Slavists, 2003, 142–143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)