помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю ў г. Маладзечна Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1867—71 з цэглы. У плане ўяўляе сабой традыц. 4-часткавую схему: званіца, трапезная, 3-нефавы квадратны асн. аб’ём і 5-гранная апсіда, абапал якой прыбудаваны рызніца і ахвярнік. Над асн. аб’ёмам — 8-гранны светлавы барабан. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з макаўкай завяршэнні і інш. Званіца і гал. светлавы барабан царквы маюць аднолькавую арх.-пластычную структуру: 8-гранная ў сячэнні канструкцыя завяршаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб’ёмнае адзінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СТАР,
старажытнарускі пісьменнік і гісторык канца 11 — пач. 12 ст., адзін з заснавальнікаў летапіснага жанру на Русі. Манах Кіева-Пячэрскага манастыра. Аўтар «Чытання пра жыццё і гібель... Барыса і Глеба» і «Жыція Фядосія Пячэрскага». У сваіх творах побач з пропаведдзю хрысціянства праводзіў ідэю адзінства і незалежнасці Русі ад Візантыі, асуджаў міжкняжацкія ўсобіцы. На думку многіх даследчыкаў, Н. — адзін са складальнікаў «Аповесці мінулых гадоў». У майстэрстве гіст. апавядання дасягнуў высокай дакладнасці, прастаты і жывасці выкладу. Яго творы былі шырока вядомы на Беларусі.
Тв.:
У кн.: Памятники литературы Древней Руси: Начало рус. лит., XI — нач. XII в. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НДЭР Хрысціян Іванавіч (Хрысціян Генрых, 12.7.1794, Рыга — 10.9.1865),
расійскі біёлаг-эвалюцыяніст, адзін з заснавальнікаў эмбрыялогіі ў Расіі. Акад. Пецярбургскай АН (1823). Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це (1812—14) і ва ун-тах Германіі. У 1816—18 працаваў у г. Вюрцбург. У 1821—27 у Пецярбургскай АН, з 1842 у Горным дэпартаменце. Навук. працы па эмбрыялогіі, палеанталогіі, агульнай і параўнальнай марфалогіі жывёл, геалогіі. Рэканструяваў прымітыўную форму стараж. бяссківічнага пазваночнага. Паказаў ролю 3 зародкавых лісткоў у фарміраванні органаў, адзінства арганізацыі выкапнёвых і сучасных форм жывёл і іх гіст. пераемнасць. Прызнаваў гіст. змены арганізмаў пад уплывам умоў асяроддзя. Працы П. выкарыстоўваў для абгрунтавання сваёй тэорыі Ч.Дарвін.
рускі скульптар, прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1803; пенсіянер у 1803—07), у 1809—30 выкладаў у ёй (з 1814 праф.). У 1809—30 узначальваў скульпт. частку імператарскага фарфоравага з-да. Паводле яго мадэляў вырабляліся вазы, посуд, статуэткі. Аўтар дэкар. скульптуры для Казанскага сабора (1804—11), Горнага ін-та (1809), Гал. штаба (1827—29; з В.Дэмут-Маліноўскім), Александрынскага т-ра (1831—32), на Нарвенскіх трыумфальных варотах (1830—33; усе ў Пецярбургу), праекта надмагілля М.Казлоўскаму (1802). Для твораў характэрны яснасць кампазіцыі, часам рамант. патэтыка рытмаў і жэстаў, арган.адзінства з архітэктурай.
С.Піменаў. Праект надмагілля М.Казлоўскаму. 1802.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЫ́СТЫ (ад грэч. prōtistos самы першы),
сукупнасць аднаклетачных ядзерных арганізмаў. Вывучае пратысталогія. Тэрмін увёў Э.Гекель (1866), які прапанаваў вылучаць П. ў асобнае царства, што ўключала таксама бактэрый. Некат. вучоныя лічаць, што да П. неабходна адносіць толькі жывёльныя аднаклетачныя арганізмы. Аднак на клетачным узроўні немагчыма правесці пэўную мяжу паміж раслінамі і жывёламі. Напр., некат. расл. жгуціканосцы здольныя мяняць тып жыўлення ў залежнасці ад умоў асяроддзя: на святле ажыццяўляюць фотасінтэз (жывяцца як аўтатрофы), у цемры здольны жывіцца гатовымі арган. рэчывамі (як гетэратрофы). Гэта сведчыць пра адзінства паходжання раслін і жывёл і дазваляе інш. вучоным аб’яднаць у групу П. ўсе аднаклетачныя ядзерныя арганізмы.
орган выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, які ажыццяўляе дзярж. палітыку ў галіне касм. дзейнасці, эксперым. авіяцыі, мадэрнізацыі і развіцця авіяц. прам-сці. Створана 25.5.1999; правапераемнік Галоўкосмасу СССР (Гал. ўпраўленне па стварэнні і выкарыстанні касм. тэхнікі для нар. гаспадаркі і навук. даследаванняў СССР; існавала з 6.10.1985). Асн. кірункі дзейнасці: развіццё касм. сродкаў сувязі, вяшчання і рэтрансляцыі (касм. сістэмы «Экспрэс-К», «Ямал», «Ганец»), фундаментальныя касм. даследаванні (праекты «Спектр», «Каронас», «Інтэрбол», «Фобас-грунт»), пілатуемыя палёты (разгортванне рас. сегмента Міжнар.касм. станцыі), стварэнне і мадэрнізацыя ракет-носьбітаў «Русь», «Адзінства», «Ангара», «Пратон», «Саюз-2», «Зеніт», «Цыклон», узаемадзеянне з авіякасм. ведамствамі інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́СКІН, Раскін (Ruskin) Джон (8.2.1819, Лондан — 20.1.1900), англійскі тэарэтык мастацтва, гісторык, публіцыст. Скончыў Оксфардскі ун-т (1839). Выкладаў у 1-м Рабочым каледжы. Быў паслядоўнікам Т.Карлайля. У творах «Сучасныя жывапісцы» (т. 1—5, 1843—60), «Сем светачаў архітэктуры» (1849), «Камяні Венецыі» (т. 1—3, 1851—53), «Палітычная эканомія мастацтва» (1857) развіваў канцэпцыю адзінства прыгажосці і дабрыні А.Шэфтсберы, выступаў з рамант. крытыкай капіталіст. цывілізацыі, варожай мастацтву як сінтэзу прыроды, прыгажосці і высокай маральнасці, заклікаў да адраджэння сярэдневяковай ручной працы, калект. форм маст. творчасці. Паўплываў на фарміраванне эстэт. поглядаў прэрафаэлітаў (кн. «Прэрафаэлітызм», 1851). Быў блізкі да У.Морыса, удзельнічаў у стварэнні яго маст.-прамысл. майстэрняў. Рабіў малюнкі і акварэлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСЦЭНДЭНТА́ЛЬНАЕ [ад лац. transcendens (transcendentis) які выходзіць за межы],
тое, што выходзіць за межы канечнага эмпірычнага свету. Тэрмін «Т.» ўведзены ў сярэдневяковай схаластыцы для характарыстыкі універсальных прадметаў пазнання (ісціна, адзінства, дабро і інш.). Гнасеалагічнае значэнне гэтаму паняццю надаў І.Кант, які пад Т. разумеў тое, што адносіцца да апрыёрных умоў пазнання і арганізуе вопыт (напр., прастора і час, субстанцыя, прычыннасць і інш.). Шырокае распаўсюджанне тэрмін «Т.» атрымаў у філас. сістэмах І.Г.Фіхтэ, Ф.Шэлінга і неакантыянства. Ням. фенаменолаг Э.Гусерль проціпастаўляў Т. ўсяму эмпірычнаму, а гал. мэтай фенаменалагічнай рэдукцыі абвясціў выхад на ўзровень Т. свядомасці, ачышчанай ад усіх элементаў вопыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕў філасофіі,
катэгорыя, якая адлюстроўвае працэсы ўздзеяння розных аб’ектаў адзін на аднаго, іх узаемную абумоўленасць, а таксама параджэнне адным аб’ектам другога. Уяўляе сабой тып непасрэднай або апасродкаванай, знешняй або ўнутр.сувязі. Цесна звязана з паняццем структуры; выступае як фактар, які забяспечвае інтэграцыю частак у пэўны тып цэласнасці, абумоўлівае сувязь усіх структурных узроўняў быцця, адзінства свету. Асн. крыніца руху і развіцця аб’ектаў. Кожная форма руху мае ў сваёй аснове пэўны тып У. структурных элементаў. Складаныя формы У. ўласцівы грамадскаму развіццю. Прынцып У. ляжыць у аснове пазнання прыродных і сац. з’яў: пазнанне пэўных аб’ектаў патрабуе ўсведамлення іх У.; само пазнанне з’яўляецца вынікам У. паміж суб’ектам і аб’ектам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕ́ВАЛАД ЯРАСЛА́ВІЧ (у хрышчэнні Андрэй; 1030—13.4.1093),
вялікі князь кіеўскі [1077, 1078—93]. Сын Яраслава Мудрага і Інгігерды (Ірыны) — дачкі швед. караля Олафа, бацька Уладзіміра Манамаха. Пасля смерці бацькі (1054) валодаў Пераяславам, Растовам, Суздалем і Белавозерам, разам з братамі Ізяславам Яраславічам і Святаславам Яраславічам удзельнічаў у ваен. паходах супраць торкаў, полаўцаў і Полацкага княства, у Нямігскай бітве 1067. Пасля смерці брата Святаслава ў 1077 атрымаў у спадчыну кіеўскі прастол, але саступіў яго Ізяславу і стаў князем чарнігаўскім. Пасля смерці Ізяслава (1078) вял.кн. кіеўскі. Беспаспяхова імкнуўся ўмацаваць адзінства Русі, велікакняжацкую ўладу. Адзін з найб. адукаваных рус. князёў, ведаў 5 моў. З удзелам братоў склаў т.зв. Праўду Яраславічаў (гл.Руская Праўда).