Лю́стра 1 ’адшліфаваная паверхня шкла, металу, здольная даваць адбіткі прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю’, ’паверхня, плошча чаго-небудзь’ (Нас., Грыг., Гарэц., Бяльк., Касп., Растарг., ТСБМ, Яруш.; маг. КЭС), лю́стро ’тс’ (ТС), лустэрка, люстэрка, люстэрак, лю́страчка, лістэрка (Сл. ПЗБ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Сцяшк.; КЭС, лаг.; капыл. Жыв. сл.). Запазычана з польск. lustro ’тс’, якое з італ. lustro ’бляск, водбліск’ (Слаўскі, 4, 385; Кюнэ, 73; Арашонкава, БЛ, 12, 49). Сюды ж люстрава́цца, люстрава́ць ’блішчэць, адсвечваць’, ’адлюстроўвацца’, люстра́ны ’з бліскучай паверхняй’ > люстраніць (ТСБМ; Васілеўскі, БЛ, 10, 17). Гл. таксама ю́стра, ю́стро.

Лю́стра 2 ’падвесны, асвятляльны прыбор з некалькімі крыніцамі святла’ (ТСБМ). З рус. лю́стра ’тс’, якое праз ням. Lüster або непасрэдна з франц. lustre ’тс’ < лац. lustrāre ’асвятляць’ (Фасмер, 2, 546; Крукоўскі, Уплыў, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёд, лід ’замёрзлая вада’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Сцяшк., Бяс., Ян., Сл. паўн.-зах.), лёдзіна, лёдіна, лёдына ’ільдзіна’ (Зн.; бяроз., лун., Шатал.). Укр. лід, рус. лёд, польск. lód, н.-луж. lod, в.-луж. lód, чэш. led, славац. ľad, славен. lę̑d, серб.-харв. ле̏д, макед. лед, лʼет, балг. лед, ледът, ст.-слав. ледъ ’лёд, мароз, лёдавы холад’. Прасл. ledъ адпавядаюць літ. ledùs, лат. lędus ’лёд’, а таксама формы з o‑асновай літ. lẽdas ’лёд’, ledaĩ ’град’, ст.-прус. ladis. Магчыма, роднасным будзе і ірл. ladg ’снег’ (Стоўкс, 239). Параўн. ст.-грэч. λίθος ’камень’. Агляд літаратуры гл. Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 339–341; Скок, 2, 283–284; Бязлай, 2, 130; Шустар-Шэўц, 856). Сюды ж лун. лёденік ’вада на паверхні лёду’ (Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёк 1 ’селядцовы або агурочны расол’ (Мядзв., Гарэц., Бяльк., Касп., Мат. Шкл., Мат. Маладз., Сцяшк., Шат., Нас., Сл. паўн.-зах.; маладз., Янк. Мат.), ’юшка, рыбная поліўка’ (Сцяшк.), ’унутранасці селядца’ (Грыг.), ’густая наліўка (вадкая частка)’ (Нас.). Лексема ўзнікла ў выніку кантамінацыі ляк ’расол’ (< польск. lak) і польск. loch ’густы сіроп з чаго небудзь’ (< італ. loc, locco < с.-лац. lohoc ’густое лякарства, падобнае да павідла’ (Слаўскі, 4, 30, 319). Сюды ж (у выніку пераносу значэння) і ганц. лёк ’вада, падсаложаная мёдам’ (Сл. паўн.-зах.).

Лёк 2 ’біццё сэрца ад спалоху’, лёкі ’спалох, перапуд’ (зах., КЭС). Да лякаць, лекацець (гл.).

Лёк 3, лёкі ’кудзеры, локаны’ (Бяд., Сцяшк.). Запазычана з польск. lok, loki ’тс’ (з XVIII ст.), якія з ням. Locke, мн. л. Locken (Брукнер, 316).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нале́цце ’будучы год’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др., Юрч., Сл. ПЗБ), нале́цьця ’тс’ (Бяльк.; бялын., Янк. Мат.; чавус., Нар. сл.; Яўс.; віл., Жыв. сл.), нале́цце ’лета (наступнае)’ (Мат. Гом.). Сюды ж нале́та ’ў будучым годзе’ (Янк. Мат.; Сл. ПЗБ), на‑ле́то ’на будучы год’ (Мядзв.), якія тлумачаць паходжанне слова. Цікавую паралель уяўляюць в.-луж. nalěćo, н.-луж. nalěto ’вясна’, якія Шустар-Шэўц (13, 985) выводзіць *na lěto, *na letьje ’час, калі паварочвае на лета’. Ва ўсіх гэтых выпадках пад летам разумеецца ’спрыяльная пара для палявых работ’, пра што сведчыць наступны тэкст у слоўніку Насовіча: Загадаю загадку; закину за грядку; нехай моя загадка лежыць до налецця, г. зн. сяўба жыта на зіму. Слова вядома таксама паўднёварускім гаворкам: нале́тье, нале́тие ’будучы год; будучае лета’ (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наха́лам ’нахабна, бесцырымонна’ (Сл. ПЗБ), ’нахабна, назойліва’ (ТС), сюды ж наха́льны ’вялікі, моцны’: дажджэ́ наха́льныя (Сл. ПЗБ), наха́лны ’нахабны’, наха́льніца ’празмерна цікаўная асоба, назола’ (ТС), рус. наха́л ’зб. няпрошаныя госці; нахабнік’, нахал делать ’паводзіць сябе нахабна’, нахальный ’нахабны; дармавы’; ’гвалтоўны’: нахальная смерть (смал., СРНГ). Значэнні і формы, прадстаўленыя ў рускіх і беларускіх словах, прымушаюць звязаць з рус. ха́лко ’хутка, паспешна; моцна’, халовой ’танны, дурны, недарэчны’, хал ’дарэмшчына’, ха́лкать ’прагна глытаць’, да якіх належаць таксама бел. аха́лкам ’не перажоўваючы, вялікімі кускамі (есці)’, ха́лкаць экспр. ’есці’, халькам ’абы-як’, што, відаць, гукапераймальнага паходжання. Развіццё значэнняў, як у на́глы (гл.), параўн. рус. нага́л ’заклік, крык ці песня ў такт працы’; у сувязі з гэтым наўрад ці звязана з *xoloto (параўн. Фасмер, 3, 50; з л-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няхлю́й, няхлю́я ’неахайны, нехлямяжы чалавек’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ДСП, слуц., Жыв. сл.), ’непаваротлівы’ (Грыг.), нехлю́й, нехлю́я ’неакуратны чалавек’ (ТС), нэхлю́я, ныхлю́я ’неахайная жанчына’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж няўхлю́й, няўхлюя ’неахайны чалавек’ (Бяльк., Мат. Гом.), укр. нехлю́я ’тс’, рус. дан. нехлю́й ’непаваротлівы чалавек’, польск. niechluj, niechluja ’неахайны чалавек’. Відаць, ад няхлюйны ’неахайны, неакуратны’, паралельнага да няхлюдны ’тс’ (Сцяш. Сл.), параўн. таксама польск. niechlujny ’тс’ < *niechludźny, ад chlud (Варш. сл., 3, 263), гл. схлюдны, што, магчыма, сведчыць пра запазычанне (Кюнэ, Poln., 81). Характэрна наяўнасць паралельных форм з ‑к‑: няўклюй ’неахайны, непаваротлівы чалавек’ (астрав., ул. інф.), няўклю́йны ’неахайны’ (там жа), што могуць разглядацца як вытворныя ад *klud (гл. няўклюда). Няясныя адносіны да ст.-чэш. nechla ’пачвара’ (Гебаўэр, Sl. stč.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ката́ць ’катаць’ (у розных значэннях). Слова вядома не ва ўсіх слав. мовах (у такой форме) і этымалогія яго таксама няпэўная. Трубачоў (Эт. сл., 9, 162) параўноўвае балг. дыял. ка́там ’хадзіць на справах, гаспадарыць’, ст.-рус. катати ’катаць’, рус. ката́ть ’вазіць і да т. п.’, ’гойдаць’, ’ляжаць хворым’, ’рабіць з бітай шэрсці’, ’валяць (абутак)’, ’гладзіць’, далей укр. ката́ти ’біць’, ката́тися ’катацца’, ката́ти ’качаць катком зямлю’, ’выціскаць ваду качаннем’, далей бел. ката́цца ’катацца’, ката́ць (дыял.) ’скручваць у трубку’. Магчыма (як зваротныя вытворныя), сюды адносяцца чэш. kat ’кат’, славац. kat, польск. kat, далей рус. дыял. кат ’калёсны след’; ’каток для ўкачвання поля’ і інш. Прасл. *katati (sę), якое суадносіцца з прасл. *kotiti (гл. каці́ць) і *katjati (гл. кача́ць). Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 209–210.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзя́цца ’бадзяцца, цягацца, валачыцца; валяцца’ (Шат., Касп., Нас., Янк. Мат., Бір. Дзярж., Гарэц., Бяльк.), ’валяцца’ (Жд.: бадзялася скошаная трава). Слова няяснага паходжання. Параўн. рус. дыял. (зах.) бодя́ться ’тс’, польск. дыял. badziać się, bodziać się ’бадзяцца’ (Карловіч: z Litwy). Даль выказвае (з запытаннем) не вельмі пэўную думку аб паходжанні ад бода́ть ’калоць, біць рагамі’. Магчыма, што гэта дзеяслоў экспрэсіўнага паходжання. Не выключаецца, што ёсць сувязь з бадзя́ць ’неахайна адносіцца, насіць (адзенне, абутак); пэцкаць’ (гл.), укр. гуц. ба́дити (абба́дити) ’знайсці’ (*baditi < *ob‑vaditi да *vada ’перашкода’; першапачаткова ’знайсці, перамагаючы перашкоды’ → ’шукаць, хадзіць шукаючы’ → ’бадзяцца’). Параўн. і палес. бада́ццэ ’пераадольваць цяжкасці; перабівацца’ (Лысенка, ССП). Тады ў бадзя́цца — экспрэсіўная палатальнасць (замест бада́цца). Наўрад ці ёсць сувязь з польск. badać się ’дапытвацца, дашуквацца’. Сюды ж бадзя́га ’валацуга’ (Касп., Нас., Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазголіць 1 ’біць, у прыватнасці, па галаве’, ’уціраць масла ў валасы’, ’брудзіць чым-небудзь тлустым’ (Нас.), мазголіцца ’доўга поркацца з якім-небудзь прадметам’, ’пэцкацца (напр., грызучы косць)’ (Нас.). Разам з мазоліць, мазоліцца (гл.), астр, мазолі́ць (Сл. ПЗБ) належыць да гнязда мазол (гл.), якое з прасл. mozgoliti ’ціснуць, націраць мазоль’, а апошняе ў выніку метатэзы ўзнікла з glomoziti, параўн. чэш. (h)lomoziti, бел. гламаздзіць ’біць па галаве’, гламазда́, гламаздава́ты (гл.) (гл. Махэк₂, 377); Брукнер (346) выводзіць гэту лексему з літ. mãzgas ’супель’, ’почка на дрэве’, а Фасмер (2, 638–639) — з *мъзга. Сюды ж: мазголенне ’важданне, порканне’, ’частыя ўдары па галаве’, ’мазанне валасоў’ (Нас.).

Мазголіць 2 ’выдумваць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утворана ад мазгол ’чалавек, з галавой’. Параўн. рус. разан. мозгаль ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зоб ’валлё, валляк’ (Бяльк. 3). Рус. зоб, укр. уст. зоб ’тс’ (Жэлях.), ст.-польск. zob ’корм для птушак’, чэш. zob ’корм для птушак’, славац. zob ’дзюба; дзёўбанне’, н.-луж. zob ’дзюба’, славен. zȏb ’цвёрды корм’, серб.-харв. зо̑б ’гатунак жыта, авёс (на корм)’, балг. зоб ’зерне для корму жывёлы’. Ц.-слав. зобь ’авёс’. Ст.-рус. зобъ ’корм’ (XII∼XVI стст.), ’валлё’ (XVII ст.). Прасл. zobъ ’корм’, zobati ’есці’. Параўн. літ. *žė́beti ’есці’, лат. zebenieks ’мех з аўсом’, ст.-інд. já(m)bhate ’хапае’, ірл. gop ’рот, дзюба’, ням. Kiefer ’дзюба’, ст.-англ. cealf ’сківіца’. І.‑е. *gʼebh‑ ’дзюба, рот, есці’. Покарны (1, 382) сюды ж адносіць жабры (гл.). Шанскі, 2, З, 103; Фасмер, 2, 102; Махэк₂, 718; Скок, 3, 659–660; БЕР, 1, 650–651; Траўтман, 364.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)