ПІ́КУЛЬ (Міхаіл Іванавіч) (н. 5.7.1946, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Канд.фіз.-матэм.н. (1976), праф. (1994). Скончыў Харкаўскі ун-т (1968). З 1970 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 у Мінскім ін-це кіравання (з 1997 прарэктар). Навук. працы па плазменнай тэхналогіі. Распрацаваў метады вызначэння параметраў плазмы металаў, тэхнал. працэсы вытв-сці вырабаў мікраэлектронікі з выкарыстаннем дасягненняў у галіне фізікі плазмы. Дзярж.прэміі Беларусі 1982, 1996.
Тв.:
Плазменная металлизация в вакууме. Мн., 1983 (у сааўт.);
Технология производства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з А.П.Дастанкам, А.А.Хмылем);
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з І.М.Русаком, М.А.Цыральчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯТНЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (н. 14.4.1957, г. Архангельск, Расія),
расійскі піяніст, дырыжор. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1979), з 1981 у ёй выкладае. Вучань Я.Фліера, Л.Уласенкі і інш. З 1978 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1990 заснавальнік, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Рас.нац.сімф. аркестра. У рэпертуары творы кампазітараў розных эпох і стыляў, асабліва вылучаюцца інтэрпрэтацыі П.Чайкоўскага. Яго выканальніцтва адметнае бліскучай віртуознасцю, багаццем тэмбравай палітры, арганізаваным і адначасова гнуткім рытмам, яснасцю выканальніцкай задумы. Аўтар муз. твораў розных жанраў. «Гран пры» конкурсу муз. моладзі (Парыж, 1974), 1-я прэмія V Усесаюзнага конкурсу піяністаў (Ленінград, 1977), 1-я прэмія Міжнар. конкурсу піяністаў імя Чайкоўскага (Масква, 1978). Дзярж.прэміі Расіі 1982, 1995.
амерыканскі кампазітар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў жанру мюзікл. Ганаровы чл.Нац. ін-та мастацтваў і л-ры (1955). Скончыў Калумбійскі ун-т (1921) і Ін-тмуз. мастацтва (1923, Нью-Йорк). Супрацоўнічаў з лібрэтыстамі Л.Хартам (з 1918), О.Хамерстайнам (1943—60), харэографам Дж.Баланчыным. Сярод найб. значных твораў (усяго больш за 40): «Аклахома!» (1943), «Карусель» (1945), «Паўднёвы Ціхі акіян» (1949), «Кароль і я» (1951), «Гукі музыкі» (1969), «Ці чую я вальс?» (1965), «Рэкс» (1976). Шматлікія з яго твораў экранізаваны, а песні з мюзіклаў набылі шырокую папулярнасць. Аўтар музыкі да кінафільмаў, тэле- і радыёпастановак. Яго творчасці прысвечаны фільм «Словы і музыка». Прэміі Пуліцэра 1944, 1950.
расійская артыстка балета, педагог. Нар.арт.СССР (1973). Жонка У.Васільева. Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1958, педагог Л.Герт), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1980). У 1958—88 салістка Вял.т-ра ў Маскве. З 1982 выкладае ў Рас. акадэміі тэатр. мастацтва. З 1990 балетмайстар-рэпетытар Т-ра балета Дзярж. Крамлёўскага палаца. Выступала ў спектаклях маскоўскага Дзярж.т-ра класічнага балета і інш., у т. л. замежных, трупах. Яе творчасць адметная віртуознай тэхнікай, вытанчанай мяккасцю ліній, глыбокім псіхалагізмам. Выканала партыі Машы, Аўроры, Адэты—Адыліі («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Фрыгіі («Спартак» А.Хачатурана), Эолы («Ікар» С.Сланімскага), Шуры Азаравай («Гусарская балада» Ц.Хрэннікава), Анюты («Анюта» на муз. В.Гаўрыліна), Кацярыны, Папялушкі, Джульеты («Каменная кветка», «Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Музы («Паганіні» на муз. С.Рахманінава), Марыі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева). Знялася ў тэлевізійных балетах, тэлефільмах-канцэртах, маст. фільме-оперы «Травіята» (1982) і інш. Як драм. актрыса выступіла ў маст. фільме «Фуэтэ» (1986), монаспектаклі «Песня песняў» паводле «Бібліі» (1990, 1994) і інш. Творчасці М. і Васільева прысвечаны тэлефільмы «Дуэт» (1973), «І засталося, як заўсёды, недавыказанае штосьці...» (1990), франц. відэафільм «Каця і Валодзя» (1989). 1-я прэміі Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1957), Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Вене (1959) і Варне (1964). Прэміі Г.Паўлавай (1969) і М.Петыпа (1972; Парыж). Дзярж. прэмія СССР 1981. Дзярж. прэмія Расіі 1991.
Літ.:
Львов-Анохин Б. Мастера Большого балета. М., 1976;
Константинова М. Е.Максимова. М., 1982;
Белова Е. Ракурсы танца: Телевизионный балет. М., 1991.
расійскі віяланчэліст, дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Ганаровы чл. Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1961), Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме, Франц. акадэміі прасторавых мастацтваў і інш. Скончыў Маск. кансерваторыю (1946, кл. віяланчэлі ў С.Казалупава, кл. кампазіцыі ў В.Шабаліна, кл. інструментоўкі ў Дз.Шастаковіча), у 1948—74 выкладаў у ёй (з 1960 праф.), адначасова з 1961 — у Ленінградскай кансерваторыі. З 1950-х г. вёў канцэртную дзейнасць як віяланчэліст, у т. л. на Беларусі. У 1962—74 дырыжор, у т. л. ў Вял. т-ры ў Маскве. З 1974 за мяжой (у 1978—90 Р. і яго жонка Г.Вішнеўская былі пазбаўлены грамадзянства СССР). У 1977—94 узначальваў Нац.сімф. аркестр ЗША (Вашынгтон). Р. пашырыў межы віяланчэльнага мастацтва. Яго выкананне адметнае маштабнасцю, драматызмам, эмацыянальнасцю, інтэлектуальнасцю і глыбінёй разумення аўтарскай задумы. У рэпертуары класічныя, а таксама творы выдатных кампазітараў 20 ст., большасць з якіх прысвечана яму і ўпершыню ім выканана: Б.Брытэна, Р.Гліэра, А.Жаліве, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, Л.Піпкава, У.Пістана, Л.Фоса, А. і К. Хачатуранаў, Б.Чайкоўскага, Шабаліна, Шастаковіча, А.Шнітке, Р.Шчадрына і інш. Выступаў у ансамблі з буйнейшымі музыкантамі свету. Дырыжыраваў вядомымі сімф. аркестрамі свету. Арганізатар Сусв. кангрэса віяланчэлістаў (1997, С.-Пецярбург). Першыя прэміі Усесаюзнага конкурсу музыкантаў (1945, Масква), Міжнар. конкурсу імя Г.Вігана (1950, Прага). З 1970-х г. праводзіцца Міжнар. конкурс імя Р. (Парыж). Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1964. Дзярж.прэміі Расіі 1991, 1995.
Літ.:
Гайдамович Т.А. Мстислав Ростропович. М., 1969;
Хентова С.М. Ростропович. СПб., 1993;
Грум-Гржимайло Т.Н. Ростропович и его современники. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСА́ДЗЕ (Акакій Аляксеевіч) (6.8.1899, г. Кутаісі — 23.3.1978),
грузінскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1936). Праф. Тбіліскага тэатр. ін-та (1949). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1917. З 1920 у Груз. т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі; у 1935—55 гал. рэжысёр). З 1958 гал. рэжысёр Груз.т-ра імя Л.Месхішвілі (Кутаісі). З 1969 акцёр груз.т-ра ў г. Руставі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў і пастановак: Ахма («Анзор» С.Шаншыяшвілі), Пэпія («Апавяданне жабрака» І.Чаўчавадзе), Яга («Атэла» У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Шуйскі («Вялікі гасудар» У.Салаўёва; і рэж.), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага; і рэж.). З 1924 здымаўся ў кіно. Дзярж.прэмііСССР 1942, 1946, 1951; Дзярж. прэмія Грузіі імя Руставелі 1975 (усе за тэатр. работы).
артыст балета. Засл. арт. Расіі (1973). Скончыў Ленінградскае маст. вучылішча (1967). З 1967 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава. З 1974 у ЗША. Супрацоўнічае з «Амерыканскім тэатрам балета» (у 1980—89 маст. дырэктар і саліст), «Нью-Йоркскім гарадскім балетам», танцаваў у трупах А.Эйлі, П.Тэйлара, Каралеўскім балеце Вялікабрытаніі, «Балеце XX стагоддзя», Марсельскім балеце і інш. З 1992 узначальвае трупу «Танцавальны праект «Белы дуб» (Фларыда, ЗША). Сярод партый: Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Альберт («Жызэль» А.Адана), Шчаўкунок («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага) і інш. Здымаецца ў тэле- і кінафільмах. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў балета (Варна, 1966; Масква, 1969) і прэміі імя В.Ніжынскага (Парыж, 1969).
тэатральны мастак. Нар. мастак Грузіі (1958) і СССР (1976). Акад.АМСССР (1975). Вучыўся ў Тбіліскай (1926) і Ленінградскай (1928—31) АМ, Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це ў Маскве (1927—28). Гал. мастак Т-ра оперы і балета імя З.Паліяшвілі ў Тбілісі (1932—36) і Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава (1940—41, 1945—62). Яго работы ў афармленні оперных і балетных спектакляў адметныя ўменнем ствараць абагульнены вобраз, які адпавядае эмацыянальнай палітры музыкі: оперы «Даісі» Паліяшвілі, «Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага, балеты «Спартак» А.Хачатурана, «Ангара» А.Эшпая, «Раймонда» А.Глазунова і інш. Аўтар касцюмаў для фільмаў «Гамлет», «Кароль Лір». Дзярж.прэмііСССР 1949, 1951, 1977, Ленінская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСКО́НЦІ ((Viskonti) Лукіна) (сапр.Вісконці ды Мадроне; 2.11.1906, г. Мілан, Італія — 17.3.1976),
італьянскі рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў неарэалізму ў італьян. кіно. Распад сямейных, грамадскіх адносін, чалавек і яго час, мастак і культура, гібель прыгажосці і мастацтва ў сучасным свеце — гал. тэмы фільмаў Вісконці, адметных вытанчанай пластычнай культурай: «Рока і яго браты» (1960), «Леапард» (1962), «Туманныя зоркі Вялікай Мядзведзіцы» (1965), «Гібель багоў» (1969), «Смерць у Венецыі» (1971), «Сямейны партрэт у інтэр’еры» (1974), «Бязвінны» (1976). Шэраг фільмаў Вісконці атрымаў прэмііміжнар. кінафестываляў. З 1945 ставіў спектаклі ў драм. і муз. т-рах (п’есы У.Шэкспіра, Т.Уільямса, Ж.Ануя, А.Мілера, А.Чэхава, оперы Г.Даніцэці, Дж.Вердзі, Р.Штрауса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (Анатоль Пятровіч) (13.2.1903, г. Тарашча Кіеўскай вобл., Украіна — 4.2.1994),
сав. фізік. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943). Адзін з заснавальнікаў сав. атамнай энергетыкі. Герой Сац. Працы (1954, 1960, 1973). Скончыў Кіеўскі ун-т (1930). З 1960 дырэктар Ін-та атамнай энергіі імя Курчатава, у 1975—86 прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і палімераў, ядз. і атамнай фізіцы. Распрацоўваў (у сааўт.) стат. тэорыю трываласці цвёрдых целаў. З 1946 працаваў над стварэннем ядз. рэактараў, у т. л. для атамнай энергетыкі і флоту; пад яго кіраўніцтвам створаны першы доследны вода-вадзяны рэактар (1948—54). Ленінская прэмія 1959, Дзярж.прэмііСССР 1942, 1949, 1951, 1953.
Тв.:
Атомная энергия и научно-технический прогресс. М., 1978;