ФА́ЕР Юрый Фёдаравіч (17.1.1890, Кіеў — 3.8.1971),
расійскі дырыжор. Нар. арт. СССР (1951). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1919). З 1916 артыст аркестра, у 1923—63 дырыжор балетных спектакляў у Вял. т-ры ў Маскве. Удзельнічаў у пастаноўках балетаў: «Чырвоны мак» (1927; з 1957 пад назвай «Чырвоная кветка») і «Медны коннік» (1949) Р.Гліэра, «Полымя Парыжа» (1933) і «Бахчысарайскі фантан» (1936) Б.Асаф’ева, «Дон Кіхот» (1940) Л.Мінкуса, «Папялушка» (1945) і «Рамэо і Джульета» (1946) С.Пракоф’ева, «Гаянэ» (1957), «Спартак» (1958) А.Хачатурана. Аўтар кн. «Аб сабе, аб музыцы, аб балеце» (1970). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1947, 1950.
Літ.:
Мастера Большого театра. М., 1976. С. 98—107.
т. 16, с. 303
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)