enter civil life дэмабілізава́цца, пакі́нуць во́інскую слу́жбу;
civil law грамадзя́нскае пра́ва;
civil marriage грамадзя́нскі шлюб;
the Civil Service дзяржа́ўная слу́жба;
a civil servant дзяржа́ўны слу́жачы
3. даліка́тны, ве́тлівы, ве́тлы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ве́тлівы ’ласкавы, далікатны, прыветлівы’ (БРС, КТС, Бяльк.), сюды ж вытворныя: ветліва (БРС, Гарэц., Яруш., КТС, Бяльк.), ветлівасць ’уласцівасць ветлівага чалавека’ (БРС, Гарэц., Яруш., КТС), укр.вітли́вий, паўд.-рус.ве́тливий ’прыветлівы, ласкавы; развязны, гаваркі’. У іншых слав. мовах не адзначаецца. Усходнеславянскае ўтварэнне ад ветлы (< větъ‑lъ) і суф. ‑ivъ, хаця ўжо ў ст.-слав. мове гэты суфікс успрымаецца, як ‑livъ (Сялішчаў, Старосл. яз., 2, 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наўве́це ’на прыкмеце; на чарзе да выканання; у думках, на ўвазе’ (Нас., Гарэц.), наўвеці (Бяльк.), наўвете (Растарг.). Да прасл.*veib, якое захавалася ў дэрыватах ветлы, вывет ’выключэнне’, савет, рус.ответ, паветка ’намёк, напамінак’ і інш., на думку ^Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнага ад *uetiti ’гаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначыць галінкай, памячаць’ (прасл.vetь ’галінка’); тады *на ў‑веце, як на ў‑вазе (гл. уви‑ га). Параўн. наўмёце (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
affable
[ˈæfəbəl]
adj.
1) ве́тлы; абыхо́длівы
a very friendly and affable man — ве́льмі прыя́зны й абыхо́длівы чалаве́к
2) прые́мны, даліка́тны
an affable smile — прые́мная ўсьме́шка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
gracious
[ˈgreɪʃəs]1.
adj.
1) прые́мны, ве́тлы, ве́тлівы
2) мі́ласьцівы, ласка́вы; пабла́жлівы
3) міласэ́рны, спага́длівы
4) грацыёзны
2.
inter.
(во́кліч зьдзіўле́ньня)
Good gracious! — А Бо́жухна! А Бо́жачка!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ла́скавы, ла́скывый, ла́скавенечкій ’ветлівы, далікатны ў абыходжанні’, ’мяккі, лагодны’, ’літасцівы, дабрадушны’, ’поўны ласкі, пяшчотны’ (Нас., Шат., Бяльк.; мсцісл., Нар. словатв., ТСБМ), ласка́вы ’пяшчотны’, ’дабрадушны, ветлы чалавек’, ’рахманы’, ’ліслівы’ (Сл. паўн.-зах., Мал., КЭС, лаг.), ласка́вы хлеб ’дарэмнае ўтрыманне да смерці’ (КЭС, лаг.). Націск на пачатковым складзе пад уплывам рус. мовы (ла́сковый), якое, паводле Сабалеўскага (Лекции, 81), мае ‑о‑ гістарычна няправільнае: ёсць ст.-рус.ласкавъ (XIII ст.). Тое ж у Фасмера, 2, 462. Прасл.laskavъ ’той, хто праяўляе любоў’ > ’які лашчыцца, ліслівы’ (Слаўскі, 5, 25). Да ласка (гл.). Сюды ж ласкаве́й ’зручней’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вятлю́к ’маладзік’ (Бяльк.). Па фармальнаму падабенству гэта ўтварэнне, якое з’явілася ў выніку дээтымалагізацыі першаснага вятох (аб магчымасці такога працэсу гл. вятух). Пэўныя цяжкасці выклікае, аднак, наяўнасць л. Дапускаючы суфіксацыю ‑юк, тыповую для гэтага раёна, можна думаць, што маглі ўзнікаць і трансформы *‑люк як вынік перараскладання слоў тыпу шчаўлюк, шаплюк, гаплюк, камлюк і да т. п.; параўн. асабліва ціцярлюк ’цецярук’ (Бяльк.), дзе л, праўда, магло ўтварыцца фанетычным шляхам. Параўн. яшчэ фармальна падобнае жаўтляк ’жоўты агурок’. Іншая версія — існаванне формы тыпу *ветлы (< *ветхлы?), якую, магчыма, пацвярджае н.-луж.wjatły ’зношаны, стары, струхлелы’. Ва ўсякім выпадку суфіксацыя памяншальная, і гэта тлумачыць значэнне ’маладзік’ разглядаемага слова.
1. Перабіваць чый‑н. сон, спакой, прымушаць прачнуцца. Звонкія, маладыя галасы будзілі спакой гэтага ціхага вечара.Колас.Ужо дзед яго [Сашку] будзіць. Бабка ж Вікця нездаволена бурчыць на дзеда: куды гэта ён у такую рань малога ўскатурхвае.Даніленка.Умела .. [Рагіна] слаць пасцель, умела яна і будзіць — голас у яе ветлы і чысты.Адамчык.// Абуджаць што‑н. у каго‑н. Жалейка! Тоненькі галасочак яе з рознымі адценнямі гучыць у прасторы, будзіць .. нейкія патаемныя струны душы.С. Александровіч.Зямля.. — шырокая, бяскрайняя, здольная будзіць вялікія імкненні пачуццяў і думак.Чорны.
2.перан. Выклікаць да жыцця, дзейнасці. Ці ёсць сіла, каб зацьміла Сонца яснага прамені, Што краіну будзяць мілую Да жыцця, да адраджэння.Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
boon
I[bu:n]
n.
дар -у m.; вы́гада, кары́сьць f.
II[bu:n]
adj.
1) вясёлы
2) Poet. блі́зкі па душы́, ве́льмі мі́лы, прые́мны, ве́тлы
a boon companion — вясёлы кампаньён, ся́бра
III[bu:n]
n.
кастры́ца f. (лёну)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kindly
[ˈkaɪndli]1.
adj.
1) прыя́зны; добразычлі́вы, прыхі́льны; ве́тлы
kindly faces — прыя́зныя тва́ры
kindly criticism — прыхі́льная кры́тыка
2) прые́мны; мя́ккі, лаго́дны
2.
adv.
1) прыя́зна, добразычлі́ва
2) ве́тліва; ве́тла
I thank you kindly — шчы́ра дзя́кую вам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)