Вято́х ’апошняя квадра месяца’ (Байк. і Некр., Гар., Інстр. I, Карскі 2-3, Касп., КСП, КТС); ’месяц’ (Шатал.). Слова вядома на большай частцы беларускай тэрыторыі (за выключэннем поўдня). За межамі — рус. дыял. ветох ’тс’ (волх., смал., наўг., гарад., СРНГ); ’месяц’ (смал., СРНГ). Ад vetъxъ са зменай націску пасля субстантывацыі прыметніка (або ў выніку семантычнай кандэнсацыі канструкцыі vetъxъ měsenьcь). Гл. першаснае ветах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)