Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр.стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус.стро́йный ‘стройны’, польск.strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спрыт ‘дасканаласць, умельства’, ‘фізічная лоўкасць, паваротлівасць, хуткасць у руках’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), ‘кемлівасць’ (Ласт.), спры́тны, спры́тнасць (Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС). З польск.spryt, sprytny (Кюнэ, Poln., 99 з літ-рай), якое выступае ў польскай мове з XVIII ст. як запазычанне з франц.esprit ‘дух; задума, розум; здольнасць, талент і да т. п.’; гл. Брукнер, 510; Борысь, 571. Ужо Карскі (Белорусы, 146) сумняваўся ў этымалогіі, прапанаванай упершыню Ліндэ, схіляючыся да выказанай раней Міклашычам (266) думкі пра сувязь з прыць (гл.). Мартынаў (Лекс. Палесся, 16–17) звязвае з гоц.sprauto ‘хутка’, чаму пярэчыць Смулкова (Бел.-польск. ізал., 118–119), якая бачыць тут налажэнне значэнняў розных па паходжанні слоў — паланізмаў спрыт, спрытны і прыткі, прытны (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 391–392; Булахаў, Бел. мова, 57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
slick
[slɪk]1.
adj.
1) гла́дкі, бліску́чы, прыгла́джаны (пра валасы́)
2) informalспры́тны; ху́ткі; хі́тры
a slick excuse — хітры вы́крут
2.
adv.
гла́дка; хі́тра; спры́тна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sly
[slaɪ]
adj.
1) праны́рлівы, спры́тны
2) хі́тры, падсту́пны
a sly plot — падсту́пная змо́ва
3) жартаўлі́вы, гарэ́зьлівы
a sly wink — гарэ́зьлівае падмі́ргваньне
•
- on the sly
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Прыла́дзіць ’прымацаваць, прырабіць; падрыхтаваць; падагнаць’ (Нас., ТСБМ), прыла́дзіць, пріла́дзіць ’тс’ (Бяльк.); сюды ж прыла́дзісты ’зручны ва ўжыванні, спрытны’ (Нас.) і аддзеяслоўныя назоўнікі прыла́да ’прыстасаванне, прыбор, механізм’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Бяльк., ТСБМ), таксама вытворныя: прыла́дак ’прыбор’ (ТСБМ), пріла́дка ’дастасаванне’ (Бяльк.), зборн. прыла́ддзе ’прылады’ (Нар. Гом.). Да ла́дзіць (гл.). Рус.дыял.прила́дить ’зрабіць, прыгатаваць’, укр.прила́дити ’прыладзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.
1.каго-што. Вызначаць вагу; узважваць. Там.. [Толя] моўчкі важыў мяхі, браў мерку, высыпаў збожжа ў скрыню, рабіў запісы ў кнізе.Брыль.
2. Мець пэўную вагу. Важыў.. [зубр] больш за тысячу кілаграмаў, але быў, нягледзячы на сваю масіўнасць, вельмі шпаркі і спрытны ў руху.В. Вольскі.
3.Абл. Наважвацца, намервацца. Глядзіць — прывезлі тры цыстэрны, Шэсць грузавых, відаць, снарады. Што важыць вораг крыважэрны?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмут, ‑а, М чмуце, м.
Разм.
1. Хітры, спрытны ашуканец, несумленны ў адносінах з людзьмі чалавек. [Саўку] падабалася рэпутацыя чмута і манюкі, чалавека з абмежаванымі інтарэсамі.«Полымя».Даўней бадай што ў кожным сяле быў свой вядзьмар. А што ні вядзьмар — то найпершы чмут.Якімовіч.
2. Тое, што ачмурае; дурман; падман. Паводкай веснавою, Паходкай маладою Імклівіць вольны люд, Змятаючы з дарогі Вякоў старых парогі, Старых законаў чмут.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gewándt
1.
part IIад wénden
*
2.
aспры́тны, паваро́тлівы, уві́шны
in állen Díngen ~ — ма́йстар на ўсе́ ру́кі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
szpak
м.
1.заал. шпак (Sturnus vulgaris L.);
2. дэраш (масць каня);
~ami karmiony — хітры; спрытны; спрытнюга
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сто́лькіпрысл sovíel; so und so viel, ébenso viel;
яшчэ́ сто́лькі noch éinmal sovíel;
ён не сто́лькі мо́цны, як спры́тны er ist nicht so stark, wie gewándt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)