Ліхта́р, лыхта́р ’прылада для асвятлення — футарал са шклянымі сценкамі’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Мядзв., Растарг.; КЭС, лаг.), ’падсвечнік’ (Грыг., Нас., Шат., Шпіл.; Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ст.-бел.лихтаръ, лехтаръ, лыхтаръ, ляхтаръ ’ліхтар’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск.lichtarz ’падсвечнік’, якое ўзыходзіць да с.-в.-ням.liuhtaere, ням.Leuchter ’падсвечнік’ < liuhten ’свяціць’ < герм.*liuhta‑ ’ясны’ (Слаўскі, 4, 233; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 62; Кюнэ, 72). Фасмер (2, 505) мяркуе, што насуперак Вінеру (63) пасрэдніцтва ідыш з’яўляецца неімаверным. Сюды ж ліхта́рня ’падсвечнік’ (Нас., Сцяшк.), ’ліхтар’ (Растарг.; паўд.-усх., КЭС), ’від ліхтара’ (паст., чыж., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кара́, укр.кора, рус.кора, чэш.kura, славац.kôra, польск.kora, балг.кора, серб.-харв.ко̏ра, славен.kóra узводзяцца да прасл.kora, якое мае ў якасці найбольш блізкіх адпаведнікаў лац.corium ’скурка, скура’, cortex ’кара’. Трэба таксама мець на ўвазе адпаведнікі да прасл.skora (Трубачоў, Эт. сл., 11, 44–45).
Ка́ра, укр.кара, рус.кара, чэш.kára, славац.kára, польск.kara, серб.-харв.ка́ра, ст.-слав.кара. Прасл.kara ўтворана ад дзеяслова karati ’караць’. Так, Трубачоў (Эт. сл., 9, 151), які насуперак Слаўскаму, 2, 65, мяркуе, што не karati < kara (тады б мы чакалі kariti, як slaviti < slava).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́бер ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Параўн. укр. назвы: бабру́н, бабру́на, бабару́нка, бабри́ська, бобру́нка, бобору́нка, бобруни́ця і г. д., якія звычайна звязваюць з укр. дзеясловам ба́брати(ся) ’пэцкаць; вазіцца’ (Рудніцкі, 46; перад тым як паляцець, божая кароўка нібы доўга возіцца). Фанетычна немагчымая сувязь з бедр‑ ’божая кароўка’ (насуперакМахэк₂, 50, і Каламіец, Мовознавство, 1967 (3), 50–51). Паколькі сувязь з дзеясловам бабрати(ся) няпэўная (гл. Краўчук, ВЯ, 1968 (4), 124), то, магчыма, трэба зыходзіць з шырока вядомай асновы babr‑, bobr‑ і да т. п. (параўн. нават рум.buburúză ’божая кароўка’; падрабязней Краўчук, там жа). Параўн. яшчэ барбуха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́сцень1 ’тс’ (Сл. паўн.-зах., Грыг.). Гл. кіста, кісць.
Кі́сцень2 ’від зброі’ (ТСБМ). Праз рус.кистень з каз., тат.kistän ’друк, палка’. Аднак значэнне рускага, беларускага, украінскага і польскага слоў не адпавядае імавернай цюркскай крыніцы (’кароткая палка з металічным шарам на адным канцы і з пятлёй на другім для надзявання на руку’). Такі від зброі ў старапольскай мове меў іншую назву таксама цюркскага паходжання basalyk. Польск.kiścień — запазычанне з усходнеславянскіх моў, але ст.-бел.кестень, кістень (з 1540 г.) насуперак Булыку (Запазыч., 153) запазычана са ст.-польск.kiešcień, як аб гэтым сведчыць вакалізм (параўн. Слаўскі, 2, 175–176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здуду́ліцца ’скурчыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.тул.издудо́лить ’высмактаць, змучыць’, славац.zdudliť ’скурчыць’, zdúdliť sa, zdudliť sa ’скурчыцца’. Параўн. рус.дыял.дудо́лить(ся) ’піць, ссаць многа, доўга’, славац.dudlať ’выдаваць гукі булькання’, ’мармытаць’, рус.смал.дудо́ля ’дзіця, што яшчэ ссе’. Насуперак Фасмеру (1, 550) звязана, відаць, з дуда (гл.) (якое ў дыялектах мае значэнне ’соска’ (кур.) звязана з рус.дыял.дудить ’доўга і многа смактаць’), з суф. ‑уля/уль (Сцяцко, Афікс. наз., 67) ад дзеяслова ўтвараецца назоўнік *дуд‑уля/*дуд‑уль, на базе гэтага дзеяслоў *дудуліць, адкуль з прэфіксам з‑ (< jьz‑) *здудуліць ’выссаць’ > ’зрабіць скурчаным’, адкуль здудуліцца ’скурчыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ружжо́ ’стрэльба’ (ТСБМ), ружʼё ’тс’ (Сл. ПЗБ), ружʼе́ ’тс’ (ТС), ружэ́йны ’які мае адносіны да ружжа’, ’які праводзіцца з ружжом’ (ТСБМ). З рус.ружьё, якое першапачаткова ўжывалася ў зборным значэнні ’зброя ўвогуле’, як і оружье́, ад якога паходзіць. Оружье́/оружие ’гармата; зброя’ < прасл.*orǫžьje (дзе ž < g) з тым жа коранем *rǫg‑, што і ў *rǫgati (гл. ругнуцца). Разглядаецца адначасова як вынік кантамінацыі з прасл.*orǫdьje ’гармата’ (Чарных, 2, 606) насуперак Фасмеру. Апошні, акрамя таго, лічыць, што оружье — царкоўнаславянізм пры спрадвечнай форме ружьё (Фасмер, 3, 154). Паводле Адзінцова (Этимология–1985, 123), адпадзенне пачатковага галоснага адбылося па-за межамі Расіі, што сумнеўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спаку́са ‘спакушэнне, прынада’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Байк. і Некр.). Параўн. укр.споку́са ‘тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад спакусі́ць ‘прывабіць, схіліць, прынадзіць’ (Касп., Сержп.) паводле польск.skusić ‘тс’ і pokusa ‘прынада’, што да kusić з першасным значэннем ‘каштаваць, браць пробу’ < прасл.*kusiti, параўн. укр.скуси́ти ‘прынадзіць, прывабіць’, рус.искуси́ть ‘паспрабаваць, даведацца’, ‘схіліць’, чэш.zkusiti ‘паспрабаваць, выпрабаваць’, славац.skúsiť ‘тс’, н.-луж.skušyś ‘спрабаваць’, серб.-харв.ìskusiti ‘паспытаць, выпрабаваць’, балг.изкуся́ ‘тс’, макед.искуси ‘тс’, ст.-слав.искоусити ‘тс’, што ўзыходзіць да *jьzkusiti, дзе u (насуперак Брукнеру, 235) мае першасны характар, паколькі *kusiti з’яўляецца агульнаславянскім запазычаннем з гоц.kausjan (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 318; ЭССЯ, 13, 135).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стра́ус ‘буйная афрыканская птушка’ (ТСБМ), стра́вус ‘птушка Strucio camelus’ (Некр. і Байк.). Новае запазычанне праз рус.стра́ус ‘тс’ з нов.-в.-ням.Strauss ‘тс’; іншая форма струсь ‘тс’ (Ласт.) праз польск.struś ‘тс’, сяр.-н.-ням.strûs < ст.-лац.strūtiō, strūthiō ад грэч.στρονθίων, στροῡθς ‘птушка’ (Брукнер, 521; Фасмер, 3, 771). Ст.-бел.струсъ ‘страус’ (XVII ст.) < ст.-польск.strus (Булыка, Лекс. запазыч., 145); ст.-бел.строуць ‘тс’ (XVI ст., Альтбаўэр), магчыма, непасрэдна з лацінскай, насуперак Віткоўскаму (Зб. Лімінгу, 179), які лічыць, што замена s (ś) на ц адбылася на ўсходнеславянскай глебе. Ст.-бел.пструсъ, пъструсъ (XVI ст., Скарына) з чэш.pštros ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛО́ЙКА Алег Антонавіч (н. 1.5.1931, г. Слонім Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік, літ.-знавец, крытык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989). Д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Скончыў БДУ (1953), працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры бел. л-ры). З 1996 адначасова выкладае ва ун-це ў г. Седльцы (Польшча). Друкуецца з 1943. Паэзіі Л. ўласцівы рамантычна-ўзнёслае светабачанне, мяккі гумар, сувязь з фальклорам, сцвярджэнне маральных прынцыпаў народа, роздум над складанымі праблемамі часу (зб-кі «На юначым шляху», 1959; «Блакітнае азерца», 1965; «Дзівасіл», 1969; «Шчырасць», 1973; «Няроўныя даты», 1983; «Грайна», 1986; «Талая вясна», 1990; «Трэці золак», 1993, і інш.). Распрацоўвае гіст. тэматыку: паэмы «Белая вежа» (1969), «Лясун» (1971) і інш. Тэме Вял.Айч. вайны прысвечаны паэмы «Хлопец над вогненным плёсам» (1963), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1985), драматызаваная паэма «Вяселле — заўтра» (1993) і інш. Развівае жанр балады (зб. «Балады вайны і міру», 1988). У дакумент.-маст. рамане «Як агонь, як вада...» (1984, 2-я рэд. 1992; пад назваю «Янка Купала» выдаваўся ў серыі «Жыццё выдатных людзей» у 1982) стварыў рамантызаваны, псіхалагічна праўдзівы вобраз нар. песняра. Жыццю і дзейнасці бел. першадрукара прысвечаны інтэлектуальна-філас. раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» (1990; пад назваю «Скарына» выдаваўся ў серыі «Жыццё выдатных людзей» у 1989, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990). Аўтар аповесці «Кельты не ўміраюць...» (1997). Даследуе сучасную паэзію («Сустрэчы з днём сённяшнім», 1968; «Паэзія і час», 1981), праблемы рэалізму і рамантызму, фалькларызму паэзіі, заканамернасці развіцця бел. лірыкі і эпасу, літ. сувязі. Выдаў дапаможнік для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. 1—2, 1977——80, 2-е выд. 1989), адзін са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура XIX ст.» (1971, 2-е выд. 1988). Піша для дзяцей (зб-кі «Як Тоня рэха шукала», 1962; «Каля млына», 1972; «Дзе хто начуе?», 1977; «Кніжка Надзейкі», 1987, і інш.). Пераклаў на бел. мову творы П.Верлена (зб. «У месяцавым ззянні», 1974), І.В.Гётэ (зб. «Спатканне і ростань», 1981), Ф.Шылера (зб. «Улада песняспеву», 1997), рус., укр., польск., літ. і інш. паэтаў.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1992;
Калі ў дарозе ты...: Выбранае. Мн., 1971;
Скрыжалі: Выбранае. Мн., 1981;
Пралескі ў акопах. Мн., 1987;
Адам Міцкевіч і беларуская літаратура. Мн., 1959;
Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.Мн., 1963 (разам з Н.Перкіным);
«Новая зямля» Якуба Коласа. Мн., 1961;
Максім Багдановіч. Мн., 1966;
Беларуская паэзія пачатку XX ст.Мн., 1972;
Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд.Мн., 1982 (разам з В.Чамярыцкім, А.Коршунавым).
Літ.:
Кароткая Л. Жывое, роднае... Мн., 1989. С. 61—84;
Сіненка Г. Насуперак канону. Мн., 1997;
Арочка М. Галоўная служба паэзіі. Мн., 1974. С. 141—152;
Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982. С. 187—205;
Саламевіч Я. У славу Янкі Купалы // Маладосць. 1985. № 4.