Лаху́дра ’неахайны, апушчаны, дрэнна апрануты чалавек’ (Янк. II, Мат. Маг., Янк. БП; докш., Мат. Янк., КЭС, лаг.; жытк., КЭС; стаўб., Нар. сл., Юрч. Вытв.), ’неахайная, непрычасаная жанчына, дзяўчына’ (Шат., Бяльк., Яўс., Мат. Маладз.; драг., Нар. лекс.; трак., беласт., Сл. паўн.-зах.), ’абшарпаны, абадраны’ (міёр., З нар. сл.), ’скамечаная, парваная фуражка ці адзенне’ (Шат.), лаху́дры (мн.) ’валасы’ (б.-каш., глус., Мат. Маг., Мат. Гом.), лаху́тры ’скамечаная пасцель’ (Сл. паўн.-зах.), лахудры ’неахайны, няўклюдны’ (глус., Янк. II; хойн., Мат. Гом.), лахудрысты ’тс’ (Юрч. Вытв.). Рус. валаг., ярасл. лаху́дра ’абадранец’, ’жабрак’, ’хваравіты, слабы’, ’неахайны, непрыглядны’, тул. ’парванае, паношанае адзенне’, польск., малапольск., ц.-польск. łachudra, кацеўск. łachuder ’бедны чалавек у падраным убранні’. Паўн.-слав. словаскладанне łachu‑dьra з laxъ < лах (гл.) і derti > драць (гл.) ’абадранец’ (Слаўскі, 4, 409). Параўн. аналагічнае ўтварэнне лахтадрай (гл.). Менш імаверна ў Абнорскага (РФВ, 72, 380–382; 73, 347–349) і Фасмера (2, 468) — з лахон і кудри, а таксама ў Маркава (РФВ, 73, 103) — з мяркуемага фін. *laahutra ’няшчасны бадзяга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няду́га (nieduha) ’хвароба, слабасць’ (Федар., Маш., ТС). Сюды ж няду́жыць ’хварэць’ (Нас.), неду́говаты ’тс’ (Булг.), нэду́гі ’нядужы, слабы’ (беласт., Сл. ПЗБ), няду́жы, неду́жы ’слабы, хваравіты’ (Нас., Сцяшк., Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ), няду́жны, неду́жны ’тс’ (Бяльк., Булг.), укр. неду́га ’хвароба, слабасць’, рус. не́дуга, н́еду́г ’тс’, кашуб. ńedåga ’тс’, чэш., славац. neduh, neduha ’тс’, славен. дыял. nedȏžje ’тс’, макед. недуг ’хвароба; фізічны недахоп’, балг. недъ́г, недъ́га, неду́г, неду́га ’тс’. Суадносяць з чэш., славац. duh ’добрае адчуванне, удача’, кашуб. dåga ’моц, сіла’, ст.-польск. dążyć ’перамагаць’, рус. не в дугу́ ’нічога не разумець’ (Фасмер, 3, 59; Бязлай, 2, 218), што дае падставы, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, узвесці да прасл. *dǫgъ ’сіла, моц’; магчыма, тут адбылося змяшэнне асноў *dǫg‑ і *dug‑ (гл. дужы), пра што сведчыць паралелізм формаў з ‑ǫ‑ і ‑u‑ (Слаўскі, 1, 142; Папоўска–Таборска, Szkice z Kaszubszczyzny, Gdańsk, 1987, 24), што, аднак, ставіцца пад сумненне (Трубачоў, Эт. сл., 5, 100)). Паводле Махэка₂, 394, *nedǫgъ < *nedolǫgъ, гл. недалягаць, недалужны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

crank

I [kræŋk]

1.

n.

1) Tech. крывашы́п -а m., кале́на n.; завадна́я ру́чка

2) дзіва́цтва n.; капры́з -у m.; фанта́зія f.

3) Brit. слабы́, кво́лы; хвараві́ты; ненарма́льны

2.

v.t.

1) заво́дзіць (мэхані́зм) ру́чкаю

2) прысьпяша́ць, падганя́ць

to crank up production — прысьпе́шыць вытво́рчасьць

II [kræŋk]

adj.

1) хі́сткі, расхі́станы

2) Figur. дзіва́цкі

a crank telephone call — дзіва́цкі тэлефо́нны звано́к

3) Brit. нестабі́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

слабы́

1. schwach; schlaff (вялы, змарнелы);

слабы́ по́ціск рукі́ ein lichter Händedruck;

слаба́я па́мяць schwches [schlchtes] Gedächtnis;

2. (не нацягнуты) lse, lcker;

3. (хваравіты) schwächlich, kränklich, gebrchlich;

слабо́е здаро́ўе zrte Gesndheit;

4. (дрэнны) schwach, schlecht; mttelmäßig (пасрэдны);

слабы́ ву́чань ein schwcher Schüler;

ён слабы́ па матэма́тыцы er ist schwach in Mathematk; Mathematk ist sine schwche Site;

5. (не моцны, не насычаны) dünn, leicht, schwach;

слабая ка́ва dünner Kffee;

слабы тыту́нь lichter Tbak;

слабы́я бакі́ leichte Schwächen pl, schwche Siten pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Знібе́ць ’аднастайна, тупа балець’ (Юрч. Сін., Мат. Гом.), знібіла ’ныцік, плакса’ (Юрч. Вытв.), — у Юрчанкі без націску. Рус. знобить ’адчуваць холад’, смал. знобе́ть ’пакутаваць’, смал., паўд.-сіб., алан., ярасл., паўн. зноби́ть ’пакутаваць’, укр. зноби́ти ’прастуджваць’, польск. дыял. znobić ’халадзіць’, чэш. znobiti ’астуджаны, адчуваць холад’, славац. znobiť ’марозіць, халадзіць’. Ст.-рус. знобити ’марозіць, халадзіць’ (XII∼XVII стст.). Параўн. балг. дыял. зно̀бахваравіты стан’. У бел. захавалася форма з дзеяслоўным вакалізмам у адрозненне ад адназоўнікавай формы тыпу рус. знобить, якая прадстаўлена ў зазноба (гл.). Бел. і рус. дыял. значэнне ’балець’ магчыма разглядаць як пашырэнне значэння ’адчуваць холад’, якое можа лічыцца першасным. Znobiti ’марозіць’ звязваюць з zęb (гл. зяб1). Міклашыч, 401; Фасмер, 2, 101, БЕР, 1, 650; тут магла быць метатэза *zenb‑ > *zneb‑ (?) У супастаўленне ўключаюць зіма (гл.). Праабражэнскі, 254, Махэк₂, 707–708. Выдзяляюць прасл. корань *zьn‑, да якога далучаецца суфікс ‑ob‑a (але як тады быць з бел. формай?). Шанскі, 2, З, 102; Скок, 3, 659. Параўноўваюць з і.-е. *gʼen‑ ’нарадзіць, нарадзіцца’. Трубачоў, ВЯ, 1957, 2, 90; Трубачоў, Ист. терм., 153–154. Не выключана энатыясемічная сувязь з znojь (гл. зноіць); гл. зазноба. Адзінцоў, Этимология, 1974, 117–120. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёгкі, -ая, -ае.

1. Які мае невялікі цяжар, мала важыць.

Лёгкая сумка.

2. Які выконваецца, дасягаецца, пераадольваецца без вялікай працы, намагання.

Лёгкая праца.

Лёгкая задача.

Лёгкая дарога.

Лёгка (прысл.) сябра знайсці, ды цяжка захаваць (прыказка).

3. Нязначны, невялікі, слабы (па велічыні, сіле, ступені праяўлення); малапрыкметны.

Л. ветрык.

Л. дотык.

4. Пазбаўлены грузнасці, спрытны, хуткі.

Лёгкія крокі.

5. Не напружаны.

Лёгкае дыханне.

Л. сон.

6. Не суровы.

Лёгкае пакаранне.

7. Пра хваравіты, фізіялагічны стан: не небяспечны, несур’ёзны.

Лёгкія роды.

Лёгкая форма хваробы.

8. Ужыўчывы, памяркоўны.

Л. чалавек.

Л. характар.

9. Легкадумны, неглыбокі, несур’ёзны.

Лёгкія адносіны да жыцця.

10. Які не мае цяжкага ўзбраення, рухомы.

Лёгкія танкі.

Лёгкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам прадметаў шырокага спажывання.

З лёгкай рукі чыёй (разм.) — пра чыё-н. удалае пачынанне, прыклад.

Лёгкая рука ў каго — пра таго, хто прыносіць шчасце, удачу.

Лёгка выкруціцца (разм.) — нямнога страціць.

Лёгка сказаць (разм.) — ужыв. тады, калі вельмі цяжка або немагчыма выканаць што-н.

Лёгкі на пад’ём — пра чалавека, якога лёгка ўгаварыць куды-н. пайсці, паехаць і пад.

Лёгкі на ўспамін хто (разм.) — пра таго, хто з’яўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць, думаюць.

Лёгкі на язык (разм.) — гаваркі, які любіць многа гаварыць.

Лёгкі хлеб (разм.) — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот.

|| наз. лёгкасць, -і, ж. (да 1—9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стро́гі ‘патрабавальны, сур’ёзны, суровы’, ‘правільны, адпаведны норме’ (ТСБМ), ‘чуйны; асцярожны, ашчадны’ (Нас.), ‘патрабавальны; ашчадны, асцярожны’ (Байк. і Некр.), ‘патрабавальны’ (брасл., смарг., Сл. ПЗБ), ‘асцярожны, акуратны’ (Юрч. Вытв.), ‘суровы, дакладны, вытрыманы’ (ТС), стро́га ‘асцярожна’ (Бяльк.), ‘вытрымана, сціпла’ (ТС); сюды ж сро́гі ‘патрабавальны; суровы’, сро́га ‘патрабавальна’ (Ласт.). Параўн. укр., рус. стро́гий, польск. srogi ‘бязлітасны, жорсткі’, дыял. strogi ‘тс’, чэш., славац. strohý, серб.-харв. стро̏г, славен. strọ̑g, балг., макед. строг. Заходне- і паўднёваславянскія формы лічацца запазычаннем з рускай або ўкраінскай; гл. Младэнаў, 612; Торб’ёрнсан, Liquid., 1, 30; Голуб-Копечны, 355. Рускае стро́гий, на думку Шахматава (Очерк, 155), Праабражэнскага (2, 399), запазычана з польск. srogi ‘грозны’; уся гэта група слоў набліжаецца да стораж, сцерагчы. Бязлай (3, 331) мяркуе, што ў гэтым выпадку ст.-слав. срагъ ‘грозны, страшэнны’ сведчыла б аб прасл. *sorgъ, роднасным літ. sir̃gti ‘быць хворым’, тах. А särk, тах. B sarkхваравіты’, ст.-в.-ням. sorga ‘смутак’. Іншая версія — роднасць з с.-н.-ням. strak (strack) ‘жорсткі, тугі’, нарв. strak, strakk ‘тугі, нацягнуты, прамы’, літ. stregti ‘застываць’, лат. strēǵele ‘лядзяш’ (Зубаты, Studie, 2, 171; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1080) з рэканструкцыяй у гэтым выпадку прасл. *strogъ, якое Бязлай (там жа) узводзіць да і.-е. *strogo‑ < *(s)treg‑ ‘цвярдзець, быць цвёрдым, жорсткім’. Гл. таксама Фасмер, 3, 779–780; Глухак, 589; ЕСУМ, 5, 448.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кво́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты. Люда здавалася побач з мажным шыракаплечым Туміліным танюткай і кволай. Савіцкі. Птушаня, маленькае, кволае і такое бездапаможнае, сядзела непадалёку ў траве і сутаргава разяўляла жоўтую дзюбку. Курто. // Які дрэнна расце, развіваецца (пра расліны). У Аксінні тулілася да зямлі, апусціўшы вушы, кволая расада, а ў Палікарпаўны весела цягнуліся к сонцу букецікі. Кулакоўскі. // Слабы, маладзенькі, далікатны. Увайшлі [Сашка і дзед] у бярозавы гай. Ад беластволых красунь, у якіх толькі-толькі на[клёў]валіся кволыя лісточкі, здавалася, навокал пасвятлела. Даніленка. Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся кволымі бледна-жоўтымі і ружовымі сыраежкамі. Васілевіч.

2. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці. Кволае полымя. Кволы голас. □ Кволы ветрык лашчыў зялёную маладую травіцу. Мурашка.

3. Недастаткова моцны; нетрывалы. Лабановіч папрасіў старасту прысесці на канапу, бо кволае крэсла, якіх тут было ўсяго толькі два, наўрад ці вытрымала б яго .. дзябёлае тулава. Колас. Наладаваныя трохтонкі, палутаркі.., быццам вялізныя жукі, спаўзаюць з узгорка на кволы мост. Брыль.

4. перан. Малы, слабы, нязначны. Кволая надзея. □ Але спадзяванне, хоць і кволае, усё-ткі жыло ў ім і не давала супакою. Мележ. [У Чудзіна] надта хутка пагаслі тыя кволыя пачуцці сумлення, якія разбудзіў у хлопца Ганчароў сваёй гутаркай. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плакса1 ’плаксівае дзіцё’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’той, хто часта плача без уважлівай прычыны’, ’які любіць скардзіцца, наракаць’ (ТСБМ), пла́ксы ’крыксы, крык з плачам дзіцяці’ (Нас.). Адсутнічае ў Слоўніку І. Насовіча (ёсць плаксун(ок), плаксу́ння), а таксама ў Б. Грынчэнкі (ёсць у сучаснай укр. мове: плаксій, плаксія, плаксу́н, плаксійка, плаксу́ха і пла́кса). У польск. мове — з XV ст. płaksa ’плакальніца на пахаванні’, якое Банькоўскі (2, 616) адносіць да запазычанняў з усх.-слав. моў. Неабавязкова, бо ў польск. мове ёсць beksa (< bekać, beczeć ’раўсці, плакаць’ — літ. beksė́ti ’рыпаць’) з тым жа суфіксам ‑с‑а. Найбольш лексема прадстаўлена ў рус. мове, параўн. пла́кса, плаксуха ’плаксівы чалавек’; пла́кса ’вазак, які вязе ў царкву ўхутаную нявесту’; пла́кса/пла́ксы ’абрад: увесь час плачу, жалобных песень, што аплакваюць нявесту — ад змовін да зборнай суботы’, пла́ксы/крыксы ’начны, хваравіты крык дзіцяці’. Суф. ‑с‑а — уплыў балт. моў: у літ. мове яму адпавядае ‑sa, ‑sas, які ўтварае назоўнікі ад дзеясловаў: baĩsa ’страх’, švaisa/sviesà ’святло’, tamsà ’цемра’, papsà ’хто чмокае губамі’, а таксама kùksas ’бязрогі, галамоўзы’. Сюды ж плаксі́вы ’які часта плача; любіць наракаць, скардзіцца’; ’які падобны да плачу (пра голас)’ (ТСБМ).

Пла́кса2 ’плакун-трава, чальчак, Lythrum salicaria L.’ (б.-каш., жытк., Мат. Гом.), ’ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (гродз., Кіс.). Да пла́каць (гл.). Параўн. таксама плакун-трава, слёзны ’чальчак’ (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пець ’ціпун, нарасць на языку ў курэй’ (Шымк. Собр.), пыпец ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), лыпаць (пыпоць) ’тс’ (Нас.), pypeć ’любая нарасць, вырастак на целе чалавека; чырвоныя вырасты на дзюбе індыка; хвароба языка ў хатніх птушак’ (Чан.), пы́пыць ’птушыны страўнік’ (іван., Жыв. НС), пипуть ’ціпун’ (Растарг.), памянш. пыпцік ’выступ’ (Лёсік), ст.-бел. пыпеть ’кудахтанне курэй’, укр. пипотьхваравіты нарост на языку курэй, ціпун’, памянш. пиптик, рус. смал. пыпить ’попел’: ссохнуць на пылить ’схуднець’, польск. pypeć ’засохлыя соплі ў носе; ціпун’, ст.-польск. рірес (з XV ст.) ’ціпун’, чэш. мар. рірес, рірес ’тс’, слава©©. pipet1, pipet, рірес ’тс’, балг. пітка ’тс’, макед. пипка ’тс’. Прасл. *ріґьҐь ад і.-е. pftu‑ ’слізь, смала’, роднаснае лац. pltulta ’слізь, насмарк’, пазней у асобых славянскіх мовах асіміляванае ў *рїрь або з метатэзай у їїрь‑, гл. ціпун (Махэк₂, 643; паводле яго, насуперак Фасмеру, 4, 60, фармальна блізкія ням. Pips, англ. pip ’ціпун’ запазычаны са славянскіх); Банькоўскі (2, 969) пярэчыць запазычанню з захаду, прапануючы рэканструкцыю *ирьіь, параўн. літ. piepütys ’ціпун’, piepti ’пішчаць’. Урэшце, нельга выключыць другасную сувязь з паткаць ’заікацца’, пуп, пупец ’вы-раст’ (гл.). Шырокая семантыка (’кудахтанне’, ’курыны страўнік’ і пад.) не выключае магчымай сувязі з гукаперайманнем *pipati ’ціўкаць’, літ. pypti ’тс’, параўн. славен. рірес ’сцізорык’, якое Бязлай (3, 38) лічыць метафарычным утварэннем ад pipa ’кураня’ (< ρΐ‑ρΐ ’падзыўныя словы для курэй’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)