хвараві́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хвараві́ты хвараві́тая хвараві́тае хвараві́тыя
Р. хвараві́тага хвараві́тай
хвараві́тае
хвараві́тага хвараві́тых
Д. хвараві́таму хвараві́тай хвараві́таму хвараві́тым
В. хвараві́ты (неадуш.)
хвараві́тага (адуш.)
хвараві́тую хвараві́тае хвараві́тыя (неадуш.)
хвараві́тых (адуш.)
Т. хвараві́тым хвараві́тай
хвараві́таю
хвараві́тым хвараві́тымі
М. хвараві́тым хвараві́тай хвараві́тым хвараві́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хвараві́ты прям., перен. боле́зненный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвараві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта хварэе; схільны да захворвання. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. // Які з’явіўся ў выніку хваробы; які суправаджае хваробу. У хваравітай, гарачкавай дрымоце, дзе сон і ява блыталіся, ледзь не штоночы лезла ў галаву назольнае, страшнае відовішча. Мележ. Потым хлапец з крактаннем і хваравітай кволасцю павярнуўся на бок і глянуў на падаконнік. Кулакоўскі. // Які сведчыць аб хваробе, нездаровым стане. — Хто там? — пачуўся слабы, хваравіты голас, і толькі тады ў паўзмроку я разгледзеў на падушцы знясілены худы твар жанчыны. Радкевіч. // перан. Пашкоджаны хваробамі; чахлы, кволы. Востраў гэты не быў падобны на звычайную балотную выспу, пакрытую нізкарослым, хваравітым ад лішку вільгаці лесу. Шамякін. Пачалі ратаваць кволую, хваравітую кукурузу. Бялевіч.

2. Выкліканы болем, які сведчыць пра боль. Хваравіты стогн. □ Па .. твары [Акаловіча] пайшла хваравітая грымаса. Чорны.

3. перан. Перабольшаны, празмерны, ненармальны. Вышэйшым ідэалам пана Вашамірскага ў гэту вясну і было — мець коней лепшых, чымся ва ўсіх суседзяў ваколіцы. Гэта ў яго раптам вырасла ў манію, у хваравітую цягу. Бядуля. Яе часамі ахоплівала нейкая хваравітая рэўнасць. Надзя без прычыны накідвалася на Рамана нават тады, калі яму прыходзілася пазней вярнуцца з работы. Чарнышэвіч. // Нездаровы, непажаданы. [Нарыновіч:] — Калі што бытуе хваравітае сярод моладзі, мы, дарослыя, ва ўсім вінаваты. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ма

‘цяжкі хваравіты стан’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ко́ма
Р. ко́мы
Д. ко́ме
В. ко́му
Т. ко́май
ко́маю
М. ко́ме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недамага́нне, -я, н.

Хваравіты стан.

Лёгкае н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нездаро́ўе, -я, н.

Хваравіты стан, недамаганне.

Не з’явіўся з прычыны нездароўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няду́жы, -ая, -ае.

Слабы фізічна; хваравіты.

Н. дзядок.

|| наз. няду́жасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неду́жный уст., обл. няду́жы, хвараві́ты; сла́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нямо́глы, -ая, -ае (разм.).

Слабы, хваравіты.

Ішоў ён нямоглым крокам.

|| наз. нямо́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́лы, -ая, -ае (разм.).

Слабы, хваравіты.

Хілае дзіця.

Хілая расліна.

|| наз. хі́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)