ПРАХАРЭ́НКА Пётр Пятровіч (н. 19.9.1939, в. Межанец Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхн. дыягностыкі; стваральнік навуковай школы па метадах капілярнага кантролю. Акад.Нац.АН Беларусі (2000, чл.-кар. 1996). Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту ў Гомелі (1961). З 1961 на Яраслаўскім лакаматыўным з-дзе (нач. цэха). З 1965 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1974 вучоны сакратар Аддз. фізікатэхн. навук АН Беларусі. З 1977 у Аддзеле навукі і вучэбных устаноў ЦККПБ. З 1984 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі, з 1993 дырэктар). Навук. працы па тэарэт. асновах капілярнай дэфектаскапіі. Пад яго кіраўніцтвам развіты метады павышэння адчувальнасці і прадукцыйнасці неразбуральнага кантролю з дапамогай фіз. палёў (ультрагукавога, магнітнага) і новых тэхнал. асяроддзяў (магн. вадкасцей), распрацаваны новы стандарт Беларусі па капілярнай дэфектаскапіі.
Тв.:
Ультразвуковой капиллярный эффект. Мн., 1981 (разам з М.В.Дзежкуновым, Г.Я.Канавалавым);
Физические основы и средства капиллярной дефектоскопии. Мн., 1983 (разам з А.С.Баравіковым, М.В.Дзежкуновым);
Гидродинамика и теплообмен градиентных течений микроструктурной жидкости. Мн., 1984 (разам з М.П.Мігуном);
Введение в теорию капиллярного контроля. Мн., 1988 (з ім жа);
Theoretical principles of liquid penetrant testing. Berlin, 1999 (разам з М.П.Мігуном, М.Штатгаўзам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЗЕРФАРД (Rutherford) Эрнест (30.8.1871, Брайтуотэр, каля г. Нельсан, Новая Зеландыя — 19.10.1937),
англійскі фізік, адзін са стваральнікаў ядзернай фізікі, заснавальнік міжнар.навук. школы фізікаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1903, у 1925—30 прэзідэнт). Замежны чл.-кар.Рас.АН (1922), ганаровы чл.АНСССР (1925). За навук. заслугі атрымаў тытул лорда Нельсана (1931). Скончыў Новазеландскі ун-т (1894). З 1895 у Вялікабрытаніі, з 1898 у Канадзе. З 1907 праф. Манчэстэрскага ун-та, з 1919 — Кембрыджскага ун-та і дырэктарКавендышскай лабараторыі. Навук. працы па радыеактыўнасці, ат. і ядз. фізіцы. Адкрыў альфа- і бэта-прамяні (1899) і ўстанавіў іх прыроду. Стварыў разам з Ф.Содзі тэорыю радыеактыўнасці (1903). Устанавіў закон рассеяння альфа-часціц атамамі розных хім. элементаў (1911; гл.Рэзерфарда формула), на аснове чаго прапанаваў планетарную мадэль атама (мадэль атама Р.). Здзейсніў першую штучную ядз. рэакцыю па ператварэнні азоту ў кісларод (1919), прадказаў існаванне нейтрона і дэйтрона (1920). Пацвердзіў справядлівасць закону ўзаемасувязі масы і энергіі ў ядз. рэакцыях (1933). Правёў рэакцыю сінтэзу дэйтронаў з утварэннем трытыю (1934). Яго імем названы хім. элемент рэзерфордый. Нобелеўская прэмія 1908.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. науч. тр. [Т. 1—2]. М., 1971—72.
Літ.:
Кедров Ф.Б. Эрнест Резерфорд. М., 1965;
Данин Д.С. Резерфорд. 2 изд. М., 1967;
Старосельская-Никитина О.А. Эрнест Резерфорд. М., 1967;
пакістанскі фізік-тэарэтык. Чл. Пакістанскай АН (1954), Лонданскага каралеўскага т-ва (1959). Замежны чл.АНСССР (1971), Нац.АН ЗША (1979) і інш. Скончыў Пенджабскі (1946) і Кембрыджскі (1949) ун-ты. З 1951 праф. Пенджабскага ун-та і Урадавага каледжа (г. Лахор). З 1954 у Кембрыджскім ун-це, у 1957—93 праф. Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі Лонданскага ун-та. Адначасова ў 1964—93 дырэктарМіжнар. цэнтра тэарэт. фізікі (г. Трыест, Італія). У 1972—78 віцэ-прэзідэнт Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной фізікі. Навук. працы па квантавай электрадынаміцы, тэорыі элементарных часціц, гравітацыі. Паказаў (незалежна ад Л.Д.Ландау, Лі Цзундао і Янга), што ў слабым і эл.-магн. узаемадзеяннях захоўваецца камбінаваная цотнасць. Прапанаваў тэорыю двухкампанентнага нейтрына (1956). Развіў ідэю аб’яднання слабага і эл.-магн. ўзаемадзеянняў (1958; разам з аўстрал. фізікам Дж.Уордам), распрацаваў адзіную тэорыю гэтых узаемадзеянняў (1968, незалежна ад С.Вайнберга). Прапанаваў гіпотэзу глюонаў (1973) і ідэю Вялікага аб’яднання (1973—74). Каралеўскі медаль Лонданскага каралеўскага т-ва (1978). Вялікі залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1984). Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Ш.Л.Глэшаў і Вайнбергам).
Тв.:
Рус.пер. — Фундаментальная теория материи // Успехи физ. наук. 1969. Т. 99, вып. 4;
Калибровочное объединение фундаментальных сил // Там жа. 1980. Т. 132, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎЁЎ Сяргей Міхайлавіч (17.5.1820, Масква — 16.10.1879),
расійскі гісторык. Бацька У.С.Салаўёва. Чл. Пецярбургскай АН (1872). Д-р рускай гісторыі, праф. (1847). Скончыў Маскоўскі ун-т (1842), з 1847 выкладаў у ім, у 1871—77 рэктар. У апошнія гады жыцця старшыня Маскоўскага т-ва гісторыі і старажытнасцей расійскіх, дырэктар Аружэйнай палаты ў Крамлі. У гіст. і грамадска-паліт. поглядах эвалюцыяніраваў ад славянафільства да памяркоўна-ліберальнага заходніцтва. У гал. працы «Гісторыя Расіі з найстаражытнейшых часоў» (т. 1—29, 1851—79) проціпаставіў сваю гіст. канцэпцыю поглядам М.М.Карамзіна. Гіст. развіццё зводзіў да змен дзярж. форм, грамадска-паліт. жыццю адводзіў другарадную ролю. Адзначаў агульнасць рыс у развіцці Зах. Еўропы і Расіі, аднак своеасаблівасць апошняй бачыў у геапаліт. становішчы краіны, псіхалогіі народаў у яго ўзаемаадносінах з суседзямі. Гісторыю Беларусі разглядаў у кантэксце развіцця рас. дзяржаўнасці. Унутр. супярэчнасці ў Беларусі ў перыяд ВКЛ і Рэчы Паспалітай трактаваў найперш як рэліг. барацьбу насельніцтва супраць націску каталіцызму, станоўча ацэньваў ролю правасл. царквы ў гэтай барацьбе. У працы «Гісторыя падзення Польшчы» (1863) адлюстраваў гісторыю Беларусі канца 18 — пач. 19 ст. Факталагічны бок прац С. да нашага часу не страціў сваёй актуальнасці для вывучэння гісторыі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РСКІ Аляксандр Андрэевіч (н. 19.2.1919, с. Новаіванаўскае Амвросіеўскага р-на Данецкай вобл., Украіна),
расійскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі матэм. мадэліравання і выліч. эксперыменту. Акад.Рас.АН (1976; чл.-кар. 1966). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (2000). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Маскоўскі ун-т (1945). З 1953 у Ін-це прыкладной матэматыкі АНСССР, з 1990 у Ін-це матэм. мадэліравання Рас.АН (у 1990—98 дырэктар). Навук. працы па матэм. фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі нелінейных працэсаў, выліч. матэматыцы. Пабудаваў агульныя тэорыі рознасных схем, ітэрацыйных метадаў рашэння сетачных ураўненняў. Распрацаваў новыя прынцыпы апраксімацыі шматмерных задач, аналітычныя і лікавыя метады рашэння актуальных задач ядз. фізікі, фізікі плазмы, цеплаправоднасці і інш. Правёў разлік атамнага выбуху і дынамікі выбуху тэрмаядз. зараду. Сааўтар адкрыцця эфекту Т-слоя ў плазме, адзін са стваральнікаў тэорыі рэжымаў з абвастрэннем у нелінейных суцэльных асяроддзях. Дзярж. прэмія СССР 1954. Ленінская прэмія 1962.
Тв.:
Математическое моделирование: Идеи. Методы. Примеры. М., 1997 (разам з А.П.Міхайлавым);
Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з П.М.Вабішчэвічам, П.П.Матусам);
Уравнения математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А.М.Ціханавым);
Численные методы математической физики. М., 2000 (разам з А.У.Гуліным).
Літ.:
А.А.Самарский: (К 80-летию со дня рождения) // Дифференц. уравнения. 1999. Т. 35, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯНЦІ́ЦКІ Іларыён Сямёнавіч (7.4.1876, г. Буск Львоўскай вобл., Украіна — 18.9.1956),
украінскі філолаг-славіст, мовазнавец. Д-рслав. філалогіі (1902). Д-рфілал.н. (1941), праф. (1939). Скончыў Львоўскі ун-т (1899), Пецярб.археал.ін-т (1900). Арганізатар і дырэктар (1905—52) Львоўскага Нац. музея (Музей укр. мастацтва). Для бел. аддзела сабраў 23 слуцкія паясы, 12 кніг «Бібліі» Ф.Скарыны, бел. старадрукі, рукапісныя кнігі, граматы, акты, абразы і інш. У кн. «Адраджэнне беларускага пісьменства» (1908) даў высокую ацэнку развіццю новай бел. л-ры, у дадатку да яе змясціў забароненыя ў Расіі вершы Я.Купалы «Там» і «Што ты спіш?». Гісторыі бел. культуры і л-ры прысвяціў працу «Асновы адраджэння беларускага пісьменства» (1914), адлюстраваў гэтыя праблемы і ў кн. «Пачатак кнігадрукавання на землях Украіны 1573—1791» (1924) і інш.Кн. «Росквіт культурна-нацыянальнага жыцця Усходняй Беларусі» (1928) — першае ў Зах. Украіне даследаванне бел. л-ры.
Тв.:
Опись музея Ставропигийского института во Львове. Львов, 1908;
Лавришевское Евангелие начала XIV в. // Изв Отд.рус. яз. и словесности имп. Акад. наук. СПб., 1913. Т. 18, кн. 1;
Нариси про мову пам’яток староруського письменства XI в. // Питання слов’янського мовознавства. Львів, 1948.
Літ.:
Панізнік С. Іларыён Свянціцкі // Полымя. 1968. № 3;
Яго ж. Чатыры сцяжыны паэта // Дзень паэзіі-72. Мн., 1972;
Кабржыцкая Т., Рагойша В. Карані дружбы. Мн., 1976;
Рагойша В. «Шчырапаважаны прафесар...» // Рагойша В. Напісана рукой Купалы. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДА́ Янка (Іван Мікітавіч; 13.5.1879, в. Задзвея Баранавіцкага р-на Мінскай вобл. — пасля 19.11.1943),
дзеяч бел.нац. руху. Скончыў Варшаўскі ветэрынарны ін-т (1903). У 1905—06 у арміі, знаходзіўся на Маньчжурскім фронце. У 1907—11 працаваў ветэрынарам у Мінскай губ., адначасова выкладаў у Мар’інагорскім с.-г. вучылішчы. Быў чл.Бел.сацыяліст. грамады, з 1914 публікаваўся на с.-г. тэмы ў час. «Саха». У 1-ю сусв. вайну на фронце, вайск. ветэрынар. З 1917 уключыўся ў бел.нац.-вызв. рух. Старшыня прэзідыума Усебеларускага з’езда 1917, Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). У 1918 чл.ЦКБеларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1919—20 уваходзіў у Часовы Бел.нац.к-т, прэзідыум Найвышэйшай рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1921—25 навук. супрацоўнік, заг. б-кі Інбелкульта, выкладчык Мінскага бел.пед. тэхнікума, у Наркамаце земляробства БССР. Арганізатар і дырэктар Мінскага ветэрынарна-заатэхн. тэхнікума (1923—24). У 1925—29 дацэнт Бел.с.-г. акадэміі ў Горы-Горках, адначасова ў 1927 навук. супрацоўнік Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. З пач. 1930 жыў у Мінску. Аўтар прац па пытаннях ветэрынарыі і сельскай гаспадаркі. 4.7.1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Яраслаўль. 27.12.1941 паўторна асуджаны на 10 гадоў зняволення. Датэрмінова вызвалены 19.11.1943 з Краслага (Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1988 і 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЯДЭ́ЦКІ (Śniadecki) Ян (29.8.1756, г. Жнін Куяўска-Паморскага ваяв., Польшча —21.11.1830),
польскі і рас. астраном, матэматык і філосаф. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1808). Брат А.Снядэцкага. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі і ун-тах Еўропы. У 1792—1803 дырэктар Кракаўскай астр. абсерваторыі, у 1806—25 — Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Адначасова ў 1806—15 рэктар Віленскага ун-та. Навук. працы па матэматыцы, астраноміі, філасофіі і гісторыі навукі. Вёў сістэм. назіранні Сонца, Месяца, планет і камет, адкрыў (незалежна ад Г.В.Ольберса) малую планету Паладу (1802). Даследаваў 4 сонечныя і 2 месяцавыя зацьменні, а таксама рух каметы 1811, зацьменні спадарожнікаў Юпітэра і пакрыцці зорак Месяцам. Падтрымліваў і папулярызаваў вучэнне М.Каперніка) пры вырашэнні філас. праблем навукі стаяў на пазіцыях матэрыялістычнага сенсуалізму. Аўтар прац аб жыцці і навук. дзейнасці Каперніка, Ж.Лагранжа і М.Пачобута-Адляніцкага. Удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі. Яго асветніцкая дзейнасць спрыяла пашырэнню матэм. і прыродазнаўчых ведаў, яго кнігамі па матэматыцы, астраноміі і геаграфіі карысталіся ў тагачасных навуч. установах.
Літ.:
Рыбка Е.В. Ян Снядецкий: (К 200-летию со дня рождения) // Историко-астрономические исследования. М., 1956. Вып. 2;
Ченакал В.Л. Ян-Батист Снядецкий и Иоганн-Элерт Боде // Там жа. 1966. Вып. 9;
Библиография русской астрономической литературы 1800—1900 гг.М., 1968 (Тр. Гос. астроном. ин-та;
Т. 37);
Bartnicka K. Działalność edukacyjna Jana Śniadeckiego. Wrocław, 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУШЧЭ́НЯ Леанід Міхайлавіч (н. 11.11.1929, в. Малыя Лукі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заалогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1980, чл.-кар. 1972), д-рбіял.н. (1970), праф. (1980). Акад.Рас.АН (1990). Замежны чл. Польскай АН (1994) і Літ.АН (1995). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1953). З 1956 у БДУ, з 1959 на Севастопальскай біял. станцыі АНСССР, з 1964 у Ін-це біялогіі паўд. мораў АН Украіны. З 1971 заг. аддзела, з 1980 дырэктар Ін-та заалогіі, адначасова ў 1979—92 акадэмік-сакратар Аддзялення біял. навук, у 1992—97 прэзідэнт, з 1997 саветнік Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалаг. фізіялогіі, жыўленні, дыханні, росце і балансе энергіі водных беспазваночных жывёл, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Интенсивность дыхания ракообразных. Киев, 1972;
Количественные закономерности питания ракообразных. Мн., 1975;
Рост водных животных при переменных температурах. Мн., 1978 (разам з Г.А.Галкоўскай);
Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. Мн., 1986 (разам з В.П.Сяменчанкам, В.В.Вежнаўцом);
Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. Мн., 1990 (разам з М.М.Пікулікам);
Животный мир и радиация. Мн., 1991 (разам з М.М.Пікулікам, А.Я.Пленіным).
Літ.:
Л.М.Сущеня: (К 70-летию со дня рождения). Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Мікалай Мікалаевіч (15.6.1896, г. Саратаў, Расія — 25.9.1986),
савецкі фізік і фізікахімік; адзін з заснавальнікаў хім. фізікі, заснавальнік навук. школы. Акад.АНСССР (1932, чл.-кар. 1929). Двойчы Герой Сац. Працы (1966, 1976). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). У 1920—31 у Ленінградскім фіз.-тэхн. ін-це. З 1931 дырэктар Ін-та хім. фізікі АНСССР. Адначасова праф. Ленінградскага політэхн. ін-та (з 1928) і Маскоўскага ун-та (з 1944). У 1957—71 акад.-сакратар Аддз.хім. навук, у 1963—71 віцэ-прэзідэнт АНСССР. З 1981 гал. рэдактар журнала «Химическая физика». Навук. працы па хім. фізіцы, хім. кінетыцы, тэорыі гарэння і выбуху, каталізе. Распрацаваў тэорыю цеплавога выбуху газавых сумесей. Адкрыў разгалінаваныя ланцуговыя рэакцыі (1926—28) і з’яву ланцуговага ўзгарання. Стварыў агульную колькасную тэорыю ланцуговых рэакцый (1930—34), паказаў іх распаўсюджанасць у хіміі (гл.Ланцуговыя хімічныя рэакцыі). Устанавіў механізм многіх складаных ланцуговых рэакцый, даследаваў уласцівасці свабодных атамаў і радыкалаў, што ўдзельнічаюць у элементарных стадыях ланцуговых працэсаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з У.У.Ваяводскім, Ф.Ф.Валькенштэйнам). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з С.Н.Хіншэлвудам). Ленінская прэмія 1976. Яго імем названы Ін-тхім. фізікі Рас.АН.
Тв.:
Наука и общество: Статьи и речи. 2 изд. М., 1981;
Цепные реакции. 2 изд. М., 1986.
Літ.:
Н.Н.Семенов, 1896—1986. 3 изд. М., 1990;
Воспоминания об академике Н.Н.Семенове. М., 1993.