СЯМЁНАЎ Мікалай Мікалаевіч (15.6.1896, г. Саратаў, Расія — 25.9.1986),
савецкі фізік і фізікахімік; адзін з заснавальнікаў хім. фізікі, заснавальнік навук. школы. Акад.АНСССР (1932, чл.-кар. 1929). Двойчы Герой Сац. Працы (1966, 1976). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). У 1920—31 у Ленінградскім фіз.-тэхн. ін-це. З 1931 дырэктар Ін-та хім. фізікі АНСССР. Адначасова праф. Ленінградскага політэхн. ін-та (з 1928) і Маскоўскага ун-та (з 1944). У 1957—71 акад.-сакратар Аддз.хім. навук, у 1963—71 віцэ-прэзідэнт АНСССР. З 1981 гал. рэдактар журнала «Химическая физика». Навук. працы па хім. фізіцы, хім. кінетыцы, тэорыі гарэння і выбуху, каталізе. Распрацаваў тэорыю цеплавога выбуху газавых сумесей. Адкрыў разгалінаваныя ланцуговыя рэакцыі (1926—28) і з’яву ланцуговага ўзгарання. Стварыў агульную колькасную тэорыю ланцуговых рэакцый (1930—34), паказаў іх распаўсюджанасць у хіміі (гл.Ланцуговыя хімічныя рэакцыі). Устанавіў механізм многіх складаных ланцуговых рэакцый, даследаваў уласцівасці свабодных атамаў і радыкалаў, што ўдзельнічаюць у элементарных стадыях ланцуговых працэсаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з У.У.Ваяводскім, Ф.Ф.Валькенштэйнам). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з С.Н.Хіншэлвудам). Ленінская прэмія 1976. Яго імем названы Ін-тхім. фізікі Рас.АН.
Тв.:
Наука и общество: Статьи и речи. 2 изд. М., 1981;
Цепные реакции. 2 изд. М., 1986.
Літ.:
Н.Н.Семенов, 1896—1986. 3 изд. М., 1990;
Воспоминания об академике Н.Н.Семенове. М., 1993.