Апрэ́гчыся ’здохнуць’ (БРС), ’згарэць ад віна, прагі, жадання’ (Гарэц.), ’абапіцца’ (Бяльк.), апрэжца ’апрэгчыся’ (Бяльк.), апрагчыся ’набракнуць ад збытку спажытага’ (Др.-Падб.), апрага́цца ’рабіць нешта з прагаю: спаць, есці, піць’ (Касп.), опрегаець ’паліць, мучыць’ (Нас.), опрегацьца, опрёгся ’знясільвацца, згараць ад прагі; згараць ад гарэлкі’ (Нас.), апрогліца ’ненаедлівасць’ (Бір. дыс.). Укр. опрягтися ’памерці, здохнуць’, опряга ’смерць’, опрягнути ’акружыць’, пружати ’мучыць’, рус. кастр. опрягать ’жарыць’, паўн. опруживать ’апракінуць’, опружеть ’стаць цвёрдым’, ст.-рус. опрягнути ’налегчы, наперці з усіх бакоў’. Розныя значэнні беларускіх слоў, магчыма, тлумачацца як вынік кантамінацыі шэрагу кораняў: праг‑а ’жаданне’ (адкуль: ’рабіць з прагаю, набракнуць ад збытку, абапіцца’), праг‑пряг‑/пряж‑) ’жарыць’ (адкуль: ’згараць ад гарэлкі, прагі; паліць’) і праг‑пряг‑/пруг‑/пряж‑) ’станавіцца пругкім, цвёрдым’, адкуль ’здохнуць’ (параўн. акалець ’стаць як кол’, апруцянець і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́ч1 ’вілы з двума рагамі’ (Сцяшк., ЛА, 2), ’вілкі, якімі ставяць (або вымаюць) у печ чыгуны’ (ТСБМ, Выг.). Да рог1 (гл.).

Рага́ч2, ’драўляная саха’ (ТСБМ), ’частка сахі’ (ТСБМ, Выг., Янк., Сержп., Дзмітр., Дэмб. 2), рагачы́ ’ручкі плуга’ (Выг. дыс.), рус. дыял. рога́ч ’ручка ў сахі’. Ад рог1 (гл.). Падабенства па форме.

Рага́ч3 ’вывернуты корань дрэва’ (ТСБМ). Ад рог1 (гл.).

Рага́ч4 ’самец-алень або іншая жывёліна з рагамі’ (ТСБМ), укр. рога́ч ’самец-алень’, в.-луж. rohač ’жывёліна з рагамі’. Ад рог1 (гл.), параўн. рога́та ’карова з вялікімі рагамі’ (ТС).

Рага́ч5 ’ражон, кол з сучкамі’; зборн. рагаччо́ (рогаччо́) ’колле няроўнае і сучкаватае’ (Нас.), ’дзяркач’ (ігн., Сл. ПЗБ). Мае не зусім ясныя адносіны да рог1 (гл.). Магчыма, паводле знешняга падабенства з вострымі, тырчачымі ў розныя бакі галінкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сугло́б ’сустаў, патаўшчэнне на суставах’ (усх.-палес., Б. Сачанка), ’гарбаты чалавек’ (Бяльк.), сугло́біна ’высокі сагнуты чалавек’ (Бяльк.), сугло́п, сугло́біна ’высокі, няўклюдны падлетак’ (кіраў., Нар. сл.), сугло́бісты ’сутулы’ (Ян.), сугло́бы ’пануры’ (Ласт.), сугло́біцца ’згорбіцца, скрывіцца’ (Варл.). Параўн. укр. сугло́б ’згіб, сустаў’, рус. смал. сугло́бый, сугло́ба ’хмурны чалавек, нелюдзень’; сюды ж польск. zgłoba ’перашкода, запор; клопат, турботы’, серб.-харв. зглоб ’тс’, славен. zglób ’тс’, балг. сглоб ’стык, злучэнне; сустаў’, макед. зглоб ’згіб; сустаў’. Прасл. *sǫglobъ/*sъglobъ — аддзеяслоўны дэрыват ад *sъ‑globiti ’злучыць’, параўн. укр. згло́бити ’злучыць клінам’, балг. сглобя́вам ’злучаць, складваць, прыводзіць у парадак’, прэфіксальнага дэрывата ад прасл. *globiti < прасл. *globaкол, шост, жэрдка’ (Борысь, Prefiks., 118–119; Фасмер, 3, 793). Развіццё значэнняў ’злучэнне, патаўшчэнне’, ’сагнуты, нахілены, гарбаты’ > ’той, хто глядзіць спадылба’. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 466; ЭССЯ, 6, 131–134. Параўн. аглобля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забі́ць сов.

1. уби́ть, умертви́ть; (пулей и т.п. — ещё) срази́ть;

з. чалаве́ка — уби́ть (умертви́ть, срази́ть) челове́ка;

2. (гвоздь и т.п.) заби́ть, вбить, вколоти́ть;

3. (наглухо закрыть чем-л.) заколоти́ть, заде́лать;

з. во́кны до́шкамі — заколоти́ть о́кна до́сками;

з. шчы́ліны па́куллем — заде́лать ще́ли па́клей;

4. заби́ть, засори́ть;

з. трубу́ — заби́ть (засори́ть) трубу́;

лёд забі́ў пралі́ў — лёд заби́л проли́в;

5. спорт. заби́ть;

з. мяч у варо́ты — заби́ть мяч в воро́та;

6. (начать бить во что-л.) заби́ть;

забі́лі бараба́ны — заби́ли бараба́ны;

з. асі́навы кол у магі́лу — вбить оси́новый кол в моги́лу;

з. галаву́ — (чым) заби́ть го́лову (чем);

з. двух зайцо́ў — уби́ть двух за́йцев;

камара́ не заб’е́ — му́хи не оби́дит;

хоць забі́ — хоть убе́й;

забі́ мяне́ бог — убе́й меня́ бог;

няха́й мяне́ пяру́н заб’е́ — разрази́ меня́ гром

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забі́ць 1, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; заг. забі; зак., каго-што.

1. Пазбавіць жыцця, знішчыць. Князь забіў на ловах пару вялікіх прыгожых ласёў. Гарэцкі. Партызаны забілі здрадніка, укінуўшы ноччу ў яго дом гранату. Краўчанка. / у безас. ужыв. Бомбай многіх забіла. // Прыбіць, змучыць пабоямі. Забіць да паўсмерці. // Зарэзаць, закалоць. Забіць свінню на сала.

2. Б’ючы, стукаючы па якім‑н. прадмеце, прымусіць яго ўвайсці ў што‑н.; увагнаць. Забіць цвік у сцяну. Забіць калок у зямлю. □ [Вася] падняўся і забіў лязо сякеры ў разрэз. Шамякін. // Ударамі, рэзкімі штуршкамі загнаць што‑н. куды‑н. Забіць мяч у вароты праціўніка. Забіць шар у лузу.

3. Закрыць наглуха, прымацаваўшы, прыбіўшы дошкі і пад. Забіць аполкамі дзверы і вокны хаты.

4. Закрыць, заткнуць (адтуліну, шчыліну), туга засунуўшы ў яе што‑н. Надзеў [Талаш] праз плячо паляўнічую раменную торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам, засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам. Колас. // Забрудзіць, закупорыць. Пясок забіў трубу.

5. Разм. Запоўніць, заняць сабой (пра мноства каго‑, чаго‑н.). Бясконцыя раннія завірухі так забілі снегам дарогі, што дабрацца куды цяпер можна было толькі хіба на кані ці на трактары. Шашкоў.

6. Перамагчы, заглушыць. Уяўлялася, што самы густы і напорны вецер не заб’е .. [ у гэтым кутку] паху грыбоў. Чорны. // перан. Запалохаць, пазбавіць здольнасці супраціўляцца. Забіць чалавека маральна.

7. Зак. да забіваць (у 3 знач.).

•••

Забіць асінавы кол — канчаткова пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н., скончыць з кім‑, чым‑н. (ад забабоннага звычаю забіваць кол у магілу ведзьмара, каб абясшкодзіць яго).

Забіць галаву каму чым — абцяжарыць памяць чым‑н. непатрэбным, пустым.

Забіць двух зайцоў — выканаць адначасова дзве розныя справы, дасягнуць дзвюх розных мэт.

Забіць (загнаць) клін — раз’яднаць, выклікаць варожасць аднаго да другога.

І камара не заб’е — пра ціхага баязлівага чалавека.

Хоць забі — пра немагчымасць што‑н. зрабіць.

(Яго) і калом не заб’еш — пра чалавека з моцным здароўем, вялікай фізічнай сілай.

забі́ць 2, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; зак.

Пачаць біць (у 1, 7 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скат 1, ‑а, М скаце, м.

Спец. Камплект кол для воза, вагона, паравоза. — Давай работу, давай! — жартаўліва кінуў .. [Багуцкі] групе рабочых, якія мянялі паравозныя скаты. Лынькоў. // Кола аўтамабіля, а таксама камплект гумавых дэталей аўтамабільнага кола. Машына была нібы і цэлая, але на ёй не было капота, радыятара і стаяла яна значна ніжэй, чым раней, бо скаты былі прастрэлены. Кулакоўскі. Шафёр .. паказаў на задні скат — ён асеў: спусціла камера. Сачанка.

скат 2, ‑а, М скаце, м.

Буйная драпежная марская рыба атрада акулападобных з пляскатым целам і вострым хвастом.

•••

Электрычны скат — скат, у якога на галаве размешчаны органы, што ўтвараюць электрычным разрады.

[Скандынаўскае skata.]

скат 3, ‑а, М скаце, м.

1. Разм. Пакаты спуск. Па скатах пясчаных узгоркаў На Нарачы бераг ідуць рыбакі. Танк. Назва Высокі Бераг добра перадае выгляд берага Нёмана з высокім пясчаныя, скатам. С. Александровіч.

2. Спец. Нахільная падземная горкая выпрацоўка, якая не мае выхаду на паверхню і прызначана для спуску руды або пустой пароды самацёкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стог ‘вялікая капа сена, саломы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), дыял. таксама ‘сцірта’, ‘капец’, ‘укладка дроў’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. стіг, рус. стог, рус.-ц.-слав. стогъ, польск. stóg, в.-луж. stóh, н.-луж. stóg, чаш., славац. stoh, серб.-харв. сто̂г і сто̏г, славен. stȍg, балг., макед. стог. Прасл. *stogъ ‘сцірта сена, саломы і да т. п., якая ўложана вакол кала, шаста’ < і.-е. *stogo‑, роднаснае ст.-ісл. stakkr ‘стог сена, пласт’, stakiкол, жэрдзь’, гл. Младэнаў, 669; Тэрас, ZfslPh, 19, 122 і наст.; Борысь, 579. Параўноўваюць яшчэ з літ. stógas ‘страха’, ст.-прус. steege ‘адрына’, ст.-інд. sthágati ‘укрывае’; Фрэнкель, 911; Траўтман, 288. Супраць Покарны, 1013; гл. Фасмер, 3, 763 з аглядам літ-ры; Шустар-Шэўц, 1159; Бязлай, 3, 319; Махэк₂, 578–579; ЕСУМ, 5, 418. Роднаснае стажар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

thrust

[Өrʌst]

1.

v.t. thrust, thrusting

1) усо́ўваць

He thrust his hands into his pockets — Ён усу́нуў ру́кі ў кішэ́ні

2) прабіва́ць; убіва́ць, утыка́ць

They thrust the pole deep into the ground — Яны́ ўбі́лі кол глы́бака ў зямлю́

3) пуска́ць

The tree thrust its roots deep into the ground — Дрэ́ва пусьці́ла карэ́ньне глы́бака ў зямлю́

2.

n.

1) штуршо́к -ка́ m.

2) уда́р -у m.

3) напа́д -у m.

4) Arch. апо́ра f., упо́р -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сако́лка1 ’трыкатажная майка без рукавоў і каўняра’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), ’мужчынская безрукаўка, камізэлька’ (Янк.), сако́лачка ’майка’ (Сл. ПЗБ). Не вельмі ясна, у суседніх славянскіх мовах не адзначана. Назва ўтворана, відаць, ад назвы спартыўна-гімнастычнага таварыства “Сокал” у Чэхіі і іншых славянскіх краінах. Ва ўсялякім выпадку, адзначаны рускія со́кол, соко́льский ’сакольская гімнастыка’. Такім чынам, гэта магла быць майка з сакольскай сімволікай. Параўн. чэш. sokolka ’сакольская шапка, кепка’.

Сако́лка2, сако́льчык ’мярэжка’, сакалі́ць ’вышываць мярэжкай’ (Мат. Гом.), ’рубіць з упрыгожваннем’ (сакаліць насавы платок) (Ян.). Не вельмі ясна. Суаднесенасць рус. мережка ’тып вышыўкі’, мярёжа ’рыбалоўная сетка’ наводзіць на думку, што слова ўзыходзіць да сак1 (гл.), ад якога першапачаткова быў утвораны дзеяслоў саколіць, потым ад дзеяслова — назоўнік. Але сак ’рыбалоўная сетка’ у гаворках сустракаецца даволі рэдка, гл. ЛА, 2; таму слова хутчэй ўтворана ад кораня кол (гл. калоць), параўн. рус. ско́лок ’узор, зняты сколкаю, дакладны знімак іглою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астро́га ’зрубленае дрэва з абрэзанымі не да канца галінамі (сукамі)’ (Маш.), якое выкарыстоўваецца як ’лесвіца’ (Сержп.), ’барана’ (Сержп., Земл.), ’прыстасаванне для сушкі снапоў’ — астрагі́ (ДАБМ); сюды ж, відаць, і стражы́на ’прыстасаванне для сушкі’ (ДАБМ) са стратай пачатковага а‑. Такое ж значэнне мае балг. дыял. острог, острук ’дрэва з сукамі каля кашары, на якое вешаюць торбы, вёдры і г. д.’, ’жэрдка, вакол якой складваюць стог’. Блізкія значэнні зафіксаваны ў славенскай і сербскахарвацкай: ’жэрдка для стага’, ’кол для прывязвання вінаграднай лазы’. Бел. остро́жка ’шпора’ (Нас. Доп.), острожки ’шыпы на падковах’ (Булг.). У іншых славянскіх мовах слова мае значэнне ’шпоры’: рус., укр. острога, польск. ostroga, чэш., славац. ostroha, в.-луж. wótroha, памор. u̯ostróga, палаб. våstrügă, славен. ostróga > серб.-харв. о̀строга ’шпора’, рус. таксама ’восці’. Згодна з Міклашычам, 227; Далем, 2, 706; Брукнерам, 386; Фасмерам, 3, 166; Скокам; 2, 573, утворана ад кораня *ostr‑ з суфіксальным ‑g‑ (Мейе, Études, 354). Іначай Махэк₂, 420–421: да *ostroz̀iti > *ostrog, што менш верагодна. Гл. астрова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)