зачэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зачэпліваць — зачапіць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зачэплівацца — зачапіцца (у 1, 3 знач.).

2. Р мн. ‑пак. Разм. Прыстасаванне, якім што‑н. зачэпліваюць, якое што‑н. трымае; кручок.

3. перан.; Р мн. ‑пак. Разм. Прычына, падстава. І як ні стараўся Пракоп знайсці тут якую-небудзь нядбайнасць, упушчэнне, каб да чаго-небудзь прыдрацца, зачэпкі для .. прыдзіркі ён не знаходзіў. Колас. // Тое, да чаго можна прычапіцца, прыдрацца. [Гарлахвацкі:] Можа ў вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка.., якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зава́ла, ‑ы, ж.

1. Прыстасаванне ў форме металічнага стрыжня або палкі для запірання дзвярэй. Жудро і Макарэнка зачыніліся на замок і завалу. Новікаў. Баніфацый імгненна зачыніў дзверы і наклаў завалу. Чарнышэвіч. У сенцах зноў заскрыпелі дзверы, грукнула адкінутая завала знадворных дзвярэй. Краўчанка.

2. Тое, што і завал (у 1 знач.). У гэту ноч яму [Грысю] з Модарам загадана зрабіць завалу на адной важнай дарозе. Кулакоўскі.

3. перан. Лянівы чалавек; лежабок. — Ну і народ, каб ён апрогся! Так запусціць зямлю нядбала? Не гаспадар быў, а завала! — Антось стаіць, штось разважае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руль, ‑я, м.

1. Прыстасаванне для кіравання рухам судна, самалёта, аўтамабіля і пад. у зададзеным кірунку. Руль камбайна. Руль трактара. □ Дзядзя шафёр трымаецца за руль і глядзіць толькі наперад, у акно. Брыль. Назар заняў сваё ранейшае месца за рулём і ўпэўнена павёў машыну ўзнімаць новыя скібы. Паслядовіч.

2. перан. Кніжн. Пра органы кіравання, кіраўніцтва чаго‑н. Руль дзяржаўнага кіравання. □ О Беларусь мая, ён [Ленін] даў тваім сынам Дзяржаўны руль, братэрскай дружбы сілу, А мове, песням іх — узмах арліны крылаў. А. Александровіч.

•••

Лева руля гл. лева.

Права руля гл. права.

[Ад гал. roer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Памянш. да саха (у 1 знач.). Пагукваў дзядзька ўжо на полі І ткаў сахою кросны-ролі, Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з конікам таміўся, Як сошку часта ён спыняе, І пырнік дзікі вытрасае. Колас.

2. Жэрдка, падпорка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры збудаванні палаткі і пад. Пад дрэвам стаяла нязграбная палатна: на чатыры сошкі былі напяты посцілкі і дзяругі. М. Ткачоў.

3. Падстаўка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры стральбе з упору, а таксама прыстасаванне для ўпору ствала ручнога кулямёта, мінамёта. Кулямётныя сошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлюз, ‑а, м.

1. Гідратэхнічнае збудаванне, прызначанае для пераводу суднаў з адной воднай прасторы ў другую, з іншым узроўнем вады. На сваім шляху ад Павянца да Сарок наш параход пройдзе 19 шлюзаў. Галавач.

2. Адтуліна з засаўкай у плаціне, праз якую выпускаецца вада. Мне добра чуваць шум вады, што пад узнятым шлюзам кідаецца цераз загародку і сваёй мелодыяй напамінае пра млын. Мыслівец. Каля шлюза сабралася трохі ціны, і Сагайдак выцягнуў яе граблямі на бераг. Парахневіч.

3. Спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе шырокага нахіленага жолаба ці латка для прамывання залатаноснага пяску ці здробненай руды.

[Ням. Schleuse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́на

(польск. szyna, ад ням. Scheine)

1) металічная паласа, набітая на полаз для лепшага слізгання і большай трываласці;

2) гумавая пакрышка з напоўненай паветрам камерай, якая надзяваецца на вобад кола;

3) прыстасаванне з дошчачак і бінтоў для накладвання павязкі пры пераломе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мазі́ла 1 ’хто няўмела піша, малюе’, ’хто часта робіць промахі ў стральбе, гульні’ (ТСБМ, капыл., Нар. словатв.). Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42), Карскі (2–3, 24–25), Слаўскі (SP, 1, 104).

Мазі́ла 2, мазі́ло, мазі́лка ’кавалачак сала або тлушчу для падмазвання патэльні’ (Вешт., Касп.), (пагард.) ’мазь, замазка’ (З нар. сл., ТС), укр. мазило ’матэрыял, якім мажуць’, ’прыстасаванне, якім мажуць’, рус. наўг., цвяр. мазила ’румяна’, польск. mazidło ’мазь’, славен. mazílo ’мазь’, ’хабар’; макед., балг. мазило ’мазь’, ’змазка’. Прасл. mazidlo, якое ўтворана ад mazati > ма́заць (гл.). (Карскі 2–3, 24; Сцяцко, Афікс. наз., 42; Слаўскі, SP, 1, 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машы́на ’сукупнасць механізмаў, якія выконваюць карысную работу’, ’транспартны сродак з рухавіком, аўтамашына’, ’поезд’, ’веласіпед’, ’чалавек-аўтамат’, ’сячкарня’, ’паравоз’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ). Відавочна, з польск. maszyna, якое з франц. machinę ’тс’. Апошняе праз лац. machina ўзыходзіць да ст.-грэч. дар. μαχανά ’прыстасаванне’. Гл. таксама махі́на. Дапускаецца ў якасці мовы-пасрэдніцы і руская. Сюды ж машыні́ст(ы), машыні́стка, машыніза́цыя; машы́нка ’частка лямпы на магазіне’; ’пішучая машынка’, ’прылада для стрыжкі валасоў’, ’запальнічка’, ’пліта з фаеркамі’, маладз., маст. ’кнопкі’, драг. машэ́нка ’маланка ў вопратцы’ і ’каварства, падман’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк., Сцяц., В. В., Мат. Гом., Нар. сл., Сл. ПЗБ, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажэтнік 1, лажэчнік ’прыстасаванне (месца ў паліцы з выемкамі) для захоўвання лыжак’ (Сцяшк., ТСБМ, ТС; ваўк., КЭС), пераноснае ’ручка лыжкі’ (івац., Сл. паўн.-зах.). У выніку распадабнення суседніх ж і ш апошняе перайшло ў т. Утворана ад зах.-бел. ложка і суф. ‑еш‑нік, як і іншыя гродз. рэгіяналізмы, напр., качаргешнік, памялешнік (Сцяцко, Афікс. наз., 153).

Лажэтнік 2 ’від загароды ў вадаёме для лоўлі рыбы’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.) у выніку пераносу з лажэтнікі, які з пастаўленымі ў ім лыжкамі выглядае як рашотка, параўн. гриткі ’рашотка’, ’пярэплат’, в.-дзв. ’жэрдкі ў асеці, на якіх сушылі снапы’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апо́ўзіна ’прыстасаванне з вітых галінак ці жэрдак для ўтрымання сена ці саломы на стагу, возе, страсе’ (Чабярук, Працы, IM, 7, 136, 138; Янк. I; Мат. Гродз.), апоўзліна (Янк. Мат.), апоўзнік, апоўзняк (Шушк.), пэўна сюды ж опоўзнік ’маладыя дрэўцы’ (< ’галінкі, якія выкарыстоўваюцца як апоўзіны’) (Арх. ГУ). Малчанава (Мат. культ., 44) піша: «каб такую страху не раскідаў вецер, …накладвалі 12–15 пар «апоўзняў» — зрубленых пад корань тонкіх доўгіх бярозак, звязаных верхавінамі папарна». Укр. жытом. оповзина ’апоўзіна’. Хаця цяпер для папярэджання апаўзання ужываюцца «тычкі», а не апоўзіны, назва апоўзіна, напэўна, адлюстроўвае недыферэнцыраванне гэтай прылады для папярэджання апаўзання саломы ці сена ўніз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)