Ма́хіна ’машына’, ’вялікая прастора’, ’бялізны, велікан’ (Нас.), махі́на ’што-небудзь вялікае, грувасткае’, ’высокі чалавек, вярзіла’ (Мядзв., ТСБМ, Мат. Гом.; чавус., Нар. сл.), махі́ня ’высокая жанчына’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ма́хінны, махі́нны, ма́хіны, махіне́зны, махіле́зны ’вельмі вялікі, высокі’ (Нас., Мат. Гом.; нараўл., Арх. ГУ; ТС), ма́хінь ’дрэва, паваленае бурай’ (Нікан.). Ст.-бел. махина ’вялікае збудаванне’ (1598 г.). Запазычана са ст.-польск. machina ’ваенныя дзеянні’, ’будынак, канструкцыя’, якое з лац. machina ’будынак; механізм’, ’асадныя прыстасаванні’ ст.-грэч. μηχανή, дар. μαχανά ’тс’, ’выдумкі, хітрыкі’ (Булыка, Лекс. запазыч., 99; Кюнэ, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)