Ку́тарма ’галопам, хутка’ (Жыв. сл.). Параўн. куцерма ’звада, шум, неразбярыха’ (гл). Рус. кутерьма ’сумятня, мітусня’. Значэнне прыслоўя ў беларускай мове звязана з пераходам у мадэль на ‑ма тыпу дарма. Паходжанне першаснага назоўніка няяснае. Відаць, запазычанне з цюркскіх моў, але непасрэдную крыніцу выявіць цяжка. Параўн. Фасмер, 2, 434.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жара́ ’спёка’, ’гарачка’ (ТСБМ). Рус. жара́ ’спёка’, укр. жара́ ’тс’, ’гарачка’, славац. žiara ’зарыва, гарачыня’, серб.-харв. жа̀ра ’спёка’, славен. žara ’сып’. Варыянт ж. р. ад таго ж кораня, што жар (гл.). Не выключана, што значэнне ’гарачка’ ўзнікла на базе значэння ’сып’, вядомага шэрагу моў. Гл. жа́ры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жор ’перыяд, калі рыба кідаецца на яду’ (ТСБМ). Рус. жор ’час, калі рыба добра бярэцца’, дыял. ’апетыт’, польск. żer ’яда (у жывёл)’, чэш., славац. žer ’тс’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова *žьrati — жэрці (гл.): *žьrъ; першаснае значэнне магло лепш захавацца ў зах.-слав. мовах ’ежа як працэс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́ўтрік ’снеданне’ (Бяльк.). З рус. завтрак ’тс’, якое разглядаецца як другаснае значэнне слова, што першасна азначала ’тое, што будзе пасля раніцы (утра)’. Шанскі, 2, З, 22. Завтрак са ст.-рус. заутрокъ, завтрокъ ад заутра (гл. заўтра). Фасмер, 2, 73; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 357; Лекс. Палесся, 91.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастаўні́к ’загародка для жывёлы ў полі’ (зах., паўн.-зах., маг., ДАБМ, к. 232; Сцяшк.; стаўбц., Прышч. дыс.; паст., Сл. ПЗБ). Да паставіць (жывёлу, скаціну) у загарадзе < ста́віць (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55. Значэнне ’паша’ (бяроз., Сл. Брэс.) — вынік пераносу значэння па сумежнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перату́лак (піряту́лык) ’вузкая прастора паміж будынкамі, еутачкі’ (клім., ЛА, 5). Да пера- (гл.) са значэннем, як у пераход, і чпу́лак (магчыма, спачатку — ступак) ад стульваць ’месца, дзе стульваюцца два будынкі’ < туліць (гл.), для адпаведнага прасл. *tulili выводзіцца першапачатковае значэнне ’прыціскацца да нечага, туліцца’ (Борысь, Czak. stud., 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Празёра, прозёра ’разора’ (кам., Сл. ПЗБ). З ілюстрацыі выцякае таксама значэнне ’прастора паміж градкамі’. Таму, відаць, слова з’яўляецца кантамінацыяй разора і празёрыць ’пачаць бачыць’ (Нас.) ад *zbr‑ (гл. зерні, зрок). Параўн. яшчэ ўкр. прозір ’адтуліна ў страсе для выхаду дыму; прасвет, адтуліна паміж зложаны мі бярвёнамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасця́г ’свабодны, вялікі прастор’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад прасцяга́ць ’прасціраць, распаўсюджваць’ (Стан.); да цягці (гл.) або да сцяг ’група прадметаў, размешчаных у рад’: сцяг гаравы ’горны хрыбет’ (гл.). Тады першаснае значэнне ’перспектыва’. Укр. простягти́ ’прасцерці, распаўсюдзіць’ разглядаецца як вынік кантамінацыі протягти́ і розтягти́ (ЕСУМ, 4, 607).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл. *kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус. дыял. ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раструха́р ’кастратар’ (Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. rostrucharz ’гандляр, пасярэднік у гандлі коньмі’, ст.-польск. rostuszar, rostucharz ’тс’ з с.-в.-ням. rostūscher, нова-в.-ням. Rosstauscher ’тс’ (Брукнер, 463; Нававейскі, Zapożyczenia, 261), якое ў польскіх гаворках мае таксама значэнне ’нешта калматае, недарослае, неабсохлае’ (Куцала, Słownik).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)