Лаг1жэрдка, якую прыстаўляюць да воза і коцяць па ёй дрэвы’ (Жд. 2) < прасл. lagъ < lagati ’класці’, якое з’яўляецца ітэратыўным дзеясловам да łožiti ’класці’ (Бернекер, 683).

Лаг2 ’прыбор для вымярэння хуткасці руху судна або пройдзенай ім адлегласці’ (ТСБМ) < з гал. log ’тс’ праз рускую мову (гл. Фасмер, 2, 445).

Лаг3 ’борт судна’ (ТСБМ) < рус. лаг ’рад гармат на адным борце карабля’ < гал. laag ’тс’ (Матцэнаўэр, Cizí sl., 235) ці з ням. Lage ’сукупнасць гармат на адным борце судна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насі́лы ’каромысел’ (мядз., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.), ’жэрдкі, на якіх носяць копны’ (Сержп. Земл.; слуц., Нар. словатв., ТС; петрык., Шатал.; Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), адз. л. насі́ла ’тс’ (Янк. 1, ДАБМ, пін., Шатал.), насі́ло ’частка калодзежнага жураўля, вочап’, ’жэрдка пад столлю каля печы, на якую вешаюць адзенне’ (дзярж., З нар. сл.), сюды ж насі́лкі, насі́льніцы ’жэрдкі, на якіх выносяць сена з мокрых месц у балоце’ (докш., Янк. Мат., ТС), насі́лка ’шост для выцягвання вядра з калодзежа’ (Тарн.). Да насі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спра́га1 ‘праход у агароджы’, ‘жэрдка, якой закрываюць праход у агароджы’ (Варл., Сл. ПЗБ), про́га ‘праход у агароджы’ (полац., Нар. лекс.), ст.-бел. спро(к)га ‘тс’ (Яблонскіс). З літ. spragà, дыял. pragà ‘праход, прахон, пралом, шчыліна’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 50).

Спра́га2 ‘смага’ (Арх. Федар., Ласт.). Дэвербатыў ад спрагці́ ‘падсмажыць’ (Сл. нар. фраз.), параўн. выраз kab ciebie spraha sprahła! (Федар. 4), гл. прагці. Іншы выраз каб ты спрогся! (пракляцце), што да спро́гчыся ‘здохнуць’ (Сцяцко Сл.), відаць, звязаны з літ. sprogti ‘здыхаць’, гл. таксама апрэгчыся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымпа́йла (трымпа́йло) ‘доўгае палена, якое вешаюць скаціне на шыю, каб яна не ўцякала’ (драг., Ск. нар. мовы, Клім.). Запазычанне, параўн. укр. дыял. тре́мпельжэрдка, шасток у хаце’ (ЕСУМ, 5, 629), а таксама польск. trempel ‘рад слупкоў, прыкрытых бэлькай’. Хутчэй за ўсё, ідэнтычнае крампадла ‘калочак для звязвання снапоў’ (гл.), што да польск. krępować ‘звязваць’, у сваю чаргу запазычанага з ням. krampen ‘злучаць, браць у клямары’ (ням. Krampe ‘клямары, прабой’), гл. Борысь, 529. Фанетычна бліжэй да ням. trampeln ‘тупаць, цяжка ступаць’ > польск. дыял. trępać ‘тс’, параўн. SEK, 5, 162.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пакле́ска ’палка для закручвання вяроўкі пры ўвязванні воза з дрывамі або бярвёнамі’ (Шат.), поклесожэрдка, пры дапамозе якой змацоўваюцца гонкі ў плыце’ (ТС). Рус. смал. паклёскі ’крукі, дугі з бакоў саней’. Відаць, можна параўнаць са ст.-чэш. okleslek, дыял. oklešček ’кавалак дрэва, палка’, славен. pȏklest ’абчасаны бок паваленага дрэва’, чэш. prok- lesti ’прасячы дарогу’, klest, дыял. chlest ’хвораст, сучча’. Махэк (255) у якасці зыходнага дзеяслова ўзнаўляе klestati ’сячы’, роднаснага kresati (гл. крэсіва). У якасці паралелей ён прыводзіць літ. sklempiu, sklefhpti, sklembti ’тс’. Беларускія словы ўказваюць на *клесаць ’рубіць, сячы’, магчыма, гукапераймальнага характару (параўн. клешчы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыча́г ’рычаг’ (ТСБМ; навагр., Сл. ПЗБ), руск. рыча́г. У беларускую мову было запазычана з рускай. Паходжанне няяснае. Па адной з версій у рускую мову прыйшло праз польск. rycząg ’шкворань на пярэдняй асі цялегі’ праз с.-в.-ням. *rîtstange, швед. vridstång ’тс’; ст.-в.-ням. rîdan ’круціць’, швед. vrida ’тс’ (Фасмер, 3, 532). Па другой мяркуюць, што ўзнікла з роча́г (параўн. рус. дыял. ро́чег ’рычаг’, ’жэрдка’), якое з рага́ч у выніку перастаноўкі складоў (рога́ч > роча́г) і пераасэнсавання вытворнага ад рог слова, якое страціла сваю ўнутраную семантыку (Чарных, 2, 132). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́ма1 ’рычаг’ (БРС), ’доўгая жэрдка з тоўстым канцом пры плытах’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Бір. Дзярж.). Рус. дыял. (у Літве) бо́мка ’тс’. Параўн. рус. бом ’шлагбаум’, запазычанае з гал. boom ’брус, бэлька’ (Фасмер, 1, 191; Шанскі, 1, Б, 161). Але, магчыма, што бел. слова запазычана з той жа крыніцы, што і літ. búomas. ’рычаг’: з усх.-пруск. bōm ’тс’ (а лат. buõmis ’рычаг’ і г. д. — з с.-н.-ням. bom). Да балт. форм гл. Фрэнкель, 64–65.

Бо́ма2 ’званочак’. Новае ўтварэнне з бо́мка ’тс’ (гл.), якое, мабыць, успрымалася як памяншальная форма. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сво́ра ‘зграя’, ‘вяроўка, прывязь для паляўнічых сабак’: спусцілі сабак цілую свору (Сержп.). Параўн. укр. сво́ра ‘прывязка ў цэпе’, ‘развора , рус. сво́ра ‘прывязь, вяроўка, на якой вядуць паляўнічых сабак’, польск. swora ‘зграя сабак; прывязь для сабак’, кашуб. svora ‘адна з пасмаў у касе’, чэш. svora ‘прывязка ў цэпе’, славен. svọ̏ra ‘падоўжная жэрдка ў возе, развора’, серб.-харв. svóra ‘развора’. Прасл. *sъvora ‘звязка’, ад дзеяслова *sъ‑virati ‘злучаць, звязваць’ (Фасмер, 3, 583; ЕСУМ, 5, 195; SEK, 4, 383); гл. вор2, шворка, шворан. Куркіна (Диал. структура, 192) мяркуе пра першаснае *sǫvora, што захавалася ў славен. sovọra, sǫ̑vra, sọra ‘развора’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Самі́нец, сомі́нец ’кароткае бервяно паміж вокнамі’ (ТС; стол., Нар. сл.), самі́ца ’тс’ (ТС), самі́нка ’сценка паміж вакон’ (КСТ), рус. дыял. сомцы́ ’працяг зруба з бярвенняў, якое завяршаецца трохвугольным выступам’, саме́ц, сомо́к ’вохлуп’, самцы́ ’кароткія бярвенні’, укр. карп. саме́ць, мн. л. сімці́ ’бервяно ў сцяне хаты, якое толькі адным канцом звязана ў замок, а другім упіраецца ў вушакі’, польск. дыял. sumiec ’бервяно, якое ўсунута сваім абсклюдаваным канцом у паз’, sonik, sunik, sumik, sulnik ’кароткае бервяно паміж вокнамі’, sowiniec ’жэрдкі над токам у гумне, вышкі’, чэш. дыял. somík ’вушак’, somínec ’кол у плоце’, slumík ’столбік у плоце’, sumík ’вертыкальная драўляная рама’, somica, somík ’бервяно паміж вокнамі’, славац. sôm ’вушак’, somík ’тс’, ’папярочная планка ў грабель, матавіла і г. д.’, серб.-харв. somić, sȍmić ’дзірка для дыму ў форме роўнастаронняга трохвугольніка, якая выходзіць на два бакі даху’, ’франтон’, славен. somik ’жолаб, паз на сцяне’. Этымалогія спрэчная. Фасмер (3, 716) першапачатковай лічыць форму сомок (сомец, сомцы — другасная) і выводзіць яе з *sъ‑mъk‑ (гл. мкаць, мкнуцца), але прыводзіць толькі рускі і ўкраінскі матэрыял. Махэк₂ (566) з улікам славацкай формы ўзнаўляе прасл. *somъ, *somьcь і ў якасці адпаведнікаў указвае на ст.-інд. śamyā ’палка, затычка, цвік’, авесц. sima ’частка вупражы возу, магчыма, драўляная частка, якая абхоплівае шыю каня’, арм. samikʼ мн. л. ’дзве драўляныя часткі ярма’, грэч. κάμαζжэрдка, кол’, с.-в.-ням. hamelжэрдка’, дац., шв. hammel, нарв. дыял. hamul ’папярочная перакладзіна перад возам’. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́чка ‘вяха, вешка, уваткнуты ў зямлю шост, якімі пазначаюць дарогу, межы зямельных участкаў, мель, фарватар’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк., Растарг., ТС, Мал.; лід., пін., Сл. ПЗБ), ‘знак забароны хадзіць ці пасвіць жывёлу’ (Жд. 2; Нік., Оч.; ашм., Стан.), ‘упіканне’ (Нас.); ‘кіёк’ (Сцяшк.): ja z taboju ŭ tyczki hraŭ? (у адказ таму, хто звяртаецца на «ты»; Федар. 4), ‘высокі чалавек’ (Ян.); ‘завостраная палка, якой праводзяць баразёнку, як саджаюць гуркі’ (Бяльк., Булг., Мал., Гарэц., Федар. 6), ‘жэрдка для выцягвання вядром вады з калодзежа’ (Тарн.; іван., ЖНС; івац., Жыв. сл., Зайка Кос.), ‘вага ў студні з жураўлём’ (кам., ДАБМ, камент., 809), ‘прытык(а), шост і шнур з крукам для замацавання ля дна рыбалоўных снасцей’ (Крыв., Шат.), ‘вітка, якой перавіваюць калкі плота’ (стол., ЛА, 4), ‘ручка цэпа’ (малар., Выг.), ‘дзяржанне ў качарзе’, ‘вілачнік’, ‘дзяржанне ў памяле’ (ваўкав., ЛА, 4); ‘жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу’ (кам., ЛА, 4), ‘шост для падпірання павойных раслін’ (ТСБМ, Нас., Шат., Ян.), ст.-бел. тычка ‘вяха, знак мяжы ці забароны’ (1541 г., ГСБМ). Параўн. укр. ти́чка ‘вяха’, ‘апора для павойных раслін’, ‘жордачка’, ‘від гульні’, рус. тычок ‘патарчака’, польск. tyczka ‘кій, шост, вешка, утыканая ў зямлю’, ‘від гульні’, чэш. tyčka ‘кій, шост’. Відаць, рэгіянальнае славянскае ўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑k‑a ад *tyčь > тыч альбо мясцовае ад ст.-бел. тыка (гл.) і суф. ‑ьк‑а. Да ты́каць (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)