Во́сланкі ’збітыя дошкі, якія кладуць на дно воза’ (Шатал.). Рус. ослоны ’жэрдкі, на якія кладуць снапы для прасушкі’, укр. ослін, ослонок ’прадаўгаватая лаўка’, польск. osłonka ’дошка на дне воза’, у польск. дыял. на чэшскай тэрыторыі uosu̯ony‑osłony ’бакавыя дошкі на калёсах’, чэш. oslon ’чалеснікі в.-луж. wosłon ’дошкі’, серб.-харв. óslon ’апора падтрымка’, славен. oslon ’дошкі для пасцілкі ў калёсах’. Прасл. oslonъ ’дошка, жэрдка’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *osloniti (Махэк₂, 419). Гл. засланіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)