Спра́га 1 ‘праход у агароджы’, ‘жэрдка, якой закрываюць праход у агароджы’ (Варл., Сл. ПЗБ), про́га ‘праход у агароджы’ (полац., Нар. лекс.), ст.-бел. спро(к)га ‘тс’ (Яблонскіс). З літ. spragà, дыял. pragà ‘праход, прахон, пралом, шчыліна’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 50).
Спра́га 2 ‘смага’ (Арх. Федар., Ласт.). Дэвербатыў ад спрагці́ ‘падсмажыць’ (Сл. нар. фраз.), параўн. выраз kab ciebie spraha sprahła! (Федар. 4), гл. прагці. Іншы выраз каб ты спрогся! (пракляцце), што да спро́гчыся ‘здохнуць’ (Сцяцко Сл.), відаць, звязаны з літ. sprogti ‘здыхаць’, гл. таксама апрэгчыся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)