Ро́дны ’які знаходзіцца ў кроўнай роднасці па прамой лініі’, ’звязаны з месцам нараджэння (пра горад, вёску)’, ’дарагі, блізкі сэрцу’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Стан., Байк. і Некр., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; слуц., Жыв. НС), ’айчынны’ (Байк. і Некр.), родный ’родны’ (Бяльк.). Укр. рі́дний, рус. родно́й, ро́дный ’тс’, польск. rodny толькі ў словазлучэнні narządy rodne ’палавыя органы’; н.-луж. rodny ’родны па крыві’, ’які датычыць паходжання’, чэш., славац. rodný ’родны’, славен. rôden, серб. ро̏дан і харв. rȍdan ’родны (месца нараджэння, родная старонка)’, макед. роден, балг. рождѐн ’родны’. Прасл. *ordьnъ. Да род 1 (гл.). Сюды ж ро́дныя ’сваякі’, ро́днасны ’звязаны агульным паходжаннем’, ро́днасць ’блізкасць, падабенства’ (ТСБМ, ЛА, 3), радню́сенькі ’самы родны’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рубе́ц 1 ’падоўжанае паглыбленне, зробленае кім-небудзь на гладкай паверхні’, ’след на целе пасля загоенай раны або ад пабояў’, ’шво пры сшыванні двух кавалкаў тканіны, скуры і пад.’, ’руб’ (ТСБМ), ’выступ, край’ (ТС), рубцава́ты ’з рубцамі’, рубцава́цца ’гаіцца, утвараючы рубцы (пра раны, язвы і пад.)’ (ТСБМ). Укр. рубе́ць, рус. рубе́ц ’рубец’, серб.-харв. ру̑б ’рубец (на адзенні)’, славен. rob ’тс’, польск. rąbek ’рубчык’. Стараж.-рус. рубьць ’рубец’. Гл. руб.
Рубе́ц 2 ’самы вялікі аддзел страўніка жвачных жывёл; ежа, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка’ (ТСБМ). Да папярэдняга слова, у аснове значэння — знешняе падабенства.
Рубе́ц 3 ’спінка ложка’ (вілейск., Нар. сл.). Да руб (гл.), значэнне ’кант; цвёрды край прадмета’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Румя́ны 1 ’з румянцам на твары’, ’ярка-чырвоны, ружовы’, ’чырванаваты, з залаціста-карычневым адценнем (пра выпечку)’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ), румʼя́ны ’румяны, чырвоны’ (ТС), ст.-бел. румѧнъ ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. румʼя́ний ’румяны’, рус. румя́ный ’тс’, польск. rumiany ’тс’, чэш. ruměný ’тс’, славен. rumèn ’жоўты, чырвоны’, серб.-харв. ру̀мен ’чырвоны’, балг. ру́мен ’тс’, макед. румен ’тс’, ст.-слав. роумѣнъ. Прасл. *ruměnъ < *rudměnъ < *ruda, *rudъ, *rudъjь (гл. руда, руды). Індаеўрапейскія адпаведнікі — літ. raumuõ, род. ‑eñs, Він. адз. л. raũmenį ’мышца’, лат. raũmins ’вэнджаныя мышачныя часткі’ (Фасмер, 3, 517; ESJSt, 13, 783 з літ-рай).
Румя́ны 2 ’ружовая ці чырвоная касметычная фарба для твару’ (ТСБМ). З рус. румяна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́ла ’лыч’ (ТСБМ; лудз., Сл. ПЗБ), ’твар чалавека’ (ТСБМ; пін., Сл. ПЗБ), ’пашча ў рыбы’ (ігн., Сл. ПЗБ), ’вузкі ўваход у рыбалоўную снасць (пух., Сл. ПЗБ), ’верхняя вузкая частка графіна, бутэлькі’ (барыс., Шат.), ры́ло ’рыла, морда’, ’горла бутэлькі’ (ТС, ПСл), руск. ры́ло ’морда’, ’пашча’, ’лыч’, укр. ри́ло, ст.-руск. рыло, польск. rydel ’рыдлёўка’, чэш. rydla ’разец’, славац. rydlo ’разец, лапата’, славен. rílo ’хобат’, серб.-харв. ри̏ло ’рыла’, ’губа’, балт. ри́ло ’рыла, морда’. Прасл. *rydlo (< *ru‑tlo‑m), звязанае з рыць, рваць, выяўляе значны паралелізм структуры з лац. rutrum ’лапатка’, лат. raûklis ’скрабок’ (ЭССЯ, Проспект, 76–77; Фасмер, 3, 528; Копечны, 313; БЕР, 6, 259–260).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́дзька 1 ’рэдзька (Raphanus sativus L.)’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ, Сцяшк. МГ, ТС, Шат.), рыдюха, рыдчек, рэдзечка, рютківка, рэдзько́ўка ’свірэпа, Barbarea vulgaris R. Br.’ (ЛА, 1), рэ́дзіна ’павелічальнае ад рэдзька’ (Нас.), рэ́дзьчына ’адна рэдзька’ (Нар. словатв.). Укр. ре́дька, рус. ре́дька, польск. rzodkiew, в.-луж. ŕetkej, н.-луж. ŕatkej, чэш. ředkev, славац. reďkovka, славен. rȇdkev, серб. і харв. ро̏тква, макед. ʼрдоква, балг. ръдоква ’рэпа’. Прасл. *redьky (Чарных, 2, 106). Даўняе запазыч. з герм. *redicō: ст.-в.-ням. retih, ням. Rettich < лац. rādix ’корань; рэдзька’ (Праабражэнскі, 2, 194; Фасмер, 3, 460).
Рэд́зька 2 ’стрыжнёвы корань’ (Інстр. 3). З польск. rdzeń ’сарцавіна; стрыжань’ пад уплывам рэдзька 1 паводле знешняга падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́дкі ’вадзяністы; не густы; не часты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жд. 3, Жыв. НС, Нас., ПСл, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), рэ́дкій ’тс’ (Бяльк.); рэ́дкі ’рэдкая бульба (суп)’ (Мат. Гом.), рэ́дкія ’тс’ (Нар. словатв.), ’тс’ (Сцяшк. МГ), ’тс’ (Шатал.), рэдкае ’тс’ (ЛА, 4), рэ́дкое ’тс’ (ТС), сюды ж рэ́дзіць ’рабіць рэдкім, прарэджваць’ (ТСБМ, Касп.), рэ́джаный ’прарэджаны’ (Юрч. СНЛ). Укр. рідкий, рус. ре́дкий, польск. rzadki, палаб. rjodke, н.-луж., в.-луж. rědki, чэш. řídký, славац. riedky, славен. rédek, серб. і харв. ре́дак, макед. редок, балг. рядък, ст.-слав. рѣдъкъ. Прасл. *rědъkъ. Роднасн. літ. rẽtas ’рэдкі’, лат. rets ’тс’, лац. rēte ’мярэжа’ (Фасмер, 3, 458; Махэк₂, 532; Сной, 529).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́мень ’доўгая паласа, вырабленай скуры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’раменная частка пугі’ (ТС), ’прывязка для прымацоўвання біча да цапільна’ (Шатал.), рэ́мінь ’раменны пас’ (Бяльк.), рэмянчык ’раменьчык’ (Сл. ПЗБ), рэменячка ’тс’ (ТС), рэменны ’раменны, зроблены са скуры’ (ТС), раме́нь ’рэмень’ (Сл. ПЗБ). Укр. ремінь, рус. ремень, польск. rzemień, rzemyk, н.-луж., в.-луж. rjemjeń, чэш. řemen, řemyk, славац. remeň, славен. jermen, серб. і харв. реме̑н, макед. ремен, балг. ремък. Прасл. *remy, Род. скл. *remene (Сной, 201). Не выключаюць і праславянскае запазычанне з нямецкай мовы, параўн. с.-в.-ням. rieme(n) ’тс’, с.-н.-ням. rēme, rēmen ’тс’ (Брукнер, 475; Чарных, 2, 110), але існуе думка, што ням. Riemen славянскае запазычанне (Даль, 3, 1675).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сало́ны ’салёны’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Ян., ТС, Мат. Гом.), сало́нны ’тс’ (Сл. ПЗБ, Нар. лекс., Скарбы); з дысіміляцыяй нн — дн сало́дны ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС). Агульнаславянскае; рус. со́лоный, укр. соло́ний, ст.-слав. сланъ, польск., в.-луж., н.-луж. słony, чэш., славац. slaný, серб.-харв. сла̑н, славен. slȃn, балг. слан. Прасл. *solnъ (Траўтман, 249; Фасмер, 3, 713 і наст., Махэк₂, 592; Брукнер, 506); утворана ад і.-е. кораня *sol‑ (гл. соль) з суф. *‑nъ, архаічны прыметнік; гл. Махэк₂, 592; Шустар-Шэўц, 2, 1306–1307; Борысь, 558. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 713 і наст. з літ-рай. Ад салоны ўтворана салане́ць ’прасольваць’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сатана́ ’у некаторых рэлігіях — злы дух, які супрацьстаіць богу, д’ябал’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сата́н ’сатана; надакучлівы чалавек’ (Нас.), са́тан, сатана́ ’сатана’, сата́нье ’чэрці’ (ТС). Укр., рус. сатана́, ст.-рус. сатана, ст.-слав. сотона, чэш. satan, satanáš, славац., н.-луж., в.-луж. satan, серб.-харв., славен. sotona, балг. сатана, сатона, макед. satana. Старажытнае запазычанне з грэч. σατανας, якое са ст.-яўр. sāţān (Міклашыч, 317; Фасмер, 3, 565; Кіпарскі, Gemeinslaw., 130), а не з гоц. satana, як лічаць Стэндэр–Петарсан (Slaw.-germ., 430 і наст.), Махэк₂, 538. Форму сатана Фасмер (там жа) тлумачыць другасным прыстасаваннем да грэч. формы. Сюды ж сатані́ць ’сварыць каго-небудзь з кім-небудзь’, ’шкодзіць’, ’зводзіць, падбухторваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свірчэ́ць ‘утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад.’, свірча́ць ‘цвыркаць’ (Нас.), свыршя́ты ‘тс’ (драг., З нар. сл.), свыршы́ты (Клім.). Укр. цвірчати́, цві́ркати, рус. сверча́ть, дыял. сверша́ть, польск. ćwierczeć, ćwierkać ‘цвыркаць’, в.-луж. šwórknyć ‘муркаць, свісцець’, н.-луж. šwarcaś, šwarkaś ‘тс’, šwyrcaś ‘свісцець, гусці’, чэш. svrčeti, cvrčeti ‘цвыркаць’, славац. svrčať ‘тс’, серб.-харв. цвр́чати ‘шчабятаць’, славен. cvrčáti, cvŕkati, cvr̂kam ‘пранізліва крычаць, трашчаць, шчабятаць’, балг. цвърча́ ‘шчабятаць’. Ад гукапераймальнай асновы *svьrk‑/*cvьrk‑ з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі (Фасмер, 3, 574 і наст.; Борысь, 107). Роднасныя літ. švìrkštu, švìrkšti ‘гусці, свісцець, пішчаць’, švar̃kšti, švarkšciù ‘кракаць’, лат. svir̃kstêt ‘патрэскваць, свісцець’; гл. Праабражэнскі, 2, 258; Міклашыч, 305, 330; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1161. Параўн. цвыркаць, чыркаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)