Пяча́ць ’уласны знак фізічнай або юрыдычнай асобы; адбітак’ (ТСБМ, Гарэц.), пяча́тка ’тс’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’кляймо’ (Нас.); укр., рус. печать, польск. pieczęć, чэш. pečeť, славац. pečať, в.-луж. pječat, серб.-харв. пѐчат, славен. pečát, балг. печа́т, макед. печат, ст.-слав. печать. Прасл. *pečatь, традыцыйна звязваецца з *pek‑ti ’пячы’ і першасным значэннем ’таўро (на скуры жывёлы)’, якое рабілася выпальваннем, літаральна “выпечаны знак”. Паходжанне ад грузінскага bečʼedi ’пячатка’, што ўзыходзіць да славяна-каўказскіх паралеляў Мара (Абаеў, Зб. Младэнаву, 327), патрабуе дадатковага абгрунтавання. Гл. Фасмер, 3, 255; Махэк₂, 441; БЕР, 5, 212; Сной₂, 501; Глухак, 473; Банькоўскі, 2, 547; ЕСУМ, 4, 363–364; ESJSt, 11, 633–634.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)